Logo
Print this page

Першы ў Беларусі «супрацьабортны» тралейбус з'явіўся ў Гомелі - ФОТА

Ідэю ГА «Выратаванне немаўлятаў» праспансіравала прадпрыемства «Беларуснафта», а тралейбус прадаставілі бясплатна.

10 чэрвеня ў Гомелі на лінію выходзіць новы тралейбус, які аформлены незвычайнай сацыяльнай рэкламай. Слоганы тралейбуса заклікаюць захаваць жыццё ненароджаных дзяцей. Ідэя «супрацьабортнага» тралейбуса ўзнікла ў членаў грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлятаў», у якім знаходзяцца хрысціяне розных канфесій, лекары-гінеколагі і прадстаўнікі іншых прафесій.

Выраб налепак для тралейбуса праспансіравала вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта», якое пагадзілася падтрымаць праект і выдзеліла 9,5 мільёнаў рублёў на ўсе работы па афармленні тралейбуса. Выраб рэкламы і абклейванне тралейбуса выканала прадпрыемства «Навальніца». У якасці сацыяльнай рэкламы праект прайшоў узгадненні ў Міністэрстве гандлю Беларусі, таму «Гарэлектратранспарт» выдзеліў тралейбус пад праект бясплатна.

Агітаваць за жыццё тралейбус будзе як мінімум на працягу года, а магчыма і даўжэй - пакуль налепкі не страцяць эстэтычны выгляд.

Тралейбус будзе курсіраваць па маршрутах №2 і №8. У будучыні яго, магчыма, зробяць тэматычным - па аналогіі з «футбольным» і «гістарычным» тралейбусамі, размясціўшы ў салоне інфармацыю аб абортах і іх наступствах.

Last modified onПанядзелак, 09 Чэрвень 2014 21:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.