BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Францішак: у малітве трэба памятаць пра ўласную гісторыю грахоў і збаўлення

Падчас малітвы не забывацца пра асабістую гісторыю грахоў і збаўлення і сярод штодзённых клопатаў памятаць пра кантакт з Богам, заклікаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 7 кастрычніка 2014 г.

Святы Айцец пракаментаваў літургічнае чытанне, у якім гаворка ідзе пра св. Паўла, які спавядаецца перад галатамі ў сваіх старых правінах. Пантыфік заўважыў, што апостал казаў не пра ўласную дабрыню і шляхетнае паходжанне, але пра тое, як пераследваў хрысціян – прызнаваўся ў грахах. На думку Святога Айца, падобная практыка – успаміну аб ўласным жыцці ў малітве – не вельмі распаўсюджана сярод сучасных вернікаў. Памятаць у малітве пра свой шлях грахоў, паклікання і збаўлення Езусам – важна, лічыць ён, бо гэта таксама спосаб праслаўлення Пана. “Нельга штодзённа маліцца так, нібыта ў нас няма асабістай гісторыі”, - адзначыў Пантыфік і заклікаў не даць штодзённым справам і клопатам прымусіць нас забыцца пра гэта.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць