У дзень пачатку Другой сусветнай вайны Касцёл моліцца за яе ахвяр і мір ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама каталікі моляцца за хрысціянаў у Іраку і Сірыі, дзе яны перажываюць жорсткія ганенні.
1 верасня, у дзень, калі ў 1939 годзе фашысцкая Германія напала на Польшчу і пачала Другую сусветную вайну, каталікі традыцыйна моляцца за ўсіх яе ахвяр. Другая сусветная вайна стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва , яна доўжылася шэсць гадоў і аказала вялікі ўплыў на лёсы свету. У ёй бралі ўдзел 72 дзяржавы - гэта 80 % насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Другая сусветная вайна забрала жыцці больш за 60 мільёнаў чалавек.
Дарэчы, падчас Вялікай айчыннай вайны загінулі многія беларускія каталікі-пакутнікі. Напрыклад, 1 жніўня 1943 года адзінаццаць сясцёр назарэтанак былі расстраляныя фашыстамі пад Наваградкам замест арыштаваных мірных жыхароў. А ў 1942 годзе ля горада Глыбокае быў арыштаваны і расстраляны святар Мечыслаў Багаткевіч.
Таксама каталікі моляцца за хрысціянаў у Іраку і Сірыі, дзе яны перажываюць жорсткія ганенні. І, вядома, малітвы ўзносяцца за Украіну, дзе не спыняецца кровапралітны канфлікт.
Related items
- 5 гадоў без сацсетак. Вядомую беларуску не прынялі ў кляштар, але яна ні пра што не шкадуе
- «Відавочна, колькасць скароціцца». У Беларусі пачынаецца перарэгістрацыя парафій
- «Вырашылі мяне пазбавіцца». Польскі святар распавёў, што з ім здарылася ў Расіі
- Стартавалі першыя пешыя пілігрымкі ў Будслаў
- Пробашча ў Шуміліне не выпусцілі на волю пасля 45 сутак. Даведаліся новы тэрмін