Logo
Print this page

Са знакамітай царквы ў Тэзэ гомельскім каталікам прышлюць Укрыжаванне

У пятніцу, 23 лістапада, у 19.30 у гомельскім касцёле пройдзе чарговы вечар малітоўнага сузірання Крыжа ў духу Тэзэ. Упершыню хрысціянскія медытацыі праходзілі нядаўна падчас традыцыйнай сустрэчы для моладзі і ў далейшым іх плануецца праводзіць рэгулярна.

Для адарацыі выстаўлялася Укрыжаванне падобнае на тое, якое выкарыстоўвае супольнасць Тэзэ. Але паколькі гомельскім каталікам хацелася б, каб Крыж Езуса быў аўтэнтычным, яны звярнуліся за дапамогай у саму суполку Тэзэ.

На днях са знакамітай французскай царквы прыйшоў адказ, падпісаны братам Крыстафам: суполка бясплатна перадала і выслала ў Гомель вялікі відарыс Укрыжавання. Каб ён змясціўся ў пасылку, постэр з Крыжам прыйшлося разрэзаць на тры часткі.

Укрыжаванне ўжо ў дарозе з Тэзэ ў Гомель. Сачыце за каментарамі да гэтага матэрыялу: мы напішам, як толькі атрымаем пасылку. Магчыма, яна паспее прыйсці да бліжэйшай адарацыі, якая, нагадаем, адбудзецца 23 лістапада.

Last modified onПятніца, 16 Лістапад 2012 11:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.