Logo
Print this page

Упершыню ў гомельскім касцёле прайшоў вечар малітоўнага сузірання Крыжа (фота)

Медытацыі і сузіранне ў духу Тэзэ ўпершыню прайшлі ў гомельскім касцёле ў мінулую пятніцу. Незвычайны малітоўны вечар правялі па ініцыятыве новага вікарыя гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ксяндза Дамініка.

На сузіранне сабраліся каля 50 вернікаў, у асноўным, моладзь. Свечкі, медытатыўныя псалмы пад гітару, чытанне Пісання, малітва ў цішыні, сузіранне і пакланенне перад Крыжам стваралі асаблівую атмасферу.

Ксёндз Дамінік выказаў надзею, што падобныя вечары стануць рэгулярнымі, а ў наступную пятніцу запрасіў моладзь на традыцыйную сустрэчу для абмеркавання важных аспектаў хрысціянскага жыцця.

 

Last modified onСубота, 27 Кастрычнік 2012 14:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.