Logo
Print this page

Ці гэта грэх - працаваць у пірацкай Windows?

Што рабіць, калі для набыцця ліцэнзійных праграм не хапае грошаў?

У рубрыцы «Сто адно пытанне да святара» на каталіцкім «Радыё Марыя» ў Беларусі спыталіся:

«Вядома, што крадеж - гэта грэх. Але як быць з праграмамі ў кампутары? Іх кошты проста не разлічаны на людзей-беларусоў. Не кожны зарабляе столькі, каб дазволіць паставіць сабе ліцэнзаваную версію праграмаў, якія патрэбныя для працы. Як быць і што рабіць? Адмовіцца ад кампутара?»

Адказвае дырэктар радыё кс. Аляксандр Фаміных:

- Выкарыстанне неліцэнзійных праграм - гэта злачынства, крадзеж. Вельмі часта людзі не думаюць пра гэта. Але ёсць такі панятак як інтэлектуальная ўласнасць. Цяпер можна купіць кампутар ужо з усталяваным Windows у растэрміноўку, і гэта не так ужо дорага каштуе для працоўнага чалавека.

Калі я быў дыяканам, часта набываў дыскі з хрысціянскімі казаннямі, фільмамі, і ніколі не набываў неліцэнзійныя. Таксама доўгі час на кампутары не было ў мяне офіса, толькі запампаваў з інтэрнэта бясплатную праграму.

Раіўся з адным чалавекам, які займаецца аховай інтэлектуальнай уласнасці, ён сказаў, што не такія ўжо дарагія гэтыя праграмы цяпер.

Ад сябе дададзім, што рэдактар Katolik.life ужо шмат гадоў працуе на Linux - бясплатнай аперацыйнай сістэме. Адпаведна і ўсе праграмы, якія выкарыстоўваем, у тым ліку офіс, графічны рэдактар - бясплатныя і не патрабуюць ліцэнзіі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.