BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа моліцца аб здароўі гоншчыка Міхаэля Шумахера

Таксама Францішак паабяцаў маліцца аб ахвярах ДТЗ.

Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт, пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня 2015 г. у Ватыкане. 

Галоўнай тэмай сустрэчы была бяспека на дарогах. Пантыфіку быў прадстаўлены кароткі фільм аб пагрозах для жыцця дзяцей, звязаных з дарожным рухам. Адзначалася, што кожны дзень у свеце пад коламі аўтамабіляў гіне каля 500 дзяцей і каля 20 тыс. штодзённа атрымліваюць траўмы. Святы Айцец выказаў гатоўнасць малітоўна падтрымаць ініцыятывы па прадухіленні падобных трагічных здарэнняў.

Жан Тодт распавёў, што папрасіў Францішка маліцца ў інтэнцыі нямецкага гоншчыка “Формулы 1” Міхаэля Шумахера, і той паабяцаў яму гэта, паведамляе be.radiovaticana.va.

Нагадаем, аўтагоншчык Міхаэль Шумахер упаў на горным схіле ў французскіх Альпах, калі катаўся на лыжах, і паўгода прабыў у коме. Потым стаў паступова ісці на папраўку, лекары кажуць, што ў сяміразовага чэмпіёна свету ёсць шанцы вярнуцца ў спартыўную форму.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць