Навошта мне трымаць пост?
Гэта старамодны занятак, гэта для бабуль або для дзяўчат, якія хочуць схуднець, а мне навошта? Так думаюць не толькі фармальныя хрысціяне, але і некаторыя ўцаркоўленыя людзі.
- Published in Хрысціянскае меркаванне
Гэта старамодны занятак, гэта для бабуль або для дзяўчат, якія хочуць схуднець, а мне навошта? Так думаюць не толькі фармальныя хрысціяне, але і некаторыя ўцаркоўленыя людзі.
Вынікі работы за 2012 год падвяло гомельскае аддзяленне Каталіцкай дабрачыннай місіі «Карытас-Міласэрнасць». На сродкі замежных і мясцовых спонсараў, а таксама вернікаў гомельскай рыма-каталіцкай царквы арганізацыя паспяхова рэалізавала шэраг праграм, праектаў і акцый.
У Гомелі ды іншых гарадах правядуць круглыя сталы з удзелам святароў, лекараў, сацработнікаў і прадстаўнікоў улады.
Справы міласэрнасці, малітва, пост і міласціна - вось тое, што лепш за ўсё дапамагае вернікам падрыхтавацца да сустрэчы з Езусам Хрыстом. І яшчэ адна выдатная магчымасць больш плённа правесці Адвэнт з'явілася ў гомельскіх каталікоў.
Выдатную магчымасць плённа перажываць Адвэнт і рыхтавацца да сустрэчы з Хрыстом прадастаўляюць вернікам сёстры Ордэна Маці Тэрэзы. У іх Доме міласэрнасці завершаны першы этап капітальнага рамонту.
Пытанне аб аказанні паліятыўнай дапамогі ў Беларусі стаіць востра. На дыспансерным уліку ў сувязі з анкалагічнымі захворваннямі стаіць больш ха 242 тысяч чалавек. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць выпадкаў новаўтварэнняў, што выяўляюцца за год, вырасла з 33 да 42 тысяч. У адмысловай зоне рызыкі знаходзяцца жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці, што ў большай ступені пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавы да правядзення акцый для дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў.
Улетку для дзяцей было арганізавана шмат мерапрыемстваў. Гэта катанне на атракцыёнах у Цэнтральным парку і на цеплаходзе, наведванне кінатэатра і коннай школы з арганізаванай экскурсіяй і катаннем на конях. Для дзяцей таксама былі закуплены салодкія падарункі.
Дзякуючы ахвяраванням вернікаў, прыватных асоб, а таксама прыватных фірмаў была сабрана сума каля 3,5 мільёнаў рублёў. Асаблівую падзяку «Карытас» выказвае старшыні праўлення «Приорбанка» Сяргею Касцючэнка, які выдзяліў на мерапрыемствы для дзяцей 7 мільёнаў рублёў.
- Усе дзеці былі вельмі задаволеныя, атрымалі буру новых уражанняў і эмоцый, а таксама выдатны настрой і зарад энергіі на новы навучальны год, - кажуць супрацоўнікі Місіі. - Няхай Гасподзь дабраславіць вас і дасць у сто разоў больш за вашу дабрыню і міласэрнасць!