BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пантыфік: духоўны камфорт - гэта стан граху

Верніку вельмі часта перашкаджае фальшывае пачуццё камфорту, уражанне, што ён цалкам “у парадку”, бо рэгулярна наведвае касцёл і выконвае рэлігійныя абавязкі.

Святы Айцец зноў звярнуўся да тэмы “летніх” і “сапсутых” хрысціян. Такімі становяцца, калі перастаюць даваць адказ на заклік Хрыста аб навяртанні, сказаў Пантыфік 18 лістапада 2014 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён спаслаўся на евангельскую размову паміж Езусам і Закхеям. Верніку вельмі часта перашкаджае фальшывае пачуццё камфорту, уражанне, што ён цалкам “у парадку”, бо рэгулярна наведвае касцёл і выконвае рэлігійныя абавязкі. “Духоўны камфорт – гэта стан граху”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што менавіта гэта Езус называе “цёпласцю”. “Таму, што ты цёплы, а не гарачы і не халодны, выплюну цябе з вуснаў Маіх”, - спаслаўся Святы Айцец на ўрывак сённяшняга чытання з кнігі Апакаліпсіса.

Яшчэ адна праблема – гэта “паказныя” хрысціяне – “быццам жывыя, але – мёртвыя”. Яны прыкрываюцца прыстойнасцю, а на самой справе першыя, хто патрабуе навяртання. Яшчэ адзін тып хрысціян, яркім прадстаўніком якога быў Закхей, гэта вернікі “сапсутыя”. Замест таго, каб служыць іншым, яны выкарыстоўваюць іх, каб служыць сабе. Пантыфік заклікаў да “навяртання”, якое б дасягнула не толькі сэрца і душы, але і кішэняў, што адлюстравалася б на справядлівых і сумленных фінансавых адносінах да іншых.

Слова Божае, сказаў Папа, “можа ўсё змяніць”, але “мы не заўсёды маем мужнасць паверыць яму, прыняць гэта слова, што лечыць нас знутры”. Касцёл заклікае нас, каб у апошнія тыдні літургічнага года мы сур’ёзна падумалі аб сваім навяртанні. І ў гэтым першым памочнікам з’яўляецца слова Божае, якое трэба пачуць, прыняць і выконваць.

radiovaticana.va

Last modified onСерада, 19 Лістапад 2014 11:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць