Logo
Print this page

Ці грэх спрабаваць «лёгкія» наркотыкі, марыхуану і спайс?

Нават калі хрысціянін жыве ў краіне, дзе «лёгкія» наркотыкі легалізаваныя, ён усё роўна не павінен ужываць іх.

Ужыванне наркотыкаў, якімі б яны ні былі, - гэта заўсёды грэх, кажа вікарый гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Дамінік Шыманскі:

- Паленне тытуню, ўжыванне алкаголю - гэта таксама грэх, бо гэта шкодзіць здароўю і жыццю чалавека, але паленне наркотыкаў, як я лічу, гэта яшчэ большы грэх. Таму што наркотыкі змяняюць свядомасць. Напрыклад, пасля палення марыхуаны або спайса чалавек можа зрабіць нешта, чаго не зрабіў бы ў нармальным стане.

- Ці можна сказаць, што наркаманія - гэта такі ж грэх, як і алкагалізм?

- Не, нельга ставіць грахі на адны вагі, бо ў кожнага чалавека свае асаблівасці. Сумленне кожнага канкрэтнага чалавека не з'яўляецца аб'ектыўнай маральнай нормай. Кожны чалавек павінен працаваць над сваім сумленнем, і ў кожнага гэтая праца будзе сваёй, асаблівай. Таму так важная асабістая споведзь, удзел у Эўхарыстыі - у тым, што фармуе нашае сумленне.

- А грэх ці ўжываць «лёгкія» наркотыкі ў тых краінах, дзе яны афіцыйна дазволеныя?

- Бывае, што законы дзяржавы разыходзяцца з законамі Божымі. У многіх краінах, да прыкладу, дазволены аборт, але Царква заўсёды абараняе жыццё, а аборт - гэта забойства. Таму, калі законы дзяржавы разыходзяцца з Божымі законамі, у першую чаргу хрысціянін выконвае Божыя законы. Так і ў выпадку з «лёгкімі» наркотыкамі: калі хрысціянін жыве ў краіне, дзе яны легалізаваныя, ён усё роўна не павінен ужываць іх.

Last modified onАўторак, 27 Май 2014 08:57
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.