Logo
Print this page

У Гомеля з'явіўся свой каталіцкі біскуп

Новая вяха ў гісторыі Каталіцкай царквы на Гомельшчыне пачалася 19 снежня. У гэты дзень для пастаяннага служэння ў Гомель прыбыў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Ён будзе адказваць за каардынацыю душпастырства ў Гомельскай вобласці. Нагадаем, ніколі раней пасля адраджэння Каталіцкай царквы ў Беларусі свайго біскупа ў Гомеля не было.

Ксёндз-біскуп Казімір будзе пастаянна жыць у спецыяльна адведзеным для яго пакоі парафіяльнага дома гомельскага касцёла. Больш падрабязна аб планах і задачах служэння ў Гомелі мы пагаворым з ксяндзом-біскупам пазней - сачыце за навінамі на нашым сайце.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.