BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«А калі Бог усё ж існуе?»

Адольф Рэттэ - атэіст, матэрыяліст і вораг веры. Самога сябе ён характарызаваў так: "Я быў выхаваны без веры, а ў выніку душэўнага разладу і сямейных непаразуменняў з 12 гадоў я быў прадстаўлены сам сабе".

Яго аддалі ў калегіум у пратэстанцкім горадзе, з прычыны чаго ён прымаў удзел у практыцы рэлігійнай ерасі, так званага Аўгсбургскага вызнання, аднак не паддаўся яе ўплыву. Дастаў з яе толькі нейкую нявызначаную, смутную веру ў існаванне Бога і рашучую агіду да гэтай чэрствай навукі, у якой улада жорсткага закона атрымлівае верх над уладай ласкі.

У васемнаццаць гадоў ён пайшоў у войска. Тут у ягоным жыцці пачынаецца перыяд оргій і вар'яцтваў. Калі ён стаў грамадзянскім, абраў літаратурную кар'еру, да якой яшчэ з дзяцінства меў непераадольную цягу. Ён пісаў вершаваныя і празаічныя творы, дзе асаблівым чынам перапляталіся эратызм і блюзнерства, і якія пазней ён сам будзе ўсім сэрцам асуджаць.

У рэшце рэшт, пасля шматкроць паўтаральных падзенняў, доўгіх пакутаў і ўсялякага роду вопыту ў матэрыяльнай і маральнай сферы, ён быў вырваны дзівосным цудам з гэтай схільнай дарогі, па якой ён ішоў паскораным крокам. Яго напаткала мілата ў той момант, калі ён засумняваўся ва ўсім, нават у мастацтве, калі ён быў стомлены агідай, якую сам у сабе абуджаў, калі ён марыў пра самагубства.

У адзін выдатны дзень Адольф Рэттэ знаходзіўся ў кафэ ў Фантэнбло, дзе праводзіў сацыялістычную агітацыю рабочых. Ён як заўсёды кпіў і казаў блюзнерства на Бога і веру. Пасля сустрэчы адзін з працаўнікоў спытаў у яго, як быў створаны свет, раз ён не мог быць створаным Богам, якога не існуе. Рэттэ не ведаў адказу на гэтае пытанне. «Веды не могуць растлумачыць факт стварэння свету», - адказаў ён, абрынуўшы на працоўных мноства рэплік пра Ламарке і Дарвіна. Такі адказ не апраўдаў чаканняў рабочых, а пастаўленае пытанне «дзіўным чынам усхвалявала» і надоўга пасяліла непакой ў душы паэта. Менавіта тады ўпершыню яму ў галаву прыйшла думка: «А калі Бог усё ж існуе?».

Ва ўзросце 27 гадоў Адольф Рэттэ прайшоў перыяд анархізму, пякучага жадання абвяржэння ўсяго - Бога, радзімы, сям'і, уласнасці, а пасля перыяд, у якім аддаваў гонар ідэям калектывізму. Але як да анархізму, так і да калектывізму ён меў агіду. Выматаны унутраным непакоем, Рэттэ тады пачаў шукаць нейкі ідэал, якому б ён мог цалкам сябе прысвяціць. Аднак яго працягвала турбаваць пачуццё, што існуе нейкі звышнатуральны свет.

«Аднойчы раніцай я пайшоў у лес у дрэнным настроі, выматаны ў глыбіні сумлення велізарным унутраным расчараваннем. Я ўзяў з сабой «Боскую камедыю». Зачараваны паэтычнымі карцінамі, прачытаў фрагмент, у якім Дантэ разам з Вяргіліем, пакінуўшы пекла, спыніліся ля падножжа гары перад Чысцяцом, назіраючы за пераходам грэшнікаў, якія радуюцца таму, што пасля адкуплення сваёй віны яны могуць увайсці ў Нябёсы».

На наступны дзень Рэттэ зноў адправіўся ў лес. Ён доўгі час шпацыраваў, разважаючы пра пантэізм, паганства, будызм, матэрыялізм і пра сябе самога, даследаваў стан сваёй душы. Ні ў адной з тых ідэй, якія ён прыгадваў сабе, ён не мог знайсці праўды і суцяшэння. І тады ў глыбіні душы ён пачуў слова «Бог». Тады Рэттэ адчуў неверагодную лёгкасць, што напаўняе яго сілай, ён адусюль чуў, як казаў яму голас: «Мужайся». Нарэшце ён упаў на калені на абамшэлым камені і першы раз маліўся.

Раптам праз зараснікі Рэттэ ўбачыў святара, які ішоў у яго кірунку, чытаў ружанец і сузіраў прыроду. Калі святар падышоў бліжэй, ён пачуў словы малітвы, якую той прамаўляў, - «Анёл Гасподні». Паэт быў усхваляваны і, калі святар ужо аддаляўся ад ягонай хованкі, ён выйшаў з зараснікаў і пабег за ім. «Што Вам трэба?» - спытаў здзіўлены святар, пранізліва гледзячы на яго. «Тады раптам слёзы ручаём пакаціліся з майго твару, і я ледзь мог выціснуць з сябе: «Я малю Вас аб малітве». Адчуваючы, што ў чалавека, які на яго «напаў», ёсць яшчэ, у чым пакаяцца, святар доўга чакаў, але не дачакаўся ніякай рэакцыі. Рэттэ як быццам анямеў, а калі святар нарэшце аддаліўся, нейкая сіла ўтрымала яго. У рэшце рэшт, і ён пайшоў, але ў галаве стукалі словы, прамоўленыя святаром: «І Слова стала целам ...».

Паэт пераехаў у Парыж, дзе атрымаў прыкры вопыт. Усё яму надакучвала, ён праводзіў «сумныя гадзіны», хістаючыся па парыжскіх вуліцах, аднак, ён не мог пазбавіцца ад думкі пра Бога. У адзін з дзён Рэттэ увайшоў у кафедральны сабор Нотр-Дам. «Сабор быў практычна пусты. Дзве ці тры жанчыны маліліся ля фігуры Божай Маці. Я спыніўся, каб зірнуць на іх, і іх гарачыя малітвы кранулі мяне. Я думаў: «Як жа я хачу быць на іх месцы! У мяне было жаданне зваліцца на калені. Нейкі ўнутраны голас казаў мне: «Скарыся, не бойся, ты будзеш выслуханы». Аднак у той жа час я пачуў гэты востры, насмешлівы смех, які так часта мяне пераследваў, і словы, якія ішлі з самых глыбінь маёй душы: «Не будзь ідыётам. Калі табе падабаецца верыць у Бога, ты можаш у прынцыпе сабе дазволіць гэта задавальненне, але гэта не падстава для таго, каб ты распластаўся перад абразом».

На наступны дзень Адольф Рэттэ наведаў свайго сябра, верніка каталіка, паэта і пісьменніка Франсуа Каппэ (Coppee), а затым у лісце прызнаўся яму ў душэўным разладзе, які ён адчувае. У хуткім часе ён захварэў, і лекары параілі яму перасяліцца ў мясцовасці пад Парыжам. У яго душы ўсё таксама працягвалася жорсткая барацьба паміж старым і новым чалавекам - паміж атэістам, блюзнерам і чалавекам веруючым.

Падчас адной з экскурсій па наваколлях лесу ў Arbonne ён дабраўся да гары Cornebich, на вяршыні якой ўбачыў капліцу з фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі. Ён адразу ж вырашыў дабрацца да гэтай капліцы. «Мая душа была напоўнена радасцю, і больш чым калі-небудзь я адчуваў блізкасць звышнатуральнага свету, свядомасць якога дамінавала ў маім ўнутраным жыцці апошнія некалькі месяцаў. Я не думаў пра Марыю да гэтага моманту. Але, калі я так нечакана заўважыў яе ў лесе, я адчуў, што павінен да яе вярнуцца, што яна мне дапаможа і заступіцца за мяне перад Богам. Склаўшы рукі і звяртаючыся да Марыі, я казаў: «Бачыш, Марыя, нейкая сіла загадвала мне ісці да Цябе, і я прыйшоў... О, Ты, да Якой я да гэтага часу не клікаў, Ты, да Якой звяртаюцца верныя ў сваіх пакутах, калі гэта праўда, што ты ўсемагутная пасрэдніца, прасі Твайго Сына, каб Ён паказаў, што мне рабіць далей».

Аднак сатана не хацеў так проста выпусціць сваю ахвяру. У галаве французскага паэта пачалі адбывацца пастаянныя бітвы паміж дабром і злом, паміж сатаной і анёлам; пісьменнік ўпадаў у велізарнае засмучэнне, прымушаў сябе маліцца, але ён быў не ў стане. Аднойчы ноччу раздушаны пакутамі паэт ужо накіроўваўся за рэвальверам, каб застрэліцца, як раптам, «асляпляльны свет напоўніў маю пагружаную ў цемру душу», «я раптам спыніўся і пачуў, як гэты нябесны голас, які ўжо так добра мне вядомы, заклікаў: «Бог цябе не пакінуў». Я ўпаў на калені і, рыдаючы, я шаптаў: «Дзякуй Табе, дзякуй, Божа!». І ў тую ж хвіліну мне здавалася, што я бачу на крыжы Хрыста, які ўсміхаўся мне з выразам бясконцай міласэрнасці, і ў той жа час я адчуваў, што д'ябальская ўлада нада мною ўжо была пераможана, а мая душа напоўнілася асалодай і супакоем».

Рана раніцай Адольф Рэттэ зноў адправіўся ў капліцу Божай Маці на вяршыню гары Cornebiche. Ён прагнуў аддзячыць Яе за сваё канчатковае вызваленне. Ён таксама папрасіў Яе, каб «Яна скончыла сваю справу» і паказала яму, што рабіць далей, каб ужо вызначана стаць сынам каталіцкай Царквы. Маці Божая не напружвае тых, хто да Яе прыбягае.

Пасля духоўнай падрыхтоўкі і споведзі, Рэттэ прыступіў да Камуніі. З той хвіліны ён пачаў глядзець на свет іншымі вачыма. «О, святая Эўхарыстыя, якога ж жалю заслугоўваюць заблудныя або тыя, якія не ўсведамляюць гэтага, якія не ведаюць Тваёй сілы! Я ж ведаю, што яна з'яўляецца крыніцай усякага дабра, надзеі і сілы, з якой падчас суму і сумневаў душа чэрпае радасць і надзею. Зрабі, Госпадзе, каб я ніколі пра гэта не забыўся і каб я заўсёды быў варты прыступаць да Твайго алтара з тымі ж самымі ж пачуццямі, з якімі я прымаў сваю Першую Камунію», - пісаў Адольф.

Last modified onПанядзелак, 04 Сакавік 2013 21:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць