BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа заклікаў да духоўнага экуменізму

Працягваючы цыкл катэхез пра Касцёл, 8 кастрычніка 2014 г., папа Францішак звярнуўся да тэмы падзелаў паміж хрысціянамі.

Звяртаючыся да вернікаў, запоўніўшых плошчу св. Пятра з нагоды агульнай аўдыенцыі, Пантыфік нагадаў, што існуе вялікая колькасць “братоў, якія падзяляюць з намі веру ў Хрыста, але належаць да іншых канфесій або традыцый”. На працягу гісторыі гэтыя адрозненні часта былі прычынай канфліктаў і пакутаў, і нават “сёння адносіны не заўсёды пазначаны павагай і сардэчнасцю”, з жалем адзначыў Святы Айцец. “Мы добра ведаем, наколькі Езус жадаў, каб Яго вучні заставаліся ў Яго любові. Дастаткова падумаць пра Яго словы, перададзеныя ў 17-м радзеле Евангелля паводле св. Яна – пра малітву, скіраваную да Айца напярэдадні мукі: “Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы”, - нагадаў Папа.

“Гэта адзінства знаходзілася пад пагрозай яшчэ тады, калі Езус быў сярод сваіх: у Евангеллі ўзгадваецца, як апосталы спрачаліся паміж сабой аб тым, хто з іх самы вялікі, больш важны. Пан, аднак, моцна настойваў на адзінстве ў імя Айца, даючы зразумець, што наша прапаведванне і сведчанне будуць настолькі пераканаўчымі, наколькі будзем здольнымі жыць у адзінстве і любіць адно аднаго. І гэта Яго апосталы, з ласкай Святога Духа, затым глыбока ўсвядомілі і прынялі да сэрца, і святы Павел звяртаўся да карынцкай супольнасці з такімі словамі: “Заклікаю вас, браты, дзеля імя нашага Пана Езуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу, але каб мелі еднасць у думках і пазнанні”, - сказаў Папа.

Францішак заўважыў, што д’ябал намагаўся падзяліць Касцёл на працягу ўсёй яго гісторыі, таму яна “пазначана цяжкімі і балючымі расколамі”. Сёння, па прашэсці доўгага часу, ужо цяжка даведацца пра іх матывы і знайсці неабходныя рашэнні, лічыць Святы Айцец.

“Прычыны, якія прывялі да падзелаў і расколаў, могуць быць рознымі: ад рознагалоссяў адносна дагматычных і маральных прынцыпаў і тэалагічных і душпастырскіх паняццяў, да матываў, якія тычыліся палітыкі і суіснавання, або нават канфліктаў з прычыны антыпатый або асабістых амбіцый. Але дакладна тое, што за гэтымі падзеламі, тым ці іншым чынам, заўсёды стаялі пыха і эгаізм, якія з’яўляюцца прычынай усіх нязгод, робяць нас нецярпімымі, няздольнымі слухаць і прымаць тых, хто мае іншы погляд ці пазіцыю, адрозную ад нашай”, - сказаў Святы Айцец.

Перад абліччам такой сітуацыі Пантыфік нагадаў пра важнасць малітвы, у адзінстве з Езусам. “А разам з малітвай Пан просіць нас аб абноўленай адкрытасці: просіць нас не закрывацца на дыялог і сустрэчу, прымаць усё тое годнае і станоўчае, што прапануецца тымі, хто думае інакш ці займае адрозную пазіцыю. Ён просіць засяроджвацца не на тым, што падзяляе, але на тым, што аб’ядноўвае, намагаючыся лепш пазнаваць і любіць Езуса і дзяліцца багаццем Яго любові. Гэта прадугледжвае адкрытасць на праўду, разам са здольнасцю прабачаць, адчуваць сябе часткай адзінай сям’і, лічыць адно аднаго дарам для іншага і разам чыніць многія добрыя рэчы, многія справы міласэрнасці”, - пажадаў Папа.

Францішак пажадаў, каб паміж вернікамі існавала жаданне адзінства і малітва ў гэтай інтэнцыі, каб тэолагі працягвалі шукаць шляхі да еднасці. “Гэта называецца духоўным экуменізмам: супольна ісці шляхам жыцця ў веры ў Езуса Хрыста, Пана”, - сказаў ён.

На заканчэнне катэхезы Пантыфік падзяліўся, што сёння святкуе 70-годдзе сваёй Першай св. Камуніі. “Усе мы павінны ведаць, што прыняцце Першай св. Камуніі азначае ўваход у адзінства з іншымі, адзінства з братамі ў нашым Касцёле, але таксама адзінства з усімі, хто належаць да іншых супольнасцяў, але верыць у Езуса”, - сказаў папа Францішак.

radiovaticana.va

Last modified onСерада, 08 Кастрычнік 2014 19:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць