BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Катэхетычны каледж у Баранавічах працягвае набор

Экзамен пройдзе 5 верасня, прапануюцца чатыры спецыяльнасці.

5 верасня ў 11.00 пройдзе другі тур уступных экзаменаў у Катэхетычны каледж імя Зігмунда Лазінскага ў Баранавічах. Іспыт будзе складацца з праверкі ведання катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы.

Сёлета ў каледжы можна паступіць на адну з наступных спецыяльнасцей: 1) Катэхетыка 2) Агульная тэалогія 3) Сямейнае кансультаванне 4) Кансультаванне ў галіне залежнасцей. Спіс неабходных дакументаў: Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна); Біяграфія (напісаная ўласнаручна); Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі; Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання); 2 фотаздымкі 3×4; Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі; Копія пашпарта; Медыцынская даведка па форме 086.

Падрабязнасці аб навучанні чытайце тут >>>

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць