BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У мінскім касцёле Святога Роха тэрмінова мяняюць дах

У кастрычніку тут пройдзе фестываль арганнай музыкі.

Гістарычны будынак касцёла на Залатой Горцы ў Мінску не разбіраюць і ня зносяць. Пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святога Роха айцец Юрый Санько абверг інфармацыю некаторых блогераў і паведаміў прэсе, што адбываецца тэрміновая замена даху святыні. Заняцца гэтым планавалі яшчэ ў мінулым годзе, але неабходныя грошы знайшліся толькі цяпер.

Да кастрычніка ўсе работы павінны быць завершаны - у гэты час тут пройдзе фестываль арганнай музыкі. Касцельнаму аргану таксама нічога не пагражае - інструмент абаронены ад будаўнічых работ.

- Замена даху неабходная, каб захаваць святыню. Дахавая сістэма была зроблена няправільна, дах быў аварыйны і важыў 75 тон. Таму яго неабходна тэрмінова палегчыць і замяніць чарапіцу. Міністэрства культуры дало неабходны дазвол, - распавёў святар.

Дарэчы, імшы ў касцёле па-ранейшаму праходзяць, нягледзячы на рамонт.

Last modified onЧацвер, 27 Жнівень 2015 13:42
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць