BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа аб выніках сустрэчы: Адзінства будуецца ў шляху

"Я адчуваў, што знаходжуся перад братам, і ён сказаў мне тое ж".

Наша размова з Патрыярхам Кірылам – была размовай паміж братамі, сказаў папа Францішак у кароткім звароце да журналістаў, падчас пералёту з Кубы ў Мексіку 13 лютага 2016 г. У Гаване 12 лютага 2016 г. прайшла яго сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім. Святы Айцец падзяліўся, што ў ходзе размовы закраналіся пытанні, якія турбавалі іх абодвух.

“Я адчуваў, што знаходжуся перад братам, і ён казаў мне тое ж. Два біскупы размаўлялі пра сітуацыю сваіх Цэркваў, а затым пра сітуацыю ў свеце, пра войны, якія сёння рызыкуюць перастаць быць “фрагментарнымі” і ахапіць усё; аб праваслаўі, маючым адбыцца Усеправаслаўным Саборы... Кажу шчыра, я адчуў вялікую ўнутраную радасць, якая сапраўды была ад Пана”, - падзяліўся Святы Айцец.

Пантыфік падкрэсліў, што сустрэча адбывалася ў свабоднай і радаснай  атмасферы, а падчас яе абмяркоўваліся таксама некаторыя сумесныя праекты. “Аднойчы я казаў, што калі адзінства будуецца праз адукацыю, вывучэнне тэалогіі і гэтак далей, то калі прыйдзе Пан, мы ўсё яшчэ будзем яго будаваць. Адзінства будуецца на шляху, калі мы крочым па ім. Няхай Пан, калі прыйдзе, прынамсі ўбачыць, што мы крочым”, - сказаў Папа.

Каментуючы дэкларацыю, падпісаную сумесна з Патрыярхам Кірылам, Францішак падкрэсліў, што будзе шмат інтэрпрытацый гэтага дакументу. “Але гэта не палітычная ці сацыялагічная дэкларацыя: гэта пастырскі зварот, нават калі ў ім гаворыцца пра секулярызм і такія ясныя рэчы, як біягенетычныя маніпуляцыі і іншыя падобныя справы. Дэкларцыя – пастырская: двух біскупаў, якія сустрэліся са сваімі пастырскімі клопатамі”, - дадаў ён.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць