Logo
Print this page

У беларускай інтэрнэт-краме прадаюць стыльныя Ружанцы для мужчын

Упрыгожванне сапраўднага мужчыны - Ружанец. Асабліва важна пра гэта памятаць напярэдадні кастрычніка.

Упрыгожванне сапраўднага мужчыны - Ружанец. Асабліва важна пра гэта памятаць зараз, напярэдадні кастрычніка - месяцы, які ў Каталіцкай царкве прысвечаны малітве на Ружанцы.

Як выглядае Ружанец - не важна, бо галоўнае - гэта сама малітва. Але не грэх карыстацца прыгожымі і стыльнымі Ружанцамі, а таксама - падарыць такі прадмет любімаму мужчыне. Тым больш, што Ружанцы сталі прадаваць не толькі ў касцёле, але і ў беларускай інтэрнэт-краме мужчынскіх упрыгожванняў.

Набыць стыльны Ружанец там можна па кошце ад 300 да 650 тысяч рублёў. Праўда, потым яго варта асвяціць у Касцёле.

Нагадаем, у кастрычніку малітва да Панны Марыі на Ружанцы здзяйсняецца кожны дзень пасля святой Імшы, таксама святары заклікаюць маліцца на Ружанцы ў сваіх дамах: з сям'ёй, з дзецьмі кожны вечар чытаць хаця б па адным дзесятку Ружанца.

Last modified onПанядзелак, 15 Верасень 2014 19:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.