Лістапад.

Маўчанне.

Гэтыя радкі мяне прымусілі напісаць навіны, што праглядзеў ўвечары па «Белсаце». Зноў пра Навабелецкі лес, пра месцы растрэлаў 1930-х. Але гэтым разам навіны засмуцілі трохі больш чым звычайна: усё ж такі наважыліся. Хочуць будаваць мікрараён.

Так. Прасцей было раней, яшчэ ўчора, уздыхаць і абурацца пра Курапаты. Гэта далёка, у сталіцы, у Мінску. Так. Гэта таксама сваё, роднае. Але далёка, таму мо і баліць не так. Не так перажываеш. Супакойваеш сябе, што ты там пабыў у свой час, ушанаваў памяць. Але не будзеш жа ехаць ізноў, каб прыкоўваць сябе да бульдозера. Гэта ўжо занадта. Ёсць мінчукі, яны змагаюцца. Ты разам з імі… маральна, так бы мовіць, падтрымоўваеш.

Але што цяпер? Чым цяпер прыкрыешся? Няма чым. Вось яна, тут. Зусім побач, наша Гомельская Галгофа. Садзісь на 18 аўтобус, і праз паўгадзіны ўжо на месцы. Вось першы крыж. Далей – яшчэ болей.

Пакуль што так. Але хутка ўсё можа скончыцца. Не будзе больш лістападаўскіх маленькіх пілігрымак да памятных месцаў. Будзе штосьці іншае. Дамы, крамы, забаўляльныя цэнтры, можа яшчэ адзін рэстаран, можа яшчэ некалькі казіно. Знікне гэты страшны лес, раскапаюць, раструсяць косткі, разраўняюць пляцоўкі, паваляць крыжы. Пасля знікне і памяць. Да наступнага разу. Пакуль зноў не пачнуць страляць.

А мроілася так шмат: што можа будзе каплічка, а можа і царква ў памяць новамучанікаў. Мроілася шмат, але нічога не рабілася. Толькі як завядзёнка, пабываеш два разы на год, а то й ні воднага, праспяваеш «Вечную память», і пасля забываеш. І галоўнае, можа быць, не ў тым каб штосьці пабудаваць. Гэта ўжо вынік. Галоўнае, што застаецца як горкі асадак напрацягу ўсіх гэтых год – незразумелае маўчанне. Маўчанне аб гэтым месцы. Знойдзены чалавечыя косткі, масавыя пахаванні растраляных людзей. Забітых людзей. Нават, калі хтосьці баіцца прызнаць, што гэта растрэлы 1930-х гадоў, хоць ёсць і заключэнне экспертаў, і запісы сведкаў тых падзей, нават калі закрываеце вочы на ўсе гэтыя факты, то як растлумачыць гэтыя забойствы. Чаму вы баіцеся ўшанаваць памяць гэтых людзей. Чые злачынства вы хаваеце? Кажуць: гэта фашысты. Так што ж, вы хаваеце злачынства фашыстаў? З кім вы сябе атаясамліваеце, што хаваеце гэтыя забойствы? І з кім мы сябе атаясамліваем, калі маўчым аб гэтым? З кім я, сябе атаясамліваю?

Я ўсведамляю, што гэтыя месцы, будуць выкарыстоўвацца, таксама і ў палітычных мэтах. Гэта зразумела. Сам я стараюся не залічваць сябя да якой бы то ні было партыі, альбо руху. Але я жыву ў гэтай краіне, і я хачу жыць па людску, а не як жывёла. Гэта не значыць, што я патрабую нейкай асаблівай раскошы. Па людску – гэта значыць з павагай да чалавека. Па людску – гэта калі паміж намі людскія адносіны, а гэта значыць мы размаўляем, спрабуем пачуць адзін аднаго, а не рыкаем, і не спрабуем перагрызці адзін аднаму шыю, калі раптам не стае згоды. Згода – рэдкая рэч паміж людзьмі. Але ёсць свабода, і мая свабода сканчаецца там дзе пачынаецца свабода іншага. Яго жыццё, яго правы, яго сям'я. Гэта базавыя рэчы, якія мы часта забываем і тады ператвараемся ў жывёлаў. Гэтак было і тады, у 1930-я. Гэтак ёсць і цяпер зусім побач ізноў забіваюць адзін аднаго.

А вось тут, у Гомелі, у Навабелецкім лесе ляжаць тыя, хто не захацеў ператварацца ў жывёлаў. Косткі тых, хто захацеў застацца чалавекам. Яны забітыя, але не пахаваныя. Яны схаваныя. Іх забойцы, баязлівыя, як і ўсялікія забойцы, схавалі іх, схавалі сваё злачынства. Але мы знайшлі. Я ведаю пра гэта. І што я павінен рабіць цяпер? Паўстае выбар: з кім я? З забойцамі, альбо з забітымі? Чый я саўдзельнік. Маўчаць далей? Маўляў: самі здагадайцеся. Маўляў: мы цярплівыя, перанясем і гэтую абразу. Але ці можна? Я не ведаю. Спадзяюся, што гэта не той выпадак, калі можна. Спадзяюся, што будзе пачуты голас. І што гэты горад які жыве пакуль, пакуль не знік яшчэ на дзіва, не захоча быць разам з забойцамі. Не захоча маўчаць, не захоча саўдзельнічаць.

Так. Калі горад гэты будзе жыць – ён будзе расці. Будзе расці і на поўдзень – па Чарнігаўскай шашы. І калі-небудзь тут будуць і дамы і крамы, і можа што-небудзь яшчэ. Але спачатку тут павінны быць прыбраныя могілкі. Спачатку тут мусяць з'явіцца могілкі, бо тут ляжаць забітыя людзі. А інакш, хто мы? Бо нават і жывёла не жыве сярод сваіх костак. Драпежнік жыве сярод костак забітых, але вельмі рэдка забівае падобнага да сябе. Раданіца – дзяржаўнае свята. Мы дэкларуем пашану да нашых продкаў на дзяржаўным узроўні. Ці так гэта? Ці гэта не нышыя продкі? Тады хто мы, адкуль мы? Гэта наша зямля?

З кім мы? З забойцамі, ці з забітымі?

Магчыма вас гэта не зацікавіць, але ў той самы вечар прыйшоў да мяне нейкі вобраз, які я вырашыў занатаваць. Пасля ён пашырыўся, я пачаў яго запісваць і нарэшце ў мяне атрымалася невялічкая аповесць. Пэўна ж, яна вас не зацікавіць. Я не літаратар і не гісторык. І самае галоўнае, ці маю я права пісаць пра тое чаго сам не перажыў? Але ўсё ж такі сабраўшы некаторыя вядомыя мне звесткі, успаміны людзей, якія жылі ў той страшны час і з якімі мне давялося сустрэцца і размаўляць, я ўрэшце наважыўся напісаць гэта і прапанаваць напісанае сябрам і блізкім, а цяпер таксама і вам. Бо мушу выказаць гэта, проста ў надзеі, што пачуюць. Проста таму, што я ўпэўнены – нельга маўчаць.

 

Прашу прабачыць мяне за памылкі ў тэксце.

 

Адкрыццё.

Красавік 2017 г.

Новыя панэльныя дамы стаялі на пустцы. Раней тут быў сасновы лес, а цяпер засталося толькі некалькі хвойных выспачкаў, шчэ недагледжаных, не расходжанных сцяжынкамі, з палкамі розных кустоў ды дзікага малінніка.

Тры маладыя жанчыны сядзелі на скамеечцы каля аднаго з такіх сасоннічкаў. Побач, у самаробнай пясочніцы, ігралі іх маленькія дзеці, апранутыя яшчэ ў куртачкі і бумбоністыя шапкі, хоць ужо і надыйшла трывалая вясна. Адна з малых адыйшла трохі далей, не знайшоўшы сабе месца ў гульні дзьвух трохі малодшых і аднаго старэйшага хлапцоў. Гэта была, на выгляд, чатырохгадовая дзяўчынка. Яна хадзіла па мяккай пясчанай шэрай зямельцы, якая пасля гадоў праведзеных пад ляснымі верхалінамі адвыкла ад травы. Толькі дзе-нідзе тут прарасло, яшчэ па красавіцку слабенькае, пустазелле. Яна калупала сваім ботам невялічкія грудкі зямлі, знаходзячы мінулагодняе смецце. Невядома што яе прымусіла, але яна спынілася каля косткі, якая вытыркнулася пасля дажджоў на паверхню і бялела, сваім апошнім аголеным болем. Звычайна косткі адштурхоўваюць чалавека. Нават не ўдакладняючы чые яны, ці то жывёла, ці не… Але яна зачапілася за яе ботам, і адразу не зразумеўшы, што гэта, а пасля, хоць і ўсвядоміўшы, ужо не адыйшла і працягвала калупаць спрабуючы адкапаць яе цалкам.

Жанчыны размаўлялі аб сваім, зрэдчас пазіраючы за дзецьмі. Маці дзяўчынкі яшчэ раней заўважыла, што тая адыйшла дужа далёка. Але цяпер, калі яна пачала капаць, ды й не лапаткай, якую трымала ў руцэ, а светленькімі, даволі новымі ботамі, гукнула яе.

-Катя, что ты делаеш? Не вымазывай ботинки. Иди играй в песочницу.

Каця зірнула на маці. Але, ці то не жадаючы вяртацца, да хлапцоў, ці па дзіцячай свавольнай зацятасці і незразумелай даросламу крыўдзе, працягвала калупаць.

-Ка-атя! – трохі павысіла свой голас маці, - Подойди ко мне.

Яна не адказала, але прысеўшы на кукішкі пачала капаць лапаткай. Маці трохі супакоілася. Каця дастала лапаткай костку і адкінула яе ад сябе. У раскапанай невелічкай ямачцы костка была не адна. Акуратненька, пераадольваючы ўнутраную гідліваць, дзіця пачало вычэпліваць іх лапаткай і складаць побач. Невялікая грудка зямлі каля яе ямачкі, як аказалася таксама хавала пад сабою штосьці. Цвёрдае і даволі вялікае. Яна пачала знімаць зямлю сваёй лапаткай. Дзіўная незнаёмая костка. Вялікая круглая. Жанчына, яе маці, пачала злавацца: яна чакала, што дачка падойдзе бліжэй.

-Ты посмотри на нее. Сегодня с утра началось: еле накормила. – паскардзілася яна сяброўкам, і зноў гукнула, - Ка-атя! Сюда иди!

Каця зачапіла костку і пацягнуўшы вырвала яе з мяккай зямлі і сама ўпала, прысеўшы.

Чэрап чуць падскочыўшы і вызваліўшыся ад свайго шматгадовага покрыва лёг назад у сваю ямку, з якой цяпер тырчэла зубамі таксама яго сківіца. Дзяўчынка ўскрыкнула і пачала плакаць.

Наўзрыд.

Страх, дагэтуль прытуплены ранішняй крыўдай, прарваўся напоўніцу і заліў дзіцячай істэрыкай увесь гэты яшчэ зусім сыры спальнік, адбіваючыся ў вокнах панэльных шматпавярховікаў. Яна паспрабавала ўстаць, але зноў павалілася, шчэ больш заходзячыся ў слязах і саплях. Але спалоханая маці ўжо амаль падбегла, сама збялеўшая на прасціню ад гэткага крыку дачкі.

-Катя, что с табой, - яна падхапіла яе абтрасаючы і аглядаюча, - Ты что?

Вочы яе заўважылі лапатку, а пасля і прычыну здарэння – чэрап.

-А-а-а!!! Господи!!!

Яна прытуліла дачку закрыўшы ў нагах яе твар і пачала адступаць назад.

***

Жанчыны сабраліся наводдаль яго – чэрапа. Яны суцяшалі сваіх дзяцей. Дзеці галасілі. Пастаяўшы трохі яны нарэшце выклікалі міліцыю. Пасля стаялі больш моўчкі. Хацелася пайсці адсюль, як мага хутчэй, але ж нельга было пакінуць сяброўку. Нарэшце яны адыйшлі назад да пясочніцы і селі. Сядзелі таксама ціха, шырока адкрыўшы вочы, і толькі зрэдчас прамаўлялі: «Ужас… Кошмар… Что это – убийство?... Ужас…». Хлапцы, задурыліся і абароненыя сваімі маці ад магчымасці ўбачыць косткі, працягвалі сваю гульню. Каця сядзела на матчыных руках, усхліпваючы і ўхапіўшыся пальцамі за куртку.

Толькі пасля таго як пад'ехала міліцыя, яны ажылі і ўскалыхнуліся. Міліцыянты падыйшлі, паразмаўлялі. Чамусьці адзін з іх трымаў аўтамат, чым прывабіў малых хлапцоў. Нарэшце размова скончылася і жанчыны павялі дзяцей да хаты. Каця і яе маці, разам з міліцыянтам таксама пайшлі да іх у кватэру, пісаць пратакол.

Застаўся адзін міліцыянт з аўтаматам. Ён стаяў, як статуя з каменным тварам і безвыразна глядзеў у пустыя вочы ранішняга здарэння.

Прабіты куляй чэрап глядзеў у нябёсы. Трохі адсунуты ад сваіх сківіцаў ён застыў у жудасным выразе невыказанай пакуты шырока адкрытага роту.

 

Старасціха.

Верасень, 1937 г.

Яшчэ было цёмна, можа чацвертая апоўначы, калі яна ўстала, і шэпчучы сабе пад нос правіла, хуценка распаліла печ, ды замясіла цеста на прыснакі. Будзе свята. Трохі пазней прачнулася й дачка – Каця. Пасядзеўшы хвілінку на сваім палку, дзе яна спала побач з молодшымі сястрой і братам, перахрысціўшыся і пакланіўшыся перад іконамі, пайшла да маці.

А палове на пятую жанчына ўжо апранулася ў сваю лепшую сукенку, ды надзела адзіны свой пінжак. Яна трохі пастаяла каля куфара выбіраючы, паміж дзьвума сваімі хусткамі, яе вусны неяк дзіўна склаліся – яна ўсміхалася. Урэшце павязала лепшую, блакітную, і нават падыйшла каб зірнуць на сябе ў вакенца.

-Ну што ж, пайду. – сказала жанчына, - глядзі тут.

На стале ляжаў ключ. Ключ ад царквы. Штораніцы, яна хадзіла ў царкву. Чытала, па благаславенні апошняга бацюшкі, часы, а на святы яшчэ і акафісты. Раней з мужам сваім. Ён апошнім часам, быў ў царкве псаломшчыкам, ці дзьячком. Граматны быў, вось і дапамагаў па службе. Але ж мужа не стала. Раней хадзілі й іншыя жанчыны, старыя ўжо бабы, у асноўным. Але цяпер засталася яна адна. Можа пазабываліся, можа паадвыкалі, а можа, таму што лета – па гародах занятыя. Дый проста страшна. Усё зразумела.

Яна ўзяла са стала вялікі ключ, яшчэ раз паглядзела ў печ і пайшла.

***

Царква стаяла тут жа недалёка, праз дзве хаты. Ціхенька адамкнула, хоць яна ведала, што яе бачуць. Ды й чаго баяцца? А можа ўсё ж такі, хто яшчэ прыйдзе. Разам было б весялей. Яна запаліла дзве лампадкі каля іканастасу, а таксама на вялікім падсвечніку перад аналоем. Запаліла свечку, якую прынесла з сабой. Прысела на хвілінку. Ніхто не йшоў. Яна дастала часаслоў і акафістнік з шуфлядкі, каля свечнай скрыні, узнялася на клірас і пачала чытаць. Стала лягчэй. Голас яе напаўняў не толькі сцены, але яе самую. Яна чытала нараспеў, хоць і не дужа гучна. Яна глядзела на іконы, бо некаторыя малітвы і псалмы, ведала напамяць.

Як добра. Так бы і стаяць да вечара. Вось апошнія ікасы. Стаўшы на калені яна прачытала малітву з акафістніку…

-…Амінь…

Што ж усё. Стала так сумна раптам. Адразу. Пакуль чытала пра ўсё забылася, але цяпер цішыня прыглушыла. Ніхто не прыйшоў. Яна яшчэ хвіліну пастаяла, гледзячы ў паўднёвае вакно. Свечка пагасла. Устала, пагасіла й лампадкі, паклала на месца кнігі. Трэба бегчы дадому – шчэ на працу. Яна выйшла. Нікога. Замкнула дзверы, пабегла.

Дзед Васіль, сусед, сядзеў на сваёй прысьбе.

-Здароў табе, дзьячыха. Свята?

-Здраствуйце дзядзя Васіль. Так! - яна ўсміхнулася, але не знайшла, што яшчэ дадаць. – Ражджаство Божай Маці!

-Прачыстая…

-Так… Прастольны наш празднік...

-Да… - падсумаваў стары, дапамагаючы ёй у няёмкім моманце.

Яна пайшла далей. Амаль падбегла да дому, ці то перапужаная, ці то проста збянтэжаная сваёй самотнай святочнай малітвай ды сустрэчай са старым. Хутка пераапранулася ў штодзённую сваю адзежу.

-Навошта я туды хадзіла… Нікому гэта ўжо ня трэба…

Яна ўздыхнула й пабегла на гарод, Каця была там. Цяжка было без бацькі. Дачка рвала траву свінне. Маці, перахапіла посцілку:

-Йдзі, кінь курам з вядра трохі.

Сама пайшла ў хлеў, а пасля хутка пабегла да хаты, бо ўжо прачнуўся малы. Пачаў хныкаць па сваёй дзіцячай завядзёнцы. Сястрычка, малодшая, спрабавала яго супакоіць. Трэба было даць і яму што. Пазней, калі малы суцішыўся, смокчучы свою лусту хлеба, жанчына села каля вакна, утаропіўшыся некуды ў ранішнюю пахмуровую далячынь. Свята, можа ўсё ж развіднее. Пасядзеўшы трохі ля вакна, яна ўздыхнула, патупіўшы вочы долу. Пасля ўзнялася, пачала збірацца. Вярнулася й Кацька, памыла рукі, і пайшла за занавеску пераапранацца, ці калі дакладней, памяняць старую бацькоўскую гімнасцёрку, на адзіную сваю сукенку. Трэба ў школу. Мінулы год яна прапусціла, але гэтым разам ужо пайшла.

-Ніхто не прыйшоў сёння, - прамовіла жанчына ці то сама сабе, ці дачцэ

Яна зноў прысела ля стала і павярнулася да вакна.

Каця зірнула на маці, але не знайшла, што адказаць. Яна таксама села на ўслон з іншага боку стала. Маці павярнулася да яе:

-У школу? – зноў ці то спыталася, ці то проста прамовіла яна.

-Так.

-Добра там?

-Так. Настаўнік добры вельмі… Так цікава расказвае…- ажывілася Каця. Нават рот адкрыла: хацелася распавесці пра ўсе гэтыя цікавосткі…

-Ён жа жыд, нібыта.

Дачка не знайшла, што адказаць, але трохі перачакаўшы, ціха нібы апраўдваючыся паўтарыла

-Ён… добры.

Маці і сама, сумеўшыся і таксама, апраўдваючыся падхапіла:

-Праўда што… Яўрэй і яўрэй. Што ж цяпер… Усе пад адным Богам. – пасля, паправіўшы хустку дадала, - Ну і я пайду.

Трэба было ўжо спяшацца на калгасны двор. Падумаўшы трохі, яна ўзяла ключ ад царквы, што ляжаў на стале і паклала яго ў кішэню. Усё ж такі свята, Прачыстая – Нараджэнне Божай Маці, можа ўвечары наважыцца хто прыйсці. А дзверы зачыненыя і адразу пойдуць да дому не памаліўшыся. Тут кожны момант дарагі, адразу трэба будзе адчыняць, каб не разбегліся. Яна ж адказная цяпер. Яна цяпер старасціха. Вырашыла ўзяць ключ з сабой.

Дома заставаліся малодшая сямігадовая сястра разам з брацікам. Трохі пазней прыйдзе іх бабуля, што жыве побач. Пакорміць. Але яна старая і ўжо ледзьве ходзіць і з ёй было сумна. Малыя глядзелі на сваіх дарослых, быццам бы чакаючы адказу на сваё спадзяванне: не сыходзьце, заставайцеся – будзем гуляць разам.

-Ну пойдам, -сказала нарэшце маці.

Яны рушылі да дзвярэй.

Каця выйшла першая на вуліцу. Да іх пад'язджала падвода на якой сядзелі трое незнаёмых мужчын у прымятых фуражках і старшыня, які, чамусьці адвярнуўся. Яна спужалася, а пасля, калі пабачыла наган на поясе першага, што саскочыў ды накіраваўся да яе, ногі яе й зусім падкасіліся. Але яна ўхапілася за плот. Вочы яе пацяжэлі ад вільгаці, галодную тонкую шыю перацягнула. Яна адкрыла рот. Трэба крычаць. Ён зірнуў на яе:

-Девочка, мать дома?

Крычаць…

Але маці ўжо выйшла. Яна схапіла дачку за плечы, і на адным выдыху прашаптала

-Ну йдзі ў школу… Да цёткі забяжы, хай малых забярэ.

 

Святар

Кастрычнік, 1937 г.

Ўжо зусім сівы, сядзеў ён на сваім ложку. Хоць не такі й стары, здавалася б. Бацька яго, ў такім самым узросце быў чорны, толькі ў барадзе трохі бялела. А ён ужо пасівеў, хоць і 60 гадоў не мае. Так. Пабачыў за свой век рознага. Нахваляваўся, наперажываўся. Нервы, усё нервы.

На вуліцы зрэдчас шумеў рэдкі аўтамабіль, чуўся цокат капытаў.

Што далей? Што будзе далей? Яшчэ адзін дзень у цішыні. Дзень напоўнены думкамі, ўспамінамі ды мармытаннем пад нос. А пасля ноч. Ноч старога, хворага чалавека, які не мог знайсці сабе месца на ложку – то пачынаў задыхацца, то косці. Удзень чакаў ночы, ноччу чакаў дзень. Такое жыццё.

Ягоныя дні ўжо з вясны праходзілі ў гэтым сутарэнні – у кватэры, якую займала сям'я сына. Цяпер і ён жыў тут. Сын рабіў у вучэльні. Яму ўжо таксама даводзілася працаваць па розных арганізацыях. Але цяпер дэфіцыт пісьменнасці пачаў патроху спадаць. Акрамя таго і ён пасля лагера, знаходзіўся тут на незразумелых правах.

Была яшчэ дачка. Але ён сам вырашыў абарваць з ёю сувязі. Так будзе лепш. Хацеў і сына пакінуць, але той не дазволіў. Цяпер жылі ў гэтай цішыні, у нейкім чаканні чагосьці.

Ён займаў куток каля дзвярэй, за шырмачкай. Вырашылі не афішаваць, што ён жыве тут. Ён вырашыў. Хоць суседзі, канешне ж ведалі, а значыць і ўсе каму гэта трэба таксама ведалі аб ім. Тым не меньш, ён амаль усё лета не выходзіў на вуліцу. Толькі напрыканцы жніўня на Ўспенне, наважыўся схадзіць у царкву. Хоць настаяцель, яго сакурснік па семінарыі, сам прыходзіў да яго штомесяц, але ж нельга без Царквы.

Там ён і сустрэў яе. Яна была з апошняга яго, перад арыштам, сельскага прыходу. То была першая хваля, першы сур'ёзны і ўжо добра спланаваны накат на Царкву, але яны, ўсім сялом, абаранілі, хоць і абрабаваны, храм.

Яна падыйшла да яго пасля службы. Усміхнулася, спыталася ці памятае ён. Ён не адразу ўзгадаў, не адразу пазнаў яе. Ён памятаў яе яшчэ маладой дзяўчынай. Яна тады толькі выйшла замуж за добрага хлопца, які дапамагаў па царкве. Цяпер гэта была ўжо жанчына, са звычайным для гэтай краіны, заплюшчаным тварам. Яго псаломшчыка, яе мужа, забралі, але ў іх было трое дзетак. Царква дагэтуль была за веруючымі, але ўжо год у ёй не было ні святара, ні службы…

-Можа быць, вы бы вярнуліся да нас. Мы збярэм, што трэба. Куды звярнуцца… якія паперы… Я цяпер там… Як і сказаць ня ведаю… Старасціхай завуць. Мужыкі ж вось… Занятыя…

Ён ківаў галавой. Глядзеў на яе. Раней бы на такі зварот напісалі б зацемку ў мясцовых «епархіальных ведамасцях» і, пэўна ж, падкрэслілі б «умилительный характер встречи пастыря с пасомыми», але цяпер ён не ведаў, што адказаць ёй.

-Как же вам удалось это… Отстоять церковь свою. Какие вы…, - нарэшце прамовіў ён, проста каб, сказаць хоць штосьці.

-А. Дык мы не адны такія, вунь шмат дзе людзі царкву сваю пакуль шчэ дзержаць, - таксама ўзрадавалася яна адказу, - Толькі вось… бацюшак зусім няма.

Ён маўчаў. Ён не мог. Усё вельмі складана. Каб пытанне, было толькі ў страхе. Ён бы пераадолеў, ён ужо прайшоў праз многае. Але ўсё так складана, так заблытана.

-Всё не так просто…

Усё сказана. Трэба йсці, але не хацелася вось так развітвацца

-Я заеду к вам. Вы ведь всё там же живете, недалеко от храма?

-Да. Я вось толькі дома позна…, але дачка будзе малодшая, яна дома з малым. Дый старая, маці мая, яна побач жыве, у нас часта. Вы, калі што, так можа быць цераз агароды на двор прайдзіце. Я… Мы вас… Ключы ў мяне… ад царквы. Прыязджайце.

Так яны і разышліся. Вось ужо другі месяц пайшоў, а ён так і не наважыўся. Пагаварыў ён на гэты конт і з гарадскім настаяцелем, які быў і благачынным – і гарадскім, і сельскім. А па прычыне, што епіскапа не было, то ўсім адразу. Той адказаў няпэўна. Але зрэшты ўсё было зразумела: такі ўчынак не пакінуць без увагі. Прапаноўваў рабіць усё ціха, па хатах, зрэдчас наведваючыся, хоць і за гэта таксама маглі забраць. І яго і ўсіх, хто апынецца побач.

Цяпер ён сядзеў дома.

Ён перагортваў старонкі свайго дзённіка, які пачаў колькі месяцаў таму, напачатку лета. Гэта быў і не зусім дзённік, хутчэй успаміны і роздумы з датамі. Ён хацеў, спрабаваў асэнсаваць, усё тое, што адбылося з ім, з краінай, з Царквой, з людзьмі, з тымі каго ён ведаў, з тымі каго раней не заўважаў. Як усё гэта адбылося, адкуль усё гэта прыйшло? Паміж старонкамі было колькі фотаздымкаў. Яго студэнцкае, сталічнае фота. Сям'я. Яго любая, мучаніца-жонка. Вось яны – з'езд гарадскога благачыння. Колькіх ужо няма… Хто ж застаўся? Дзе яны? Засталася адна царква на ўвесь горад. Кажуць больш адкрытых цэркваў няма, не толькі ў вобласці – па ўсёй рэспубліцы. Зачыненыя. Апаганеныя. Як гэта здарылася? Што не так? Што было не так?

-Э-э…, - мычэў ён пад нос. – Вот с тобой мы, сели в первый раз. – ён вадзіў пальцам па тварах святароў і міран, што сядзелі і стаялі ў два шэрагі. - Боялись… хотелось жить. Служить. Всё исправить… все ошибки… Надеялись, что вот-вот всё это закончится. – ён уздыхнуў, - Не закончилось.

Закрыў сшытак. Зняў з паліцы Новы Запавет. У старонках былі на складзеных паперачках тагачасныя пасланні епіскапа. Уладыка дасылаў іх ужо са сваёй ссылкі, з лагера. Чыталі іх народу з амбону. Як жа ж яны слухалі. Ён не мог уявіць, што так будуць слухаць. Не толькі слухалі: прасілі прачытаць яшчэ раз, запаміналі, перапісвалі. Як гэта ўзрушвала, якімі надзеямі, якім святлом напаўняла такая шчырая вера. І вось цяпер. Такая цішыня. Ён пачаў перачытваць іх. Перачытаў усё. Пасля ізноў прачытаў некаторыя радкі. Слёзы, з утомленых у прыцемках вачэй, цяклі па яго шчаках.

Ён супакоіўся. Падыйшоў да ложка, выцягнуў з-пад яго чамадан, дастаў з яго сваю расу і апрануў яе. Вярнуўся да стала, узяў з паліцы свой наперсны крыж. Сядзеў ужо ў цемры. Чакаў. Гэтым часам ужо прыходзіў сын, праз гадзіну яго жонка з маленькай дачкой.

Нарэшце дзверы адчыніліся. Зайшоў сын. Ён разуўся, распрануўся, запаліў лямпу. Зірнуў на бацьку, хацеў быў спытаць яго, што здарылася, але змаўчаў і пайшоў да рукамыйніка.

- Я решил. – спыніў яго бацька. –Завтра все таки вернусь на свой сельский приход.

Сын паслухаў і схіліў галаву. Пасля падыйшоў да яго. Сеў побач.

-Вот здесь. – працягваў стары святар, паказваючы свайму сыну старыя аркушы, - Снова пересматривал письма епископа, 25-го года. Помнишь? Какое было время. – ён узняў галаву, якой адначасова і ківаў, нібыта пагаджаючыся сам з сабой. – Я вот подумал. Это ведь апостольство. И время наше – как апостолькое. До этого ведь была игра. Мы столько лет играли. С этими людьми… И не только с людьми… но и с Ним. Мы ведь играли. Взрослые люди, а прикидывались неразумными детьмиКак стыдно… Но теперь игры закончились. Это время самое важное во всей жизни. И бежать, или хитрить – глупо. Нет. Стыдно. Надо быть предельно простым, то есть честным. Искать еще какие-то ответы уже глупо. Когда все и так очевидно. Усложнять, искать объяснения... В итоге всё это – самооправдание…

-Ты должен уехать на юг, к дяде. – абарваў яго сын. - Там будет легче. Возможно, там тебя оставят в покое. Он примет тебя. Свой дом. Хозяйство. Ты еще сможешь, чем то помочь ему. Здесь нельзя оставаться… Начали брать людей. Много. Берут всех, кто уже сидел. Надо уезжать.

Бацька нічога не адказаў. Сын дадаў.

-На днях встречал отца-настоятеля. Сам подошел ко мне. Был очень взволнован. Ему пришла весточка. Владыку снова арестовали.

-Сын мой... - святар уздыхнуў, - Я поеду. На приход. Я решил. Это мое служение. Это мой выбор.

Сын маўчаў. Бацька зірнуў на яго

-Не надо ничего бояться. Правда, ведь? Не стоит. Не стоит оно этого.

-Что? Что не стоит? Жизнь?… Привременная… Юдоль плачевная...

-Вам будет легче без меня…

-Как ты можешь. Ты думаешь, я совсем… Ты думаешь… я только о себе. – сын падскочыў, падыйшоў да вакна.

-Нет, нет, нет. Прости. Но я не могу по другому. – яны маўчалі хвіліну, – Так будет правильно.

-Невозможно… Больше не могу. Ведь должно же это когда-нибудь закончиться. – нарэшце выдыхнуў сын.

Бацька не адказаў адразу, але пасля прамовіў.

-Быть может мы ждём совсем не того, и надемся совсем не на то, чего следовало бы ждать, на что следовало бы надеяться. Быть может не здесь, и не сейчас…

Сын не знайшоў, што адказаць. Не было словаў. Патрэбная была рашучасць схапіць бацьку і разам з ім бегчы на вакзал. Кінуць усё, адвесці падалей, схаваць, выратаваць яго. Трэба знайсці рашучасць.

Да дому пад’ехала машына. Спынілася. Выйшлі людзі. Хутка падыйшлі да пад’езду. Пасля развярнуліся, накіраваліся да аркі.

Чамусьці яны адразу ўсё зразумелі.

-Ну вот и всё.- прамовіў стары.

Сын праглынуў слюну, пачаў дыхаць ротам.

-Это за мной. Будь мужественным. – сказаў святар і ўздеў крыж, які да гэтага трымаў у руках. Ён апусціў яго на сябе. Паправіў свае валасы. Павярнуў крыж Распяццем наперад.

Нарэшце крокі сталі чутныя на лесвіцы, што вяла ў іх сутарэнне. Падыйшлі і адразу пагрукацелі, паспрабавалі нават ручку дзвярэй – ці адчынена. Сын рынуўся да дзвярэй, але раптам спыніўся і зірнуў на бацьку. Стары кіўнуў яму:

-Открывай.

Яны ўваліліся, як падалося, адразу ўсе. Колькі іх: удвох ці ўтрох? Хтосьці яшчэ застаўся на пляцоўцы.

Старшы чэкіст зірнуў на святара.

-Что это вы? Собиретесь куда то?

-Глядзі, поп, ужо сам сабраўся. Чакаў. – шапнуў адзін з малодшых чэкістаў. Зарагаталі.

-Тихо, - абарваў іх старшы, - Собирайте все бумаги. Вон, на полке. Всё забирай. – скамандаваў ён сваім падначаленым.

Сын зірнуў у той бок. Там яго партытуры. Ён узняўся. Стары заўважыў яго і перапыніў

-Это мои партитуры. Ничего интересного. Это для хора… - стары святар рушыў да іх працягнуўшы рукі, каб узяць лісты.

-Мы разберемся. – старшы чэкіст ўзяў лісты з нотамі, пачаў праглядаць. – Разберемся, что у вас за хор.

Ён кінуў лісты на падлогу, тыя рассыпаліся. Пасля яшчэ раз зірнуў на старога.

-А вы собирайтесь. Или вы так и пойдете, в этом наряде?

-Это моя ряса. – сказаў святар.

Чэкісты забралі ўсё, што было на палічцы і пачалі ператрус невялічкага пакоя. Шукалі доўга, старанна. Але больш нічога не было, што б зацікавіла нават гэтых цікаўных людзей.

-Так. – падсумаваў старшы, - На выход.

-С Богом. – падняўся святар.

Сын устаў, зірнуў на яго. Ён супакоіўся, але вочы яго былі пустыя, ён скрануўся…

-Куда. Сидеть. – гаркнуў адзін з малодшых чэкістаў.

Святар перахрысціў свайго сына, прашаптаўшы благаславенне.

-Прости. Так будет правильно. – яшчэ, прыпыніўшыся, святар паглядзеў на свайго сына з дзвярэў, - С Богом!

-Да. – адказаў яго сын.

Яны выйшлі. Нават дзверы не зачынілі за сабой. Сын так і застаўся стаяць у прыцемках газніцы.

***

Праз колькі хвілінаў зайшла жонка з дачкой.

-Мы видели машину. Ждали за углом.

Больш нічога ніхто не казаў. Малая пайшла ў свой кут села, пачала гуляцца ў нешта з трэскамі. Жонка пачала прыбіраць раскіданыя па пакоі рэчы. Яе муж - сын святара, сядзеў са сваімі паперамі, якія пазбіраў з падлогі.

 

Ксёндз

Кастрычнік, 1937 г.

Уся сцяна ў малельным пакоі пані Эльжбэты была ў іконах. На камодзе стаялі дзве статуэткі. Маці Божай і святога Станіслава. Побач, Распяцце з зачыненай сельскай каплічкі. Здаецца менавіта адтуль была і большасць абразоў.

Каплічка была на сельскіх могілках. Яе пабудаваў хтосьці з продкаў мужа пані. Побач было сяло, колішняя спадчына гэтага шляхецкага роду. Парк, маёнтак. І цяпер засталіся і могілкі, і сяло. Застаўся і парк. У абрабаваным маёнтку размесцілася школа. Мужа пані забілі падчас рабавання, яшчэ ў 1917-м звар’яцелыя ад волі мужыкі. Сын, які вярнуўся з Вялікай вайны пасля ранення, адразу далучыўся да ПАВ і быў таксама забіты недзе. Так і не дайшоў да “ойчызны”. Яна засталася з “сынόвай”. Тая была з гораду. Яўрэйка. Як яна супраціўлялася... Але ж, каханне. Урэшце здарылася так, што пані знайшла ў яе прытулак, бо ў той з братам былі два пакоі ў горадзе. Да таго ж брат спачатку вучыўся ў нейкай новай сталіцы – цяпер іх стала шмат, а пасля паехаў настаўнічаць у вёску. І вось цяпер яны засталіся ўдвох. І ён, трэці – ксёндз, якога выгналі з яго вартоўні.

У іх было два пакоі. У адным пані зрабіла своеасаблівую капэлу. Тут яго і пасялілі. Яму цяжка было прызвычаіцца да гэткай колькасці абразоў. Ён не мог сабе ўявіць, як можна тут маліцца. Сам ён заўсёды ўзгадваў свой пакой на першай парафіі, дзе было толькі адно Распяцце на голай сцяне. Гэто было як успамін са светлага дзяцінства. А тут, як у музеі. Вочы блукаюць, за імі лятуць кудысьці думкі. Вобразы, успаміны, мроі... Не малітва.

Яна прыняла яго калі запячаталі яго маленькую вартоўню – яго апошні прытулак у гэтым горадзе, на яго апошняй парафіі. Пані знаходзілася ў касцёле амаль заўсёды, як толькі здаралася такая магчымасць. Прыбірала, дома яшчэ й вышывала. Ёй дапамагала і такая ж маўклівая маладая ўдава. Так здарылася, што ён быў звязаны з іх сям’ёю ад пачатку свайго знаходжання ў гэтым горадзе, бо патрапіўшы сюды ўпершыню ён, між іншым, накіраваўся і да ніх. У яго былі неадасланыя лісты Станіслава – загінулага сына пані. Яны служылі разам. Але да пані былі адрасаваныя толькі тры лісты. Тры дзесяткі былі да любай жонкі.

Ён ведаў куды едзе. Разумеў чым усё скончыцца. Менавіта па гэтай прычыне ён і абраў шлях святара. Ён хацеў гэтага. Рыхтаваўся менавіта да гэтага. Яго арыштавалі першы раз і пасадзілі, менш чым праз год як ён прыехаў. З занадта вялікім імпэтам ён пачаў аднаўляць парафію. Хоць, пасля ён зразумеў, што нават калі б імпэту было меньш, яго ўсё роўна бы арыштавалі.

Але пасля вызвалення ён ізноў вярнуўся да службы. Усё было зразумела. Гэта вайна. Гэта Кальварыя. Але цяпер усё павісла і ў апошнія некалькі тыдняў ён разгубіўся. Спачатку, пасля закрыцця, ён хадзіў па хатах сваіх парафіянаў. Тых якія захавалі вернасць. Але на пазамінулым тыдні трох з іх арыштавалі. Абвінавацілі ў шпіянажы.

“Шпіянаж. Ізноў. Што гэта цяпер? Кніжкі якія ён даваў чытаць, некалькі часопісаў? Навіны, якімі дзяліўся зрэдчас з тым ці іншым?”

Яго не чапалі. І што рабіць цяпер?

***

Нарэшце надыйшоў вечар. Ён запаліў свечку. Малітва. Ён пачаў чытаць. Але нават не чуў, што чытае.

“Што мне рабіць? Адкрый мне.”

У пакой забегла ўдава.

-Приехали, поднимаются. Думаю к нам.

-Wreszcie… – выдыхнуў ксёндз.

Ён узняўся выйшаў за ёю ў пярэдні пакой, зачыніўшы за сабою дзверы. Па пакоі хадзіла, заломваючы рукі, пані Эльжбэта

-Jakie bezprawia! – ускрыкнула яна нарэшце, і заплакала.

-Spokój. – прамовіў ксёндз.

Удава падскочыла да яе, але яна не жадала суцяшацца.

У дзверы пагрукацелі. Ксёндз падыйшоў і адчыніў.

-Na jakiej podstawie! – ускочыла пані Эльжбэта, - На каком основании, вы ломитесь в наш дом! – закрычала яна ў каменныя твары ўвайшоўшых маленькім натоўпам супрацоўнікаў.

-Pani spokój, - ксёндз пасунуўся быў да пані, але яго спынілі.

-Сядьте.

Галоўны з чэкістаў стаў штосьці зачытваць. Пасля пачалі забіраць паперы. Пачалі ператрус. Ксёндз звярнуўся да маладой удавы, якая сядзела побач з пабялелай пані.

-Daj jej krople…

-Молчать, -абарваў яго старшы чэкіст, але не крыкам – роўным безуважлівым голасам.

-Вы позволите. Ей нужна помощь. – павярнуўся да яго ксёндз.

Удава ўзнялася.

-Сядьте. Вы не расслышали? Вас обоих забирают. –чэкіст спакойна прахаджваўся па пакоі. – На месте ей окажут всю необходимую помощь. А вы сядьте.

-Куда же её. Вы разве не видите… - зноў узнялася ўдава.

-Siadaj. Nie rozmawiaj z tymi psami. Że nic nie słychać, - спыніла яе пані.

Пані цяжка дыхала, адкрыўшы рот. Чэкісты адчынілі дзверы ў суседні пакой.

-Ого, бачш ты. Капліца. –засмяяўся адзін з малодшых.

Ксёндз падняў вочы. Праз дзверы, з Распяцця на яго глядзеў Гасподзь. Ён пачаў малітву.

Пані залілася слязьмі.

-Proszę, nie… –яна павольна заматала галавой…

Чэкісты пачалі даставаць з шуфлядак і праглядаць паперы. Вось і лісты. Слёзы пакаціліся і з вачэй удавы. Яны ўдвох ціха плакалі. Чэкісты перагаворваліся між сабой.

-Что это за статуи?

-Может внутри что?

Яны разбілі статуі. Распяцце не кранулі. Пані страціла прытомнасць і пачала спаўзаць з канапы.

-Нет. Что же это…

Удава падхапіла яе. Падхапіўся і ксёндз, побач не было каму, яго спыніць. Ён падбег, разам са ўдавою яны паклалі пані Эльжбэту. Выйшаў старшы чэкіст. Паглядзеў на новую сітуацыю. Падыйшоў бліжэй, адштурхнуў іх ад старой непрытомнай жанчыны. Пачаў разглядаць, падняў яе руку і адпусціў. Рука бязвольна ўпала. Пачаў трэсці. Нічога.

-Ну, что это… дышите же. Встать.

Але яна яго не паслухала. Ён яшчэ пастаяў крыху і адвярнуўся, паставіўшы рукі ў бокі. Малодшы падыйшоў да яго

-Ну что с ней?

-Да никуда она не денется. – урэшце вырашуў галоўны. – после заберем… Что у вас? Всё забрали? Хорошо выносите. – ён павярнуўся да ксяндза, - На выход.

Ксёндз адарваны ад сваёй малітвы, павярнуўся на яго, не адразу зразумеўшы, што той сказаў яму. Узняўся, азірнуўся. Падыйшоў да вешалкі, зняў паліто, нацягнуў яго, сняў капялюш, але пасля паклаў яго на месца. Яшчэ раз падыйшоў да дзвярэй ў свой пакой зірнуць на Хрыста.

-Куда!

Ксёндз перахрысціўся. Зірнуў на жанчын, якія далі яму апошні прытулак. Удава ўстала. Ксёндз благаславіў іх:

-In nomine Patris et Filii et Spiritus Sancti.

-Пошли, - штурхнуў яго чэкіст.

-Amen. – прамовіла ўдава.

 

Настаўнік

Кастрычнік, 1937 г.

“Сум. Як яго пазбавіцца?”

Клас пакуль пусты – прыйшоў сёння трохі раней. Пахмурна, сыра і раніцай ужо халодна. Добра, што заўтра выходны – да сястры. Пабачыць твар, знаёмы, родны.

Нарэшце сабраліся дзеці. Адзін за адным яны заходзілі ў гэты знямелы пакой, напаўняючы яго сваім мармытаннем і цеплынёй. Ён адвярнуўся ад вакна, зірнуў на іх, аднекуль на яго твары з’явілася ўсмешка. Адлягло: “Вазьмі сябе ў рукі”

-Што ж, дзеці. Вітаю вас...

Яны глядзелі на яго. Хтосьці адказаў яму ўсмешкай. Праз паўгадзіны клас ужо гудзеў як вулей. Малыя бегалі са сваімі сшыткамі паміж сталоў. Нешта абмяркоўвалі, нават спрачаліся. – Ён задаў ім арыфметычную задачку. Каця, як заўсёды ціхая і маўклівая, сядзела з сшыткам у руках, ужо адклаўшы аловак і паглядала на яго.

“Рашыла, але ж як звычайна баіцца падысці”.

Ён сам быў падняўся да яе, але няўрымслівы Міша, яго перапыніў, закрычаўшы на ўвесь клас:

-Вось! Гатова! Я першы, глядзіце!

Малы рынуўся да яго ледзь не збіўшы некалькіх дзяцей. Тыя забурчэлі:

-Эй, Міхась...

-І праўда, як мядзведзь...

Але малы ўжо быў ля настаўніцкага стала і паклаўшы перад ім свой пакамечаны хлапечы сшытак, працягваў там нешта дапісваць. Нарэшце Міша дапісаў і хітра паглядзеў на яго падкусіўшы язык у сваёй характэрнай усмешцы.

-Я першы.

Настаўнік, не ў сілах стрымаць свой смех, узяў яго сшытак. Ківаючы галавой зірнуў на Кацю. Тая таксама засмяялася, схаваўшы твар у плячах, і паклала свой сшытак на стол.

-Эх Міша... Ну давай паглядзім, што ў цябе атрымалася.

***

Ізноў адзін. Усе разышліся. Што цяпер? Чым запоўніць гэтыя некалькі гадзін? Гэтую прорву часу. Здрадлівыя думкі і пытанні. Не хацелася выходзіць з пакоя. Там яшчэ хужэй.

Трэба ісці ва ўправу. Ён узняўся, уздыхнуў, пачаў складаць падручнікі. Паправіў здзвінутыя дзецьмі сталы і лаўкі. Зірнуў на дверы.

“Як жа так? Няўжо гэтыя маленькія чараўнікі, больш не натхняюць мяне. Няўжо і яны не змогуць падараваць сэнс гэтаму ... Што гэта? Жыццё, быццё, існаванне…"

***

Наступным ранкам, ён бег на станцыю. За плячыма ў яго быў мех. Паўмеха вясковых пачастункаў.

Пані Эльжбэта сустрэла яго як звычайна, халодна.

-Вітаю вас пані.

-Здравствуйте.

-Дзень добры, спадар..., - настаўнік заўважыў ксяндза, які сядзеў ля вакна з кнігай, але не ведаў як да яго звярнуцца.

Пані Эльжбэта прапусціла яго ў пакой. Нават паўмеха не змянілі выраз яе твару. Сястра сустрэла ўсмешкай, зірнула на пані, пасля запрасіла яго

-Проходи.

Ён зайшоў, і яшчэ спадзеючыся растапіць гэты лёд пачаў даставаць з меха скрутак з салам, мяшэчак мукі, мяшэчак з цыбуляй, звязачку часнаку.

-Тут яшчэ бульба…

-Давай.

Сястра прыняла мех і некуды аднесла. Пасля вярнулася па астатняе. Ксёндз таксама падхапіўся дапамагчы. Пані зайшла ў суседні пакой і праз хвілінку выйшла апранутая для вулічнага шпацыру. Яна падыйшла да ксяндза, штосьці сказала яму ціха. Той кіўнуў

-Да, конечно. В самом деле, уже час. Время…

-Мы пойдем на прогулку. – звярнулася пані да брата з сястрой, але проста каб захаваць прыстойнасць.

Сястра ўстала. Адказаць было няма чаго, яна нахіліла галаву, нібыта ў знак згоды. Ксёндз накінуў паліто, што вісела ў кутку, яны выйшлі.

-Цяжка табе тут, сястрычка, - засмяяўся настаўнік.

-Прекрати. Не кривляйся. Говори со мной нормально. Зачем всё это? – яна падайшла да яго, села побач, - Очередная твоя игра? Ты не устал от этих игр?

-Чаму ж... Ведаеш, стаміўся. Вельмі нават стаміўся. Але там, сярод іх, я ім патрэбны. І яны...

-Маскируешься под народ. И что они? Приняли тебя за своего?

-Ведаеш, так. Не. Дарослыя – не. Але дзеці пачулі і прынялі. І мне падабаецца быць разам…

-Но ведь это обман.

-Падман? Не, не думаю… Падман канешне ж ёсць. Вельмі шмат падману, - ён узняўся падыйшоў да вакна, - Але падман не ў мове, падман у словах. У словах, якія мы гаворым. І нават не ў словах – у нас саміх. – ён схіліў галоў. – Колькі было словаў – прыгожых, правільных, узнёслых? Колькі цяпер падману. Жорсткага, нахабнага… страшнага.

Яна ўздыхнула, адвярнулася.

-Я заварю чаю.

-Так, калі ласка. Гэта было б цудоўна. Здаецца, я дзеля гэтага і прыехаў сёння. Проста папіць чаю.

Яна ўсміхнулася, але ўсмешка атрымалася сумнай. Дый зноў апусціла галаву, каб схаваць вочы.

-Говори как хочешь. Чем-то похоже на акцент Стася после того как он стал патриотом.

Яна ўзяла слоічак, чайнік і пайшла ў калідор, на кухню. Ён падыйшоў да паліцы. Там былі кнігі. Узяў томік Гюго, разгарнуў пачаў чытаць. Праз колькі хвілін яна вярнулася.

-Ты захавала нашыя кнігі? Як цудоўна.

-Гюго… Да, кое что осталось…

-Я вазьму гэтую?

-Добже…

Ён усміхнуўся.

***

Ён амаль цалкам перачытаў “Адвержаных”, за нядзелю і панядзелак. А ў аўторак вырашыў распавеці гэтую гісторыю дзецям. Тым больш, што сярод кнігаў невялічкай школьнай бібліятэчкі, ён бачыў і адаптацыю “Гаўроша”. Але недзе ён чытаў і пра фільм, яшчэ зусім новы. Настаўніка перапаўнялі планы – хацелася сабраць дзяцей і звазіць у горад на кіно. Пэўна, для ніх гэта будзе маленькі цуд.

Каля будынка былой панскай сядзібы ў якім месцілася школа, ўжо хтосьці чакаў. Нейкая дзяўчынка. Каця. Ён падыйшоў.

-Каця. Як заўсёды першая.

Яе твар быў чырвоны ад слёз. Вочы напужаныя.

-Што ты…

Яна маўчала.

-Што з табою, Каця?

-Маму забралі.

-Хто? - адказ ён ведаў – яна была не першая з вучняў у каго кагосьці забіралі, але чамусьці спытаўся.

Яна змаўчала. Пачалі падыходзіць дзеці. Ніхто нічога не пытаўся ў яго, Кацю таксама не чапалі, толькі перашэптваліся паміж сабою: “У Каці мамку забралі”. Дзеці пачалі заходзіць у школу. Настаўнік, які быў прысеў на скамеечку побач з Кацяй, устаў і пайшоў у сельсавет.

Да будынка падыходзіў старшыня.

-Як мне гэта ім тлумачыць, - крыкнуў настаўнік падыходзячы да яго.

Старшыня спыніўся, але не павярнуўся да яго. Настаўнік падбег твар у твар

-Як мне ім гэта...

-Як хочаш! – крыкнуў у адказ старшыня, зірнуўшы на яго злымі вачыма.

Старшыня абыйшоў яго і схаваўся ва ўправе.

***

Трохі пастаяўшы настаўнік пайшоў да хаты. Пазней выйшаў з двума чамаданамі і рашуча накіраваўся ў бок чыгуначнай станцыі.

З вакзала ён пабег да сястры. Ужо сцямнела. Калі ён падбягаў да іх дома, ён пабачыў машыну, з пад’езда выводзілі ксяндза. Ён меў трохі збянтэжаны выгляд. Паліто было расшпілена. Яго пасадзілі ў машыну, ад'ехалі.

-Што гэта сёння...

Настаўнік рушыў да дому.

Ён павольна, дрыжучы, стукаючы зубамі, уздымаўся па лесвіцы. Дзверы былі адчынены. Сястра прабегла паўз яго кудысьці. Пані ляжала на канапе, цяжка дыхаючы ротам. Вакол было ўсё раскідана, некаторыя кнігі валяліся разгорнутыя, дзверы ў суседні пакой адчыненыя. Там таксама было ўсё парушана. Чамусці разбілі статуэткі. Навошта? Сястра падбегла да яе з мокрым ручніком. Абцерла яе твар, прыклала да ілбу, пасля нарэшце зірнула свайму брату ў вочы. Уздыхнула і апусціўшы галаву, не дала ніякага адказу на яго позірк.

Настаўнік сеў. Так яны і сядзелі. Пані праз некаторы час ці то заснула, ці то ўпала ў нейкае забыццё. Зрэдчас яна стагнала. Было зусім цёмна.

Настаўнік думаў. Ён штосьці вырашаў. Нарэшце прамовіў

-Прашу цябе. Бяжы, на поўдзень, адтуль прасцей на захад. Яны заб’юць цябе. Раскажы ўсім аб гэтых злачынцах. Аб гэтых забойцах.

-Куда бежать. Ты не видешь? Она совсем слаба.

Ён памаўчаў трохі.

-Яны заб'юць цябе. Яны не прабачаць. Ты жонка паляка… яны напэўна ведаюць кім ён быў.

-Он был моим мужем. – яна ўсміхнулася настаўніку. – Моим любимым мужем.

-Ён кінуў цябе. Паехаў немаведаму куды, ваяваць немаведама за што.

-За свою родину, и за меня тоже. – яна зірнула на яго. – он был верен мне до конца. Его письма… Я живу ими... – яна замаўчала, лісты таксама забралі, - Он остался верен мне до конца. А ты предлагаешь оставить его и бежать. Как ты можешь говорить об этом?

Яны паглядзелі ў вочы адзін аднаму. Яна першая адвяла позірк. Пані Эльжбэта ўздрыгнула, цяжка выдыхаючы.

-Так. Прабач.

Настаўнік выйшаў з пакою.

***

Кантора чэкістаў месцілася ў трохпавярховым будынку, недалёка ад плошчы. Ён падбег да дзвярэй пачаў грукацець. Вартавы адчыніў амаль адразу, быццам чакаў яго і выйшаў на вуліцу. Каменны, драпежны твар, з пагрозай у вачах:

-Чего стучишь?

-Я вораг.

-Что?

-Я ваш вораг.

-Домой иди!

-Я ваш вораг!!! – закрычаў раз’юшана настаўнік.

-Какой вораг. Иди проспись.

-Вы шукаеце ворагаў? Шукаеце ж. Дык вось я. Я вораг. Таксама. Я сам прыйшоў. Шукаць не трэба.

-Глупый ты какой то. – нават усміхнуўся вартаўнік.

Вартаўнік ужо збіраўся зачыніць перад ім дзверы, але раптам да іх падыйшоў нейкі афіцэр, які праходзіў па вестыбюлі. Стомлены, ён пачуў размову, спачатку хацеў прайсці, але пасля вярнуўся. Гэта быў лейтэнант, ужо ў гадах, з паголенай галавой і густымі вусамі.

-Что тут такое? – ён зірнуў на настаўніка, які ўжо амаль калаціўся ў істэрыцы, усё шэпчучы “вораг, я ваш вораг”. – Заводи его, - кіўнуў ён вартаўніку.

 

Машыністка

Кастрычнік, 1937 г.

Няма ніякага сэнсу. Не варта шукаць. Навошта? Трэба проста жыць. Гэты дзень амаль скончаны. Цяпер трэба заснуць. Гэта даволі проста цяпер, калі ёсць праца. Гэтая шалёная праца знайшла яе. Праца знайшла яе. Здаецца так, а не наадварот. Стома як благаславенне. Упасьці. Не быць. Хоць некаторы час не быць.

Тое што было няпраўда. Надзеі, мары – нашто яны? Самападман. Усё скончылася раптам. І пачалося штосьці іншае. Падавалася, што гэта кашмар. Але гэта было жыццё. А тое, што было раней – тое было сном. Магчыма прыемным, але сном. А значыць ня праўдай. А значыць – таксама кашмар. Атрутны, які трэба забыць, каб ён не перашкаджаў жыць цяпер, каб не перашкаджаў спаць цяпер. Каб не прыходзіў у снах, не псаваў гэтае новае жыццё.

Яна працавала машыністкай у канторы чэкістаў. Са жніўня месяца гэтая кантора звінела ад працы. Усе бегалі. Кагосьці праводзілі, зачынялі, выводзілі на допыт, ізноў праводзі па калідорах, зачынялі ізноў. Не ўсім хапала месца кагосьці адвозілі на ўскраіну горада ў старую турму. Супрацоўнікі знерваваныя, звычайна замкнёныя, цяпер пачыналі зрывацца. Адкрываліся ў нейкім шале. Ад папіроснага дыму ва ўсіх пакоях стаяў смог.

***

Калісьці яна была дачкой святара, бацька быў не апошні чалавек у епархіі, пастаянны сябра з’езду. Уваходзіў у павятовы сход, адказваў за адукацыю. Былі перспектывы, нейкія перспектывы. Былі грошы. Быў дом. Была нават кватэра ў губернскім горадзе, куды яны пераязджалі на Каляды, з маці, з сёстрамі і братам. Брат прыязджаў са сталіцы – вучыўся там у кансерваторыі. Таленавіты. Яны хадзілі да знаёмых, прынімалі ў сябе. Усё было так прыгожа і добра.

А яна нават хацела стаць манахіняй. З чаго гэта?

Пасля, як пачалася вайна, пасля лазарэту, яна нават канчаткова наважылася – калі ўсё скончыцца, калі зноў вернецца прыгажосць, нельга будзе забываць пра ўвесь гэты боль і слёзы. Кроў, ампутаваныя кавалкі тулава. Немагчымасць нічога зрабіць, дапамагчы. Цяпер яе чакаў манастыр. Там цішыня, прыгажосць, спакой. Ціхая праца.

Яна памылілася.

Гэта таксама быў падман. Таксама няпраўда.

Праўда пачала прыходзіць, калі пачаўся страх. Праўда пачалася тады калі захацелася есці. Калі не стала дома. Калі не стала знаёмых, блізкіх. Малодшая сястра згарэла на вачах за дзень ад нейкае хваробы. Яны былі тады ў пакоі, іх туды пусцілі знаёмыя. А старэйшая збегла, разам з афіцэрам. Пабраліся шлюбам і збеглі кудысьці. Усё таксама за адзін дзень. Ніхто нават не зразумеў, што здарылася. Праз некалькі год бацька сказаў: “Можа так і лепш”, але так і не зразумеў, як такое магло адбыцца з яго дачкою. Пасля была нядоўгая адліга, зрэшта таксама напоўненая страхам – бацька служыў у сельскім прыходзе. Адтуль яго забралі ў лагер, разам з маці.

А яна засталася, вярнулася ў горад, жыла ў сяброўкі. Пасля далі нейкі кут. Працавала паўсюль, дзе толькі бралі. Вярнуўся брат, ужо з жонкай. Спачатку трымаліся адзін аднаго. Пасля вярнуўся бацька. Адзін. Ён хацеў схавацца ад ніх – баяўся нашкодзіць. Але брат, нягледзячы на рызыкі, забраў яго да сябе. І яны зноў разышліся, каб лішні раз не прыцягваць да сябе ўвагі. Бацька настойваў.

Страх. Подлы страх.

***

Яна нават не зразумела, як патрапіла ў гэтую кантору, у гэтае паскудства. Здаецца, яна проста пабаялася адмовіцца ад нечаканай прапановы. Ці гэта быў звычайны загад? Не памятае. Раней працавала ў міліцыі. І вось трэба дапамагчы калегам па ведамству.

З братам не бачыліся ўжо амаль год. Жывуць у 20 хвілінах адзін ад аднаго.

Тады ж апошні раз сустрэлася з бацькам.

***

-Вот здесь еще 5 листов, в трёх экземплярах. – да яе падыйшоў следчы, сунуў ёй паперы, - Потом в эту же папку. Не перепутайте. Оригиналы туда же.

Яна моўчкі ўзяла паперы. Яны былі памятыя знізу – нібыта хтосьці схапіў іх, можа хацеў парваць. Паклала збоку стала.

Дзверы адчыненыя. Паўз кабінет дзе сядзелі машыністкі, правялі нейкага маладога яшчэ чалавека у скураным пінжаку, у акулярах. Той паглядзеў на яе здзіўленымі вачыма, як быццам хацеў спытацца: што ты тут робіш, няўжо і ты таксама тут? Якая памылка з яе боку. Яна старалася не падымаць вачэй ад сваёй машынкі. Следчы выйшаў. Зачыніў дзверы.

Яна зірнула на прозвішча на першым аркушы. Пазнала.

Не яе. Гэта было прозвішча саборнага айца-настаяцеля. Прозвішча гэтае жарам палыхнула ў венах. Побач, ужо зусім побач. Яна пачала хуценька набіраць лісты недабранага тэксту справы, каб схапіцца за гэтую, новую. Што там? Хацелася кінуць недабраныя лісты. Навошта яна друкуе пра гэтага незнаёмага чалавека. Нейкі селянін. Вось тут побач ляжыць яе знаёмы. А яна…

“…Систематически проводил к/р агитацию против проведения хозяйственно- политических мероприятий

Расстрелять.” Цяпер яшчэ раз, тое самае. У трох “экзэмплярах”.

Хутчэй, хутчэй… там, у гэтых новых лістах, самае цікавае. Самае страшнае.

Хутчэй, хутчэй…

-Хочешь план перевыполнить? – прамовіла, праходзячы паўз яе, амаль шэптам жанчына, адна з тых з кім яна працавала – панесла паперы.

Нікога не засталося. Яна схапіла новыя лісты. Першы – анкета. Далей вось… допыт.

«-Кто из ваших близких…

-Кто из ваших родственников…

-Были за границей…

-К какому церковному течению…

-Вы знакомы…

-Состояли в Союзе церковных деятелей…

-Знакомы с …»

Вось.

Імя яе бацькі. Іх прозвішча. Старажытнае святарскае прозвішча. Ужо некалькі стагоддзяў яе продкі служылі тут… Якая цяпер розніца? Вось яе прозвішча. Цяпер усё скончыцца.

Стала лягчэй. Чамусьці стала лягчэй. Так доўга чакала. Так страшна было. І вось…

Яна прабегла вачыма, але ўжо без ранейшай цікаўнасці. Склала паперы, паклала іх на месца. Трохі пасядзела ў цішыні. За сцяной шумелі-стукалі машынкі. Галасы – допыты. Хтосьці праходзіў паўз дзверы. Яна пачала друкаваць далей. Ужо спакойна, не спяшаючыся.

Жанчына вярнулася. Яны друкавалі. Так прайшло яшчэ некалькі гадзін гэтага дня.

***

Вярнуўся следчы з новымі паперамі. Дзверы адчынены.

-Так, готово? Хорошо. – ён забраў паперы, - Вот еще…

Яна глеядзела ў калідор. Чакала. Ці магчама такая сустрэча, такое супадзенне?

“Хачу пабачыць яго. Хачу пабачыць яго. Пабачыць яго.”

Вось ён. У сваёй старой расе. З’явіўся ў дзвярным праёме, прайшоў міма, па калідоры.

-Папа…

Машіністка ўстала.

Следчы паглядзеў на яе. Яна прамовіла шэптам, але святар пачуў. Зірнуў, апусціў вочы.

-Ах...

Следчы скрывіўшы вусны, пачаў збіраць з яе стала ўсе паперы, што там ляжалі.

-Папа, - закрычала яна і кінулася ў калідор.

Святар азірнуўся. На твары ў яго дачкі з’явілася ўсмешка. Можа ўпершыню за год. Гэта была нейкая дзіўная радасць.

-Всё хорошо доченька. Не бойся. Ничего не бойся.

 

Чэкіст

Верасень, 1937 г.

Ён глядзеў у вакно. Там хадзілі людзі. Спяшаліся на працу. Самотныя. Хтосьці з дзецьмі. Ён курыў. Вярнуўся з растрэлу. Стралялі ў падвалах. Заўтра зноў. Але цяпер пачалі адвозіць за горад. За ўвесь час яго службы яму больш даводзілася растрэльваць чым забіваць падчас бою. Яму даводзілася і ваяваць. Там на поўдні, на граніцы. Тады маглі і яго забіць. Было страшна ў першы раз, але пасля прайшло. Але нават і тады больш даводзілася растрэльваць.

Яго забіралі амаль сілком з яго вёскі. Хаваўся колькі тыдняў. Цяпер чамусці вярнулі сюды, амаль да дому. Не звольнілі – служыць.

Гэта быў былы павятовы горад, а ў ваколіцах, кіламетрах у дваццаці знаходзілася яго сяло. Цяпер ён быў чакістам. Простым салдатам. Да чыноў не даслужыўся – непісьменны.

Ён не пайшоў да вёскі, да дому. Навошта? Да каго? З чым? Хацелася прыехаць, але каб ніхто не заўважыў. Употай. Проста падгледзець. Ціха паглядзець: хто там, што там, як. Страшна.

Яго дні праходзілі ў чаканні. Але чаго ён чакаў? – Сну, магчымасці напіцца. Што яшчэ было. Гулянкі. Бруд. Раней толькі гэтым і напаўняўся яго вольны час. Але цяпер, тут – абрыдла. Цяпер, калі вярнуўся сюды, у родныя мясціны, са сваёй службай, з гэтай страшнай справай... Спачатку стараўся не выходзіць на вуліцу. Пасля трохі асмялеў, бо ніхто не пазнаваў. Дый ён не так часта раней, тады – ў мінулым жыцці, выбіраўся ў гэты горад, каб тут былі знаёмыя. Тым больш цяпер, чаго баяцца? Калі галоўная сустрэча, якую ён так чакаў, усё ж такі здарылася. Чаго цяпер баяцца?

***

Сустрэча здарылася, як і мае быць, нечакана. Гэта была яна – дзяўчына з яго вёскі. Ці кахаў ён яе тады, ў той адарваны ўжо час? – Вядома ж. Яна ішла па вуліцы такая чыстая, хіба што трохі маркотная, у сваім сціплым гарнітуры, ужо не дзяўчына – жанчына, але такая ж прыгожая. Ішла проста на яго. Ён спыніўся міжволі. Не трэба было. Можа таму толькі яна на яго і зірнула. І пазнала. Вочы яе засмяяліся і растапілі штосьці ў яго грудзёх, як здор на патэльні.

-Ой! Ты? Вярнуўся? – засмяялася, яна і замаўчала, збянтэжаная такой сваёй звонкасцю ў гэтым маўклівым горадзе.

А ён стаяў нямы, з першай за некалькі тыдняў усмешкай на твары. Што казаць?

-Так. Перавялі сюды... вось.

Цяпер разгледзеўшы яго, ягоны мундзір, змоўкла яна. Але вочы ўсё роўна не патухлі, а ззялі, напоўненыя роднай пяшчотай.

-А чаго не прыехаў? – яна патупілася, - Ты ж мо ведаеш, бацька твой...

-Так...

-А маці заўсёды пра цябе расказвае. Чакае.

-Ды так... – ён нарэшце пачаў браць сябе ў рукі, адвёў позірк. – Німа як. Служба, прочае...

Яна паківала галавой, апусціўшы вочы.

Ён жа наважыўся і спытаў:

-Ну а ты сама як?

-Да, што ж... Во, мужа майго... я ж, мо ведаеш... Дык забралі яго. Летась. Дзеці. Дачкі дзве, сыночак малодшы. Быў яшчэ старэйшы, першы наш, але… ня стала яго. Спраўляемся потроху... – яна зноў зірнула на яго.

Каб прадухіліць пытанні, ён зноў запытаў першы.

-А што ў горадзе?

-У царкву прыязджала. Свята ж сёння. А ў нас свяшчэнніка няма. Мы ж царкву шчэ дзержым, молімся, але ж свяшчэннікаў цяпер мала саўсім. А тут во, нашага старога бацюшку сустрэла. Дык ён сказаў, што можа і прыедзе да нас. – яна ўсміхнулася, - Я ж цяпер, - людзі дражнюць так, - старасціха. Ключы ў мяне. Подпісы збіра...ем. Вось і цяпер прывозіла. Маўчаць, пакуль што...

-Усё молісся... – ён зірнуў на яе, - Памятаеш, малымі былі, манашкай цябе дражнілі.

-Молімся, чаму ж не. А як жа не маліцца. – яна зноў усміхнулася. – А я помню, цябе ў царкву маці прыводзіла, а ты равеш – заліваесся. Бацюшка так зірне сувора. А маці твая не ведае куды хавацца, ці за спадніцу цябе, ці на рукі нават. А ты здаровы ўжо. Дык мы так смяяліся.

-Ці ж ты смяялася калі? Моўчкі стаіш на іконы глядзіш, не калыхнесся...

-Чаго ж, смяялася і я, вядома.

-Я так не памятаю.

Яна замаўчала. Размова была вычарпаная. Трэба цікаць. Што ёй сказаць, аб чым? Нічога няма.

-Ну я пайду, мне... трэба.

-Дык прыязджай. Маці чакае. Я ёй...

-Не. Не кажы нічога. Пакуль нічога не кажы. Можа ўжо хутка перавядуць зноў куды. Німа як, пакуль... Ну, бывай.

Ён паправіўся, зірнуў на яе ды пайшоў. Яна, павярнуўшыся, праводзіла яго позіркам. Вочы яе зноў пагаслі і заліліся звычайным клопатам. Уздыхныўшы лёгенька яна й сама пайшла далей.

Ён жа не ведаў куды цяпер ісці. Як цяпер жыць? Навошта? Кавалак здору згарэў на патэльні, не засталося нічога, толькі чорная пляма, чорны дым і смурод. Больш нічога. Ён ішоў, быццам уцякаў ад гэтай думкі – што цяпер? Хацелася плакаць, ды ні было дзе, і не было чым. Зсохлася ўсё. Расказаць пра ўсё каму-небудзь, ці мо нават пакаяцца? Але каму? А калі нават і раскажаш, дык што далей? Заўтра зноў тое самае паскудства. Трэба бегчы – куды? У злодзеі? Ці ў якую глухмень, ці наадварот у сталіцы. Схавацца ў лесе, ці ў натоўпе. Усё наноў пачаць, забыць усё што было. Адрачыся.

Атрымаецца?

Не.

Думкі гэтыя выматалі яго да рэшты. Ён не піў гарэлку – нават і не хацелася, нічога не зрабіў. Яго час выйшаў. Трэба было ісці на службу. Ён пайшоў.

***

-А я цябе з месяц, ці мо болей, назад бачыў. У горадзе. Ты ж нібыто адсюль аднекуль? – спытаўся ў яго саслужбовец

-Аднекуль…

-Прыгожая кабеціна.

-Дык ты й заірзаў?

-Да я так. Праходзіў.

-Сочыш?

-Чаго ты?

-Шпіёнаў шукаеш? Ці мо ты сам шпіён, вярбуеш мяне можа? Слабінку знайшоў?

-Да чаго ты? Проста спытаўся.

-Да-а-а. Тут сам разумееш. Хто паспеў – той і з’еў. Хто каго перашпіёніць.

Выйшаў малады лейтэнант.

-Так… значит… вы тоже. Завтра с утра, на исполнение. А пока можете быть свободны.

***

Звечара ён добра выпіў. Не лезла, яго нават вырвала, але ён сілком выпіў бутэльку гарэлкі. Як нейкія лекі. Лекі ад жыцця. Каб не быць жывым. Каб прытупіць рэшту жыцця, што яшчэ цеплілася недзе ў сэрцы.

Раніцай ён увесь дрыжэў. Спатыкаючыся, выбег на пастраенне. Пачалі выводзіць асуджаных. Пасля вывелі яе. З яго вуснаў, нібыта стогнам, сарвалося:

-Не...

Не заўважыла, ці не пазнала. Яна была хацела адбегчы кудысьці. Схапілі за каўнер, паставілі ў шэраг. Стаяла моўчкі. Нейкі худы мужчына, ў скураным пінжаке, усё бубніў нешта, амаль без перапынку. Яшчэ адзін зваў “начальства”. Амаль усе плакалі. Яна была адзіная баба. Стаяла моўчкі, цяжка дыхала, дрыжэла. Усе і ўсё вакол дрыжэла. Яна пачала нешта шаптаць.

-Моліцца.

 

Лейтэнанты

Кастрычнік, 1937 г.

Надыходзіў лістапад. Сёлета 20-я гадавіна. Трэба заканчваць, а яшчэ столькі працы. Шмат проста не паспяваеш зрабіць пры такім патоку матэр'ялу. Чалавечага.

Малодога прыслалі нядаўна, якраз пад апошнія справы. Аднекуль з поўдня. Ён, між іншым, і прывёз з сабой асноўныя ўстаноўкі. Што, каго, як. Азнаёміўся з мясцовымі элементамі. Даволі хутка адсартаваў і “выкрыў” усю гэтую “контру”. А нават і дадаў некаторых новых, з ліку тых, якія нядаўна прыехалі ў горад, але раней праходзілі па справах на сваіх папярэдніх месцах знаходжання. – Умеў супрацоўнічаць на міжабласным узроўні. Малады, ініцыятыўны, вынаходлівы, дзёрзкі, і ў той жа час метадычны.

Стары мясцовы следчы вельмі занепакоіўся ад такога імпэту. Папросту спужаўся. Сам ён за 12 год ужо прызвычаіўся да гарадку. А гэта значыць мог страціць пільнасць…

Працавалі без выходных, круглыя суткі. Нельга было даваць паслабу ні сабе, ні ворагу. Акрамя таго, была дата, і яна набліжалася. Не паспявалі. У кабінетах стракаталі машынкі, друкавалі пратаколы допытаў. Матэр’ял складаны – Чалавек. Здавалася б, усё ўжо ведаеш, за столькі гадоў працы, але пры сутыкненні, кожны раз узнікалі новыя складанасці.

Прасцей было з тымі, у каго яшчэ заставалася нейкая надзея. Цяжэй з тымі, хто ад цябе ўжо нічога не чакаў. Яны ўжо адпусцілі саміх сябе і змірыліся. Яны былі свабодныя. Тут іх нічога ўжо не трымала. Яны чакалі чагосьці іншага. Чакалі па-рознаму. Але ўжо проста чакалі. Альбо не чакалі нічога зусім. Яны глядзелі на цябе і ўсё разумелі. Разумелі, хто ты. Ніхто. Нішто. Некаторыя нават глядзелі спачувальна. Нібыта шкадавалі. Гэта шмат каго раздражняла. Страшэнна. Стары лысы, вусаты лейтэнант бачыў гэтыя позіркі, і збольшага не звяртаў на іх увагі. Малады таксама бачыў. Ён яшчэ не прызвачаіўся да работы такога характару. Яшчэ штосьці заставалася ў ім, непадпарадкаванае гэтым новым умовам жыцця. Гэтай гульні. І калі ён сутыкаўся з чалавекам, які адмаўляўся баяцца і падыгрываць, у вачах якога мог разгледзець нязломнасць, тады ён сам пачынаў губляцца. Пачынаў злавацца і раздражняўся, хоць вельмі не любіў паказваць гэтага. Лічыў за слабасць. Стары чэкіст не раздражняўся, ён мог проста ўдарыць сваю ахвяру, каб трохі выпусціць пару. Малады не наважваўся на такое, ён яшчэ не мог. Пакуль яшчэ не мог.

Ім трэба было выканаць работу. Трэба. Інакш… Лепш пра гэта нават і не думаць. Інакш ты сам ператворышся ў чыюсьці работу. І цябе адпрацуюць хутка і бязлітасна.

На сцяне кабінета віселі паперы. Над усімі загад №00447 – галоўны арыенцір. Ніжэй розныя іншыя загады, мясцовыя. Тут жа схемы арганізацый, якія выкрывалі гэтым разам.

***

Было ўжо позна, пачатак дзясятай, яны сустрэліся на заднім двары. Выйшлі пакурыць. Стары лейтэнант дастаў пачак з папіросамі.

-Да, наделали мы шороху в этом осином гнезде. Сами побежали сдаваться. Не выдержали нервишки.

Маладзейшы запытальна зірнуў на яго.

-Ну, этот – нац-демовец. Из троцкистов. Ночью прилетел. Весь дрожит. Оно и понятно. Приехал к сестре, да еще среди недели, наверное, ведь, не просто так, – увидел, как забирают координатора. Запаникавал. Понял, что всё кончено… - стары чэкіст закурыў, - Жаль только, что в геройство полез. Совсем не идет на сотрудничество.

-Сестра ведь ещё осталась?

-Заберём… Там эта старушка… - ён зацягнуўся, - Тоже среди проходящих по делу. При аресте удар случился. Я слежу за ситуацией. Думаю на днях… А потом и сестричку заберем. Но всё и так уже ясно. Общая картина видна.

-Да. Пожалуй так. – малодшы памаўчаў. – Намного серьёзней инцедент с машинисткой.

-Да. – старэйшы напружыўся.

-Как такое могло произойти? – маладзейшы яшчэ памаўчаў і, быццам шукаючы адказ, зірнуў на калегу, - Этот вопрос нельзя оставлять без ответа. Давно она здесь?

Пасля гэтага пытання твар у старэйшага зусім упаў:

-Да как раз перед вашим приездом. Предчувствуя вал работы, - нас предупредили, - начали брать людей толком не проверив. А потом, вы же сами видите – ночуем здесь.

-Но бдительности тереть нельзя, - малодшы вырашыў пакінуць пакуль гэтае пытанне, - До ноября надо всё закончить.

-Это точно. – старэйшы ўздыхнуў, - У нее еще брат остался. Кстати, поп то этот, у сына и жил…

-Его пока трогать не будем.

-А мне кажется…

-Есть приказ «оставить его в покое»… - цяпер сумеўся малодшы, трохі памаўчаў, - Талантливый композитор, выполняет очень важную работу. На контроле у вышестоящих органов. Забывать о нем мы конечно не должны, но есть четкое указание… В первую очередь надо обратить внимание на его жену.

-Это да…

-Но не сейчас. Попозже. Похоже, к этим делам они отношение не имеют. Разберемся с отцом и дочерью. Хватает пока… работы. Что у вас с этим ксендзом?

-Да. Не выдеражал. Довел меня. Представляете, начал обвинять советскую власть. Мол: убийцы, воры, грабители. Заорал на меня даже. У меня просто все перевернулось. Как посмел? – высаты, у эмоцыях, нават прайшоў колькі крокаў, моцна зацягнуўся. – Вот эти фанатики… фашиствующие… Самые упертые. Ведь с ними невозможно бывает работать. Хоть кол на голове чеши. Стиснет зубы, смотрит на тебя… Прям пена изо рта, но молчит. А если еще и религиозный попадется, то здесь бывают любые методы бесполезны.

-Да это понятно, но есть инструкции. Для этого есть нижние чины, в конце концов. Вы таким поведением уронили свой авторитет в его глазах.

-Да, я это понимаю.

-Хотя с этим соборным настоятелем у вас получилось очень неплохо.

, кстати этот старый священник, что он? Заговорил?

Маладзейшы замяўся.

-Нет. Пока молчит. Возможно, после разоблачения его дочери, что-нибудь скажет.

-Удивительно. Соборный настоятель известен, как элемент крайне-правых взглядов. Практически сектатнт. А этот наоборот – как довольно взвешенный и безразличный к политическим вопросам. Но вот сейчас, тот так легко сдался, а этот держится. Может я попробую с ним поработать?

-Нет, ваши методы не для него. Стар, слаб… Разберемся.

-Времени осталось немного. Я слышал, уже интересовались. Торопят.

-Да. Не успеваем.

-Ещё парад. Ах-х…

-Чего вздыхаете? Это радостное событие. 20-летняя годовщина. – зірнуў на яго малодшы, прыжмурыўшыся ад папіроснага дыму.

-Отпр-р-р-азднуем. Сделаем работу и с чистой совестью встретим праздник. – адказаў старэйшы шырокай зубастай усмешкай.

Ён пастаяў яшчэ трошкі, паглядаючы на калегу і збіраючыся дадаць штосьці. Той ужо засяроджаны на сваіх думках, глядзеў у пустату. Нарэшце старэйшы падыйшоў да яго з шырокай усмешкай.

-А знаете что, давайте-ка на праздник вечерком ко мне. С моей женой познакомитесь. Вы здесь, кстати, как? Один? Посидим, потолкуем. Моя приготовит. Ну так как? Какие у вас планы на 7-е?

Той, адарваны ад свайго роздуму, глядзеў на яго быццам ашаломлены, не знаходзячы словаў. Нарэшце, быццам прачнуўшыся, зрабіў на сваім твары ўсмешку, і ківаючы адказаў.

-Благодарю вас. Может быть… Посмотрим, что у нас там будет. Как сложится…

-Конечно, приходите.

 

Допыт старасціхі

У пакоі было светла. Сцены светла зялёныя метра на паўтара ад падлогі, а вышэй пабеленыя. Белыя-белыя, і такая самая столь. Нават вочы рэзала. Апошні раз яна бачыла такія сцены ўжо даўно, калі патрапіла ў бальніцу з першым сваім сыночкам. І тады было гэтаксама вусьцішна. Не ўратавала тады яе хлопчыка тая чысціня.

Яна тыдзень правяла ў камеры, перад тым, як першы раз прывялі сюды. Страх пачаў праходзіць. Не. Ён не знік. Яна папросту стамілася ад яго. Ад гэтага напружання. Галоўны яе страх быў за дзяцей. Што будзе? Што ёй рабіць? Што яна можа? Што яна зрабіла? Што зрабіла не так? Што цяпер? Што далей?

Зайшоў следчы. Сеў за стол. Дастаў бланк.

-Фамилия, имя, отчество.

-Што?

Следчы нарэшце зірнуў на яе.

-Зовут как?

-А...

Яна назвала імя.

-Дата рождения.

-Тысяча дзевяцсот восьмага, восьмага сенцябра.

Пасыпаліся пытанні. Яна ледзь паспявала адказваць. Думала: як ён паспявае запісваць. Нарэшце ён прыпыніўся з пытаннямі на паўхвілінкі, працягваючы штосьці пісаць.

-Кто из ваших близких подвергался репресиям, когда, и где сейчас находится?

-Муж мой... летась забралі… А дзе ён цяпер, не знаю я.

-От кого получали указания, об открытии церкви, и о проведении агитации, а также о сборе подписей населения сельсовета?

-Якія ўказанія… У нас жа царкву й не зачынялі. Толькі бацюшак не было. Апошняга забралі тады ж… яшчэ перад тым як мужа майго… Але мы шукалі, каб хто прыходзіў, хаця б на малебны.

-Кто еще участвовал в вашей церковой работе, вместе с вами?

то рабіў? – яна зірнула на яго, ёй чамусьці цяжка было зразумець яго, здавалася б, такія простыя пытанні, але…

-Кто участвовал в вашей работе, кто был руководителем? – перапытаў ён больш рэзкім голасам. Чуваць было, што нервуецца, быццам спяшаецца кудысь.

-Ну, не было свяшчэнніка… ні дзяка. Панамара нават не было. Бабы толькі хадзілі. Я за старасту была. Муж мой быў старастам, але яго забралі, як я сказала ўжо… А цяпер я вось, замест яго, старасціхай стала. Так завуць… Дражнюць можа.

-Нам известно, что вы встречались с попом-благочинным, во время ваших приездов в город. Получали от него указания по проведению антисоветской деятельности среди сельского населения, собирать подписи под обращением о передачи церкви верующим и назначении попа.

-Якой дзеяцельнасці? ... - што яму адказаць, у чым тут віна, - Я не разумею вас

***

Гэтым разам ёй давялося стаяць.

-Вы подделывали подписи. Указанные в обращении граждане были опрошены сельсоветом. Они отказались от подписей. Вот посмотрите это их заявления. – ён дастаў некалькі паперак, падсунуў ёй, – Заявили, что ничего не подписывали, в церковь не ходят.

Яна падняла галаву на яго. «Адказаліся?». Але пасля ўзгадала, апусціла галаву: Але і праўда што не ходзяць.

-Дык няма ж бацюшкі, службы не правяць…

-Да, - следчы рэзка перапыніў яе, - Но председатель сельсовета сообщил нам, что вы постоянно открываете церковь, самочинно совершаете службы и других подстрекаете к участию. Нередко во время полевых работ. Срываете уборку, посевные, что там еще у вас…

-Акафісты чытаем, каноны.

-Кто еще участвует с вами в этих… ваших чтениях? Кто вами руководит?

-…Ніхто…

***

Яна глядзела на яго. Гэта быў ужо трэці допыт. Прайшла гадзіна гэтай дзіўнай «размовы». Яна два разы паспрабавала адказаць гэтаму чалавеку, на яго дзіўныя пытанні. Ці гэта былі пытані? Яна не разумела, пра што ён гаворыць і ў чым яна вінаватая. Хоця зрэшты, усё зразумела – Царква. Усё даўно было зразумела. Яна ўсё бачыла. Усё ведала. Але не магла зразумець: у чым? Тыя, хто быў да яе, а цяпер і яна, у чым яны вінаватыя? Цяпер маўчала прыціснутая да крэсла яго трохі ссутуленай фігурай, позіркам, голасам. Гэтым разам дазволілі сесці.

-Кто давал указания?

-…

-Кто еще состоял в группе?

-

-Как давно на связь с вами вышел бывший приходской поп?

-

-Какие указания от него получали?

-

-Какие указания получали?

-

-Какие еще указания получали?

Нарэшце яна страпянулася, зірнула на яго.

-Ніхто мне нічога не ўказваў. Я старасціхай засталася, як вы мужа забралі. Мужчыны занятыя, працуюць. Шукала бацюшку. Каб хто служыць прыходзіў, хоць калі-небудзь. Цэркву хацелі закрыць і забраць. І я подпісы пачала збіраць, каб не закрывалі. У горад прыходзіла, да благачыннага… Ён сказаў, каб маліліся… у горад, у царкву ездзілі… калі хто хоча… Ніхто мне нічога не ўказваў…

Ён глядзеў на яе. Нічога не запісваў. Паклаў сваю ручку, якой стукаў па пальцах увесь гэты час, пасля склаў далоні ў замок і падпёр падбародак. Трохі памаўчаў.

-Зачем вам это? Вы ведь, в самом деле, остались одна. В этом вашем фанатизме вас никто уже не поддерживает из односельчан. Никто.

«Навошта мне гэта?» Яна ўздыхнула. Колькі ўжо разоў яна пыталася ў сябе: навошта, што далей. Смешныя людзі, і пытанні ў іх смешныя. Яны не любяць і пытаюцца: навошта любіць? Што гэта дае? Гэта дае сэнс. Велізарную магчымасць: быць патрэбным і адказваць на любоў, любіць самому.

«Што яшчэ ён спытае?» Яна здагадвалася. Ён шукаў дзе бальней. Ён пачаў сціскаць яе душу, падбірацца да сэрца. «Ну, чаго ж ты чакаеш? Спытай.»

-Вы подумали о своих детях? Какую жизнь вы им готовите?

Яна ўздыхнула: “Ну вось і спытаў, цяпер застаецца толькі адказаць”:

-І што вы хочаце, каб я зрабіла?

Цяпер уздыхнуў ён. Зірнуў на яе. Нават задаволены трохі.

-Вы можете поделиться своим опытом. К сожалению, есть еще мракобесы в нашем обществе, и слабохарактерные, необразованные люди легко поддаются их влиянию. Можно и даже нужно обратиться к таким людям через советскую прессу. Рассказать…

-Хочаце, каб я адраклася? – яна суцішылася, ёй стала ціха, - Не. Не буду. Як можна ад Хрыста адракацца? З кім тады застанешся?

Следчы ўтаропіўся на яе, а пасля гаркнуў.

-А про детей ты подумала?! У тебя же трое, один, вообще… еще во младенческом возросте. С ними ты остаться не хочешь?!

Яна маўчала, ён жа, паглядаючы на яе нават з пагардай, працягваў.

-Кто тебя заставляет отрекаться? От чего? Молись ты сколько хочешь и кому хочешь. Дома, сиди и молись. Нравится в церкви – в город съезди здесь поклаяняйся, покрестись, ручки попам поцелуй. Кто тебе запрещает?...

малюся. Дома… Колькі магу, столькі малюся.

-Ну и хорошо, молись дальше. Так зачем ты людей подстрекаешь? Церковь без священника. Закрыта. Здание пустует, а в деревне до сих пор нет ни клуба, ни читальни. Сельсовет в холупе какой-то ютится. Зачем людей волновать? Только начали успокаиваться, колхоз поднимать. Зачем это делать?

-Маліцца разам трэба, а не толькі адной…

-“Разам”?... Все от подписей отказались. Вот посмотри, это их заявления. Им это не надо. Понимаешь? Им важнее другое. Семья, дом, работа, хозяйство… дети свои. А тебе важны дети твои?

-Я гляджу сваіх дзяцей…

-Ты сейчас “паглядзіш”. Зашлют тебя на край света, и наглядишься. – следчы ўзяў ручку, падсунуў да сябе паперы, - Зачем людей баламутишь? Кто в твою церковь ходить будет?

-Я буду.

-Одна?

-Чаму адна? Людзі паглядзяць, таксама пойдуць. Я іх знаю ўсіх. Вырасла там. Усе ў адну царкву хадзілі. Маліцца закон не забараняе, я чытала. Яны ўсе ахрышчаныя. Мы ж разам усе. Хрысціяне. Пра Хрыста нельга маўчаць. Трэба славіць Хрыста. З дзецьмі пайду.

-Что? С детьми… – ён усміхнуўся, - А ты понимаешь, что твои действия могут быть расценены, как религиозная пропаганда? А это и есть нарушение советского законодательства. А тебе известно, что детей нельзя в церковь водить, что это противозаконно?

-Як нельга? А хто іх у цэркву прывядзе, як не бацькі?

-Это закон, ты это понимаешь?

Трохі раз’юшаны ён пачынаў крычаць. Яна ж сядзела суцішаная, супакоеная сваім рашэннем, ціха адказвала на ягоныя крыкі.

-Значыць няправільны закон. Закон супраць Бога.

У следчага нават рот трохі адкрыўся.

-Так значит вы не скрываете, что занимались религиозной агитацией.

-Я не агіціравала, я акафісты чытала.

 

Допыт святара

Следчы сядзеў за сталом. Пісаў. Зірнуў на яго, працягнуў пісаць далей.

-Садитесь.

Піша штосьці. Яго канваір выйшаў.

Ён не мог сябе прымусіць паважаць гэтых людзей. Як? Трэба было, але як?

«Гэта таксама чалавек? Так. Ён таксама падняволены? Так. Ён баіцца? Так. Ён вымушаны рабіць гэтыя рэчы… Бо немагчыма ж верыць ва ўсё гэта, ці нават атрымоўваць ад такой працы, ад такой службы хоць якое-небудзь задавальненне. Толькі калі ты не апошні вычварэнец…»

«Не. Спыніся. Нельга так. Трэба неяк прымусіць сябе. Трэба разгледзець нават у гэтым чэкісце чалавека…»

Святар усміхнуўся вуснамі сам сабе: «Зноў пачынаюцца гульні. Цяпер хочаш гуляць у святога.» Стары ўздыхнуў. Чэкіст зірнуў на яго, яшчэ штосьці дапісаў, пачаў допыт.

Імя, адрас, адукацыя, калі сядзеў да рэвалюцыі, пасля рэвалюцыі, дзе, за што, служыў-не служыў, партыйнасць, хто яшчэ з блізкіх быў «суждзен», за што, калі, дзе цяпер… Звычайныя пытанні. Пакуль што ні аб чым.

-Изложите характер вашей связи с местным епископом.

Пачалося.

-Владыка приехал в город весной, уже в конце весны 25-го. После Пасхи. Мы тогда здесь все были…

-Точнее, в каких числах…

Што яму казаць. Раскажа, як усё было. Толькі без імёнаў. Раскажа гэтаму маладому савецкаму афіцэру пра сябе. Ён уздыхнуў, расправіў плечы, зірнуў у вакенцы пад столлю…

-Владыка привел меня в чувство. Было это в мае…

Яго аповед не зацікавіў следчага, ён хутка яго перапыніў спытаўся пра аднаго са святароў, з якім ён служыў пэўны час на адным з прыходаў. Далей былі пытанні пра іншых, кагосьці ён ведаў кагосьці не. Спачатку ён распавядаў лёгка. Але гэты узнёслы лад хутка сыйшоў… З кім ён размаўляе? Пра каго ён яму расказвае? Гэта не агульныя знаёмыя…

-Вы входили в Союз православных приходов города?

-Да, как настоятель одной из приходских церквей. Я состоял…

Штосьці піша.

-В какой еще антисоветской организации вы состояли?

-…

«Ну вось. Што адказваць цяпер?» Святар апусціў галаву.

-Не в какой контрреволюционной… то есть, антисоветской организации я не состоял.

Следчы заводзіў яго ў сваю пастку. Пачаўся гвалт. Яго ніхто не біў. Не. Гэтым разам, не. Гвалт быў у тым падмане, у якім яго прымушалі ўдзельнічаць.

-Кому в настоящее время подчиняетесь?

Што на гэта адказваць? Галоўнае не спужацца, не заблытацца, не сказаць чаго не трэба на каго-небудзь.

-…

-Изложите все обстоятельства согласованной контрреволюционной деятельности после вашего освобождения.

Святар маўчаў. Следчы паклаў ручку. Зірнуў на яго пасля на свае паперы.

-Ну, чем вы занимались последний год? С кем встречались? Какие разговоры вели?

-А вы не знаете?

-Ну, а откуда мы будем об этом знать.

-Вы же меня арестовали за что-то…

-Поступило заявление… ряд заявлений.

-От кого?

Следчы не адказаў. Замест гэтага спытаўся:

-Чем вы занимались? Кому вы, как церковник, сейчас подчинятесь?

-Как церковник? Вы в этом меня обвиняете?

Што ж, не спрацоўвае. Следчы узяў са стала нейкую папку, адкрыў яе, дастаў адтуль некалькі паперак, зірнуў на святара, пасля на лісты, нібыта прабег вачыма па тэксце. Падсунуў паперы старому.

-Взгляните на это?

Святар узяў паперы. Гэта быў данос. Почырк быў, як падалося, знаёмы. Ён пачаў чытаць, але ніяк не мог зразумець, што там было напісана: «…считаю своим долгом… введен в заблуждение… неоднакратно высказывался в антисоветском духе… призывал… распространял…»

-Почерк узнаёте? Нет? Странно. Должны знать. Это донос на вас, и не только на вас от отца-настоятеля городского собора. Там на последнем листе подпись. Взгляните.

Святар паглядзеў на подпіс. Склаў лісты і паклаў іх на стол. Чэкіст глядзеў на яго.

-Понимаете… Нам кажется, что в этом письме, этот городской благочинный, наговорил на людей много такого, в чем они на самом деле не виновны. Оговорил их просто-напросто. С этими епископскими посланиями… Может, он намеренно раздавал их, просил припрятать. Чтобы впоследсвии обвинить… Нам вот этот момент не понятен. Отсюда и возникают все эти вопросы и к вам, да и к другим людям. А вы, как я вижу, даже не знаете, что на них отвечать. Нам вот не понятно, что это за человек, этот соборный настоятель. Да и не только он. Вся эта компания, которую он собрал вокруг себя. Можно сказать, прикормил. Вы бы не могли прояснить? Помочь нам разобраться.

Святар глядзеў у вочы следчага. Яму хацелася разгледзець там смех. Ён адчуваў, што гэты савецкі афіцэр унутры смяецца з яго. Хоць той і стараўся, як мог, стрымліваць свае пачуцці, але ў голасе гучала радасць. Нейкі амаль дзіцячы запал. Маўляў: як я цябе падмануў цяпер.

-Ничего плохого я о нем сказать не могу. Как священник он был прилежный. Отличался всегда рвением в службе…

Святар замаўчаў. Жаль апанаваў яго. Зламалі чалавека. Знаёмага, блізкага чалавека. Хацелася пабыць аднаму, каб праглынуць непрыемную навіну. Асэнсаваць неяк.

-Вы зря не хотите прочитать это письмо, там много чего написано. Вы прочитайте. – следчы зноў падсунуў яму лісты з даносам.

-Нет, спасибо, с большего я понял… о чем…

Следчы разчараваўся такім хуткім адказам. Нахіліў галаву. Пасля павярнуўся да стосіка паперы і дастаў адтуль яго дзённік. Паклаў перад ім.

-Это ваше?

Святар маўчаў.

-Вы понимаете, что уже за одни эти ваши записи, а они ваши – там подписано, мы можем и вас, и многих других, о ком вы там пишите… К стенке… Вы это понимаете? И даже не нужны будут еще какие-нибудь свидетели.

Святар маўчаў. Ён толькі спахмурнеў трохі больш. «Як жа так атрымалася, хацеў жа спаліць гэтую сваю пісаніну і вось… Цяпер што будзе? Прынамсі не варта казаць больш нічога.» Следчы падсунуў сшытак да сябе, адкрыў, праглядаючы. Святар не вытрымаў:

-Это мои размышления. Не более чем… Если я и оклеветал в них кого то, прошу вас не принимать их как документ. Во всем следует считать виновным только меня.

-Виновным? Так значит там всё написано правильно? В этом доносе… Что вы молчите?

Стары святар стаміўся. Што цяпер рабіць? Ён зірнуў на следчага:

-Простите, но мне тяжело понять, в чём вы меня обвиняете. В том, что у меня были епископские послания? В том, что я как пастырь зачитывал их народу? Но это же мой долг. Моё служение. И епископа. Что вы видете в этом антисоветского, или, не знаю, контрреволюционного? Там ведь только о христианской жизни, в новых незнакомых, иногда не совсем понятных, условиях. Тоже самое и в моих записях. Может в более резкой форме. Да, во многом я не согласен с вами. С нынешней властью. Это преступление?

-Вы только это, там, в этих посланиях, видите. Вам зачитать? Процитировать? А в вашем этом… что это дневник, кажется. И я что-то не понял, виноваты вы или нет. Определитесь… Помогите уже, наконец, и себе, и следствию

***

Святар стаяў перад сталом. Падчас гэтага допыту яму не далі сесці. Крэсла папросту не было ў кабінеце. Толькі тое, на якім сядзеў за сваім сталом следчы. Акрамя таго два дні не прыносілі есці. Галава кружылася, ў вушах глуха стукала.

-С какой целью вы решили внедрить в органы свою дочь?

-…

Чэкіст паклаў ручку, адкінуўся на спінку крэсла:

-Не страшно было? Всё таки родной человек.

Следчы вывучаў яго. Яму было цікава назіраць за людзьмі ў такіх памежных сітуацыях. Святар ужо моцна стаміўся ад гэтага бессэнсоўнага слоўнага гвалту, які працягваўся не першы дзень. Хоча запужаць яго цяпер. Арыштуюць дачку. Напэўна, ужо арыштавалі. І сына таксама. Але ён ужо даў сабе адказ на ўсе пытанні.

-А вам не страшно оставаться во всем этом? В этом мире, который вы… строите?

Агеньчык у вачах лейтэнанта згас – зноў не атрымалася. Ён узяў ручку.

-Ну, ладно.

Чэкіст нахіліўся над сваёй пісанінай. Перачытаў, зазірнуў у лісты, што ляжалі ніжэй, зноў пачаў пісаць.

-Нам известно, что вы собирались организовать подпольную контрреволюционную группу в одном из сел, в котором вы ранее работали в качестве церковника. Расскажите об этом.

-Работал в качестве… О чем вы?

Следчы стаміўся. Часу амаль не заставалася. Ён яшчэ раз зірнуў на святара – страха ў вачах не было. Працягваць усё гэта не мела сэнсу.

-Признаете ли вы себя виновным в предъявленном вам обвинении в участии в подпольной контрреволюционной организации церковников?

-Нет. Я не понимаю, о чем вы говорите. Я не хочу больше играть в эти ваши игры. Не признаю.

 

Допыт ксяндза

Яму страшэнна пашанцавала. Цэлая ноч. Здарылася тое, пра што ён так даўно марыў – ён быў адзін у камеры цэлую ноч. Ён так і не ўзняўся з каленяў. Так і заснуў, паваліўшыся на падлогу. Яго пабудзілі раніцай – прывялі адразу двух новых зняволеных. Гэта былі сяляне. Пасля яшчэ трох. Але ён усё роўна маліўся. Ніхто не перашкаджаў. Яны таксама ціхенька маліліся, пяцёра праваслаўных і каталіцкі ксёндз.

***

Ён ужо ведаў як гэта адбываецца. Былі ўжо допыты, катаванні, быў лагер. Там таксама катаванні, і там збівалі нават яшчэ больш. Цяжка было. Страх перад болем, страх перад смерцю. Бо могуць забіць. Пакалечыць. Выпадкова, ці наўмысна. Подлы страх. Трэба толькі пераступіць цераз яго і ты свабодны.

Першы допыт быў ціхі. Складалі анкету. Задалі некалькі пытанняў.

-За что были судимы в 1930-м?

-Мне это не известно. Меня обвиняли в том, что я создал контрреволюционную организацию, которой руководил. Наверное, имели в виду нашу приходскую общину.

Следчы падсунуў яму некалькі лістоў са стосіка паперак, які ўжо ляжаў падрыхтаваны пабач.

-Взгляните. – сам ён зноў нахіліўся над сваім пратаколам, - Вам предъявляются и зачитываются ваши (сами прочитайте) показания 1930-го года. Узнаёте ли вы их, ваша ли это подпись под ними?

-Подпись моя, показания – нет. Вы ведь их сами всегда пишите. Вы разве не знаете?

-Откуда же подпись?

-Меня пытали, били, оставляли без еды, не давали возможности сесть. Что вы еще делали…

-Подпись ваша?

Ксёндз зірнуў на паперу.

-Посмотрите. Моя подпись на последнем листе. Только здесь. Ее нет под каждым листом. А на последнем листе… что здесь написано? – ён паспрабаваў прачытаць.

-С какого времени начали проводить борьбу с Советской властью в интересах Польши?

-Прошу вас. Прекратите это.

Следчы штосьці пісаў.

***

Слабасць ад недаядання хвалявала яго нават менш, чым нэрвовая напружанасць, якая гудзела ў галаве па прычыне недасыпання. Які гэта допыт – трэці, ці пяты?

-Кем и когда вы были вовлечены в Польскую военную организацию?

-Вам известно, что я не поляк? И что меня даже преследовали… в свое время, за защиту интересов…

Следчы зірнуў на яго.

-Во время вашего пребывания в Польше?

-Да, – ксёндз разгубіўся.

Следчы працягваў пісаць.

-Какие задачи ставили перед вами руководители ПОВ в тот период?

-Что? Я же сказал вам…

Следчы дастаў яшчэ адну паперу са свайго стосіка.

-Да? А вот судя по целому ряду ваших проповедей уже здесь, не в Польше, можно сделать другие выводы. Прочитайте.

Чэкіст падсунуў яму ліст. Знаёмы почырк. І подпіс. Адзін з парафіянаў. Цытаты, нібыта ягоных казанняў. Штосьці ён і сапраўды гаварыў так як там было напісана, але ў чым тут віна?

-Какая конкретно контрреволюционная деятельность проводилась вами по воспитанию молодежи в контрреволюционном национальном-патриотическом духе?

-У вас ведь тоже есть свои, какие-то польские организации? Любить свою нацию, свою культуру, разве запрещено?

-Отвечайте на вопрос.

Ксёндз змоўчаў, следчы пісаў.

-Вам было известно, что катехизация детей запрещена советским законодательством?

Ксёндз маўчаў. Следчы дапісаў штосьці, нарэшце, паклаў ручку. Паглядзеў.

-Дайте показания о вашей контрреволюционной работе?

-Зачем? Вы ведь уже все записали и без меня.

-Ну, хорошо…

Следчы паглядзеў на яго яшчэ раз.

-Во время своих посещений сельской каплицы вы обходили жителей колхоза и призывали к неподчинению сов. власти. Вы подтверждаете это?

-О чем вы?

-О чем я? - следчы зірнуў на яго як на чалавека, які спрабуе здзеквацца над ім, дастаў яшчэ адзін лісьцік са стосіка, - Вот заявление председателя рассматриваемого нами колхоза: «Ксендз, во время своего приезда, обходил дома сельчан, призывал не вступать в колхоз, и не отдавать свое имущество и скотину, говорил, что власти не имеют права забирать у людей их имущество, скот и т.п. Это привело к тому, что один старик начал угражать работникам колхоза физической расправой».

-Вы, может, говорите про старого Лявона. Про то, как ваши колхозники пришли забирать у него последнюю корову, после того как забрали откормленного им поросенка, да еще накануне Рождества. Про этого старика, у которого на руках вдовый сын-инвалид, отдавший здоровье на заводе, и четверо внуков. А ваши, не мелкого телосложения, советские работники, желая отомстить за то, что он изо всех сил защищал кладбищенскую часовню, пришли к нему в дом отобрать последний источник пропитания. Вы о нем говорите? Об этом случае?

Не чакаючы такога адказу, вусаты следчы ўтаропіўся на сваю ахвяру. Ксёндз жа, скарыстаўшыся такім момантам, працягваў.

-Вы говорите о том, как вы довели его до слез и он держался за свою корову, не в силах отпустить ее, так как другой надежды выжить ему и его сыну и внукам, у него не оставалось. Вы говорите о том, что он испугал вас своими предупреждениями о воздаянии за такой злой поступок? Вы этого испугались? Старик испугал вас? Он кто для вас теперь? Террорист? Бомбист? Вы его не перепутали сами с собой? Чем вы зарабатывали в то, как вы говорите, старое время? Ну и что же? Вы смогли защититься от него? Что с ним сейчас? Он хотя бы жив? Ведь вы убили его. Он ведь не пережил этого ограбления. У вас там не написано об этом? И сын его тоже не на много пережил отца. И четырех детей вы оставили сиротами? А меня вы, наверное, обвиняете в том, что я, на его вопрос который он мне задавал незадолго до этого ограбления, советовал ему попытаться оставить корову. И наивно советовал завести еще птицу, для того, чтобы было хоть чем-то прокормиться…

-Ну хватит! – гаркнуў вусаты следчы. – Сами то, зачем туда приезжали? Неужели остались без гостинцев от дедушки Лявона? Творожок, маслице… А теперь еще смеете обвинять нас. – следчы паправіўся і працягнуў, - А детей его мы забрали в дет. дом. И заботимся о них. Вопрос этот мне известен. На контроле. Не волнуйтесь. А то строите здесь из себя великого благодетеля.

Ён зірнуў на ксяндза. Падобна на тое, што эфекту яго адповед ніякага не займеў. Ксёндз нават дазволяў сабе глядзець на яго з-пад ілба, і маўчаць. Следчы нават працягнуў сваё міжвольнае апраўданне.

-А в старое время я и сам работал в мастерских у одного… буржуйчика. Так что вы здесь меня не совестите. Вы то, чем занимались? Все тем же? Одурманивали? Кончилось ваше время. Да и что это я с вами здесь любезничаю? Что вы себе позволяете?

-Я вас обвиняю в преступлениях против народа, – прамовіў ксёндз.

-Что ты сказал?

-В убийствах, ограблениях, во лжи, - працягваў ксёндз свой наступ. – В обмане. Вы обманываете этот народ. Ведете его в пропасть. В бездну.

Следчы ўздыхнуў. Усміхнуўся. Падняўся са свайго крэсла. Прайшоўся да вакна, пасля ў другі кут. Зноў пайшоў да вакна. Павярнуўся каб ісці ад вакна, але праходзячы паўз ксяндза, які штосьці нават дазваляў сабе шаптаць, наводмаш ударыў яго ў твар. Ксёндз адляцеў у кут. Дрыжучы ўзняўся. У роце вельмі забалела – следчы выбіў пярэднія зубы. Увесь рот хутка напаўняўся крывёй. Штосьці ксёндз праглынуў, штосьці палілося з роту. Следчы глядзеў на яго. Пасля падыйшоў да стала, расшпіліў гузікі, сцягнуў гімнасцёрку. Дастаў з шуфлядкі драўляную палку.

-Ты сейчас, панский служка, мне все расскажешь. Фашист… Даже то чего ты никогда и не знал. И про Гавроша, и про Мариоля, и про всю вашу бандитскую кодлу.

Яго білі і раней. Збівалі да непрытомнасці. Самае страшнае – гэта чакаць калі пачнуць біць. Пасля пачынаўся боль і ўжо не было магчымасці думаць. Раней так і было: яго падрыхтоўвалі, запалохвалі, трошкі катавалі і пасля прымушвалі казаць тое, што ім было патрэбна. Але цяпер здарылася інакш. У гэтага бальшавічка, папросту не вытрымалі нервы. Удар быў хоць і нечаканы, але празмерна моцны. Як наезд бандзюка на вуліцы. Як ні дзіўна, але гэтым разам такая нечаканасць нават дапамагла. Пакуль следчы рыхтаваўся да наступнага збіцця – пайшоў да свайго стала за палкай, ксёндз сабраўся. Звярнуўся, схаваў галаву рукамі, сціснуў кулакі, каб той не зламаў пальцы. Следчы пачаў біць. Замахнуўся. Не ўдарыў. Яшчэ замахнуўся. Удар. Яшчэ, яшчэ, яшчэ. Б'е па галаве, па шыі, па нізу спіны. Ізноў па галаве па руках. Боль. Боль. Боль. Ксёндз шэптам пачаў спяваць «глорыю».

Следчы нічога не пытаўся проста біў. Пасля прыпыніўся. Выйшаў. Скамандаваў.

-Ведро.

Жаўнер затупаў за вадой. Следчы таксама выйшаў. Пасля вярнуўся. Пэўна хадзіў памыць рукі. Апрануўся, зашпіліўся, паправіўся. Зайшоў жаўнер.

-Лей на него.

-Дык ведзь мокра будзе ў кабінэці.

-Ничего, как раз надо уборку сделать.

Той выліў на ксяндза вядро. Стала лягчэй.

-Посади его, – загадаў следчы жаўнеру.

Той падцягнуў ксяндза да стала пасадзіў на табурэтку.

-Все. Свободен…

Яны зноў засталіся ўдвох. Вусаты, лысы следчы прысеў. Штосьці паглядзеў у сваіх паперах. Штосьці нават запісаў. Выпрастаўся.

-Знаете, - следчы ўсміхнуўся, і звярнуўся да ксяндза - А зачем я трачу на вас время? Вы ведь, по сути, во всем признались, осталось только записать. Хотите взять всю вину на себя? Пожалуйста. Хотя нам известно, что вы действовали не в одиночку. Найдем ваших пособников и без вас. Хватает сознательных элементов и среди вашей национальности. Хотел кстати показать вам. Здесь еще много чего интересного есть. Ваши бывшие прихожане. Они ведь признались…, - ён пакапаўся ў стосіку, дастаў некалькі лістоў, - Вот например. Смотрите. – падсунуў некалькі паерчын у бок ксяндза, -  И вы могли бы облегчить своё положение, если бы согласились сотрудничать. Я ведь уже объяснял вам, что мы понимаем ваше положение. Вашу, так сказать, зависимость от иностранного влияния. – Следчы памаўчаў. – Все? Вы всё сказали?

-Мне не о чем с вами говорить. Вы ведь не хотите слушать. И не слышите ничего. Я даже не могу себе представить, как можно довести себя до такого состояния. До состояния не человеческого, даже не до животного. До состояния механизма какого-то. Как так можно? Мне вас жаль.

 

Допыт настаўніка

-Интересная вы все таки нация. Везде вы нарушители спокойствия. Все вам не нравится. Но, я вот не могу понять. Как вас занесло в нац-демовщину. Обычно, ваш брат –мелкобуржуазный элемент, или троцкист. А вас в национализм забросило. С чего бы это? –  гаварыў лысы, высаты, чэкіст, з усмешкай на твары, у якой нават можна было разгледзець нешта накшталт своеасаблівай дабрыні, - Наверное окружение подтолкнуло, среда, так сказать. В деревне, на селе, ближе к народу? Прониклись, так сказать, что ли? И что же, нашли отклик? Я слышал простой народец, не очень то на национализм откликается?

Следчы – гэты стары вусаты лейтэнант, сеў за стол. Паглядзеў яшчэ раз з усмешкай на настаўніка. Можа быць праз гадоў дваццаць, калі ў гэтага чэкіста будуць унукі, ён будзе гэтаксама ўсміхацца ім, а яны – малыя, будуць прасіць каб іх вусаты, лысы дзядуля распавёў ім якія-небудзь гісторыі з мінулага свайго жыцця.

Цяпер жа ён кіўнуў галавой і пачаў складаць перад сабой паперкі. Усмешка знікла.

-Ну хорошо. Значит враг…

***

Праз паўгадзіны допыту, следчы быў ужо вельмі сур’ёзны.

-Ну что же вы? Сами признались в своих преступлениях, а теперь отказываетесь идти на сотрудничество. Что случилось? Кого вы покрываете своим молчанием?

-Так. Я ваш вораг. Я адзін. Ні з кім не супрацоўнічаю. Гэта мой выбар… Быць вашым ворагам – мой асабісты выбар. Я лічу немагчымым для сябе маўчаць пра гэта, я абавязаны аб’явіць аб тым, што я ваш вораг. Маўчанне аб гэтым – я лічу злачынствам.

-Вы проводили антисоветскую агитацию, – гэтае пытанне таварыш следчы, агучыў нават не як пытанне, хутчэй як сцверджанне.

-Так. Магчыма. Можна і так сказаць.

-С кем именно? О чем говорили? К чему призывали?

-Ну як жа. Я настаўнік. – ён спынніўся раптам, і зірнуў на следчага, - Вы і іх таксама… сюды. Цяпер і яны таксама вашыя ворагі.

-Так. Хватит юродствовать.

***

-Какие сведения вас просили собирать на селе, ваши руководители?

Настаўнік маўчаў.

-Для чего вы интересовались настроениями в среде колхозников?

Настаўнік маўчаў.

***

Калі сёння яго праводзілі на чарговы допыт, ён пабачыў дзяўчыну, што набірала на машынцы. У яе быў такі чысты, светлы твар. Твар, напоўнены нейкім бязмежным сумам. Светлым сумам. Твар не пусты, не скамянелы, якія тут былі ці не ў кожнага з гэтых кабінетаў. Ён не бачыў тут такіх. Нават яе сум станавіўся светлым. “Што ж ты тут?” – хацеў ён спытацца ў яе. А пасля не мог забыць гэтых вачэй. Позірк яе ажывіў яго. Ён закахаўся адразу ж. І больш не было страшна.

***

-Да сложная у вас биография. Учились много… И хедер, и гимназия – полный курс, пытались поступать в институт. Технологический. А вот… Инбелкульт. – следчы зноў перайшоў на афіцыйны тон з якога быў саскочыў на хвіліначку. – Там ведь вас и завербовали. Расскажите об этом. Кто именно, когда и как это произошло?

Настаўнік, які зусім маўчаў апошнім часам, раптам варухнуўся, нібыта ўзгадаў штосьці.

-Здаецца першы, хто выйшаў на мяне… і гэта было даўно, не ў інстытуце. Значна раней. Ён француз. Віктόр…

-Так. – следчы пачаў запісваць.

-Віктор Гюго.

-Гюго? – следчы запісваў.

-Так. Ён пазнаёміў мяне з Жанам. З Жанам Вальжанам... і з астатнімі таксама, там быў і ксёндз,. Не, не ксёндз, гэта быў епіскап – Мірыэль Дзіньскі...

-Поляк?

-Не, яны ўсе французы. Гэта такі горад – Дзінь. Яны ўсе, мае вельмі блізкія сябры… Але больш за ўсіх мне падабаўся Гаўрош Тэнардзье...

Следчы спыніўся: пра Гаўроша ён ведаў. Настаўнік зірнуў на яго.

-Гэты хлопчык натхніў мяне. Ён… Можна сказаць, што ён і завербаваў мяне...

Вусаты адсунуўся ад стала дастаў драўляную палку. Паклаў перад настаўнікам.

-Хочеш пошутить. Сейчас пошутим. – чэкіст усміхнуўся. – Можно и пошутить почему бы и нет.

Следчы чакаў, глядзеў на настаўніка. Той глядзеў на палку.

-Хотя зачем это я…

Следчы падскочыў. Выйшаў. Кагосьці гукнуў. Зноў прысеў. Глядзеў, чакаў. У кабінет зайшлі двое чэкістаў-жаўнераў. Лейтэнант ўзняўся, падыйшоў да вакна.

-Еще раз спрашиваю…

Жаўнеры падыйшлі да яго.

-Не, не… не. – настаўнік сагнуўся, уздыхнуў, – Ну вось і ўсё.

Было вельмі страшна. Што рабіць? Ён увесь абмяк, быццам мышцы адмовіліся слухаць яго. Калі яны паднялі яго з табурэткі ён нават не здолеў утрымацца на нагах. Зацягнулі яго ў кут.

-Кто, еще кроме католического ксендза… как там его…, - следчы падыйшоў да стала, - руководил вашей деятельностью из областного центра? Кто еще, кроме вашей сестры, ее свекрови, выше указанных костёльных прихожан, входил в городскую организацию? Кто еще входил в вашу сельскую ячейку?

Настаўнік глядзеў на яго, агаломшаны страхам перад болем, які вось-вось давядзецца перанесьці. Вусаты зірнуў яму ў вочы, пасля на жаўнераў.

-Я… - настаўніку было вельмі страшна, як жа ён баяўся болю.

Пачалі біць. У жывот. Заняло дыханне. Скруціўся. Паваліўся. Сталі біць нагамі. У бокі, ў твар. Зноў у жывот.

-Ой…

-Какие акции, вы планировали провести на 20-ю годовщину революции.

Ад болю не было куды хавацца. Як жа ён баяўся болю. І вось ён. Ніякіх думак.

-Не, не, не…

-Посадите.

Следчы ўжо сядзеў за сталом.

-Хватит играть. Кончайте с этим. Вы не сможете всего этого перенести. Я ведь вижу по вам. Вы не тот человек. Давайте так. Я буду называть фамилии, а вы подтверждайте причастность. Упростим друг другу жизнь.

“Што ж”. Настаўнік нават здзівіўся. Было вельмі больна, але цяпер яго раптам ахінула думка. Такая простая. “Што будзе далей? Сламаюць што-небудзь? Знявечаць. А ўзамен што? Сказаць тое што яны хочуць пачуць? І хто-небудзь, чарговы, пойдзе па гатаму ж этапу? Тады навошта я сюды прыпёрся? Але, самае цікавае тое, што нават не магчыма зразумець што ім трэба. Цікава: яны самі разумеюць?” Ён усміхнуўся. Смех. Выратавальны. Як смешна. Як усё гэта смешна.

-Яшчэ…

-Что?

-Яшчэ раз, прашу…, - настаўнік павярнуўся да жаўнераў, - Хлопцы, яшчэ раз калі ласка… Што та мне падалося малавата. Не хапіла. Не зразумеў я.

Ён засмяяўся следчаму ў твар.

-Ха-ха-ха… Паміраць трэба прыгожа… Давайце я паспрабую… Можа быць, усё ж атрымаецца.

Ён узгадаў сваіх герояў, палымяных рэвалюцыянераў, пра якіх чытаў падлеткам. Узгадаў 19-ы год. Брат хаваўся ў сутарэннях іх дома, ад белай контры, а ён употай насіў яму ежу. Але знайшлі брата. Здалі суседзі. Выцягнулі за валасы на двор. Маці пабачыла ў вакно і кінулася ўслед. Бацька, які сядзеў у крэсле, сагнуўся, быццам хтосьці ўдарыў яго ў жывот. Ён жа сам, не адразу, бо было страшна, але пабег за маці. Пакуль бег, пачуў стрэлы. Ці бегчы далей? Навошта? Але ж там маці. І раптам усё сціхла. Выбег. Маці, абняўшы братава тулава, сядзела на зямлі, проста ў лужыне, дзе яго і забілі. Вочы яе круглыя-круглыя, вялікія. І слёзы больш не цяклі. Нейкі казачок падыйшоў да яго тады, і некалькі разоў добра перацягнуў нагайкай. Страшэнны быў боль.

І яшчэ твар гэтай дзяўчыны, машыністкі. Якое недарэчнае каханне здавалася б. Але ж як дарэчы. Яна, як цудоўная князёўна, у палоне ў гэтых… Хто яны? Злыя казачныя пачвары. Можа аўстрыйскія імперыялісты? Ці, можа, польскія паны? Ці проста царская ахранка? А яна тады не князёўна, а баявая паплечніца. Так. Няхай, будзе так.Смеючыся, настаўнік заспяваў:

-Allons enfants de la Patrie, le jour de gloire est arrive! Contre nous de la tyrannie, L’étendard…

Пачалі біць.

Следчы глядзеў на яго з некалькі секунд, пасля узяў са стала пачак папірос і ўзняўся каб выйсці:

-У каждого свои песни... – прамовіў ён выходзячы з кабінета.

Жаўнеры адштурхнулі настаўніка да стала, з якога скацілася драўлаяная следчыцкая дубінка. Са звонкім стукам упала побач з ім. Ён глянуў на яе схапіў, і махаючы выставіў перад сабой. Следчы прыпыніўся, з усмешкай назіраючы за гэтай сцэнай. Жаўнеры таксама з няўпэўненасцю ўтаропіліся на сваю ахвяру.

-Ну, что встали! – гаркнуў лейтэнант, - Заберите у него палку и ею же и отходите хорошенько. Задумались они… - са смехам ён зачыніў за сабой дзверы.

***

Апошні допыт вёў ужо іншы следчы. Пытаўся пра тое-самае. Хутка, быццам спазняўся кудысьці…

-Вы не хотите сотрудничать с нами. Не хотите помогать следствию.

Настаўнік увесь калаціўся. У яго быў нервовы зрыў.

-Не, не хочу. Я хацеў, раней. Я вельмі хацеў дапамагаць вам. І вы павінны ведаць гэта – я дапамагаў вам. Шмат дапамагаў. Нажаль? Так. Здаецца, нажаль. Бо ў чымсьці памыліўся. Але цяпер. Я проста не магу. І мне здаецца, вы не ведаеце чаго вы хочаце. Нават не думаеце аб гэтым. Мне здаецца, вам немагчыма дапамагчы. Дый вам гэта і не трэба. Вы не ў стане прыняць… Вы не ўмееце прасіць. Вы бераце гвалтам. А самае смешнае ў тым, што нават і тое што вы забіраеце, вы пасля таксама знішчаеце. Вы не ўмееце ствараць. Вы не ў стане. Прото не можаце. Я не ведаю чаму. Ніхто вам не дапаможа. Гэта немагчыма… Вы не можаце прасіць і не ведеце, што прасіць. А я больш не магу быць з вамі. Не.

 

Суд

Настаўнік спадзяваўся на нейкі суд, але замест гэтага адбылося нешта іншае.

Яго разам з яшчэ некалькімі арыштаванымі, у асноўным з сялянамі, кудысьці павялі. У нейкую залу. Там былі чэкісты, хтосьці сядзеў за сталамі, якіх было тры. Адзін насупраць сцяны, і два з двух бакоў. Усе тры сталы – літарай П. За німі сядзелі людзі ў форме, яны праглядалі паперы За сталом, што стаяў насупраць сцяны сядзелі трое нейкіх, на выгляд важных, чалавека. За іх спінамі вісеў партрэт генеральнага сакратара ЦК УКП(б). Побач стаялі яшчэ сталы. За тым, што быў злева ад галоўнага, каля вакна, сядзелі ўжо знаёмыя двое следчых, побач з імі яшчэ трое, усяго пяцёра.

Пачалі выкрыкваць прозвішчы. Падводзілі чалавека, ён стаяў меньш хвіліны перад сталом. Чалавека выводзілі. Хтосьці пачынаў плакаць. Адзін страціў прытомнасьць, яго выцягвалі з залі.

Назвалі прозвішча настаўніка. Яго падвялі. Ён думаў штосьці сказаць – не ведаў што. Хацелася піць. На кожным стале стаялі графіны, ля следчых нават два. Хацеў папрасіць каб налілі папіць. Нават працягнуў руку, і ўсё ж прашаптаў:

-Піць? Можна мне...

Адзін з трох, за галоўным сталом, адарваўся ад папер, але зірнуў не на настаўніка, а на вусатага следчага.

-Расстрел.- прамовіў вусаты, лысы лейтынант.

Так і не зірнуўшы на настаўніка, чалавек, які яшчэ хвіліну таму падаваўся яму важным, але цяпер у момант згубіў усю сваю вагу, зноў апусціў вочу ў паперы і штосьці напісаў ў іх. Гэта была літара “Р”.

Гэта былі справы. На першых лістах ставіліся літары. Напрыклад, літару “Р”. Але былі яшчэ “Л-10”, ці просто “10”, было некалькі папак з “Л-8” і некалькі з “Л-5”.

Пастаяўшы трохі, ён пачуў, як выгукнулі яшчэ адно прозвішча – наступнага. Яго павялі назад у камеру…

“Што ж. вось і ўсё.”

Надыходзіла ноч.

 

Раніца

1 лістпада 1937 года.

Надыйшоў лістапад.

Настаўнік дрыжэў. Камеру адчынялі. Ноч ён не спаў. Ён наогул, апошнім часам, амаль не спаў. Толькі зрэдчас адключаўся. Пасля падхопліваўся пачынаў думаць і ўжо не мог спаць. А цяпер было й золка. Найперш ён дрыжэў ад хвалявання, але й халодна было. Першы дзень лістапада. Што сёння? Нядзеля здаецца. Яго вывелі на вуліцу, падвялі да фургону.

Там стаяў нейкі стары, з вялікай барадой, чамусьці ў расе. Тут і ў расе? Нават з наперсным крыжам. Святар. Настаўнік утаропіўся ў яго, каб хоць трохі супакоіцца. Але пасля, прыгледзеўшыся ён пазнаў гэтага святара. Узгадаў яго. Чамусьці адразу вельмі добра ўзгадаў дзе яго раней бачыў. Нават у дэталях, у драбніцах. Гэты чалавек з яго далёкага мінулага. Такога далёкага. Немагчымага. Знаёмы. Вось ён тут, таксама тут. Зачапіўся думкамі за яго, каб не думаць аб гэтым... Аб тым, што вось-вось мела адбыцца. Сківіцы дрыжэлі ад холаду, ад хвалявання, ад страху... Ніхто не спыніў, і ён звярнуўся да святара:

-Вы памятаеце мяне, памятаеце. У гімназіі. Я быў… Вучыўся там. Памятаеце? Было свята. Трохсотгоддзе. Вы інспектавалі нас. Вывелі хлопчыкаў, і вы пыталіся ў нас. Чамусьці ў нас. Мы стаялі гуртам. Выдзяляліся – чарнявыя. Я, побач Грыша, Яша. Стаім. Страшна. І праўда – да нас падыходзіце. Вы тады, шчэ малады былі… і спыталіся, штосьці з гісторыі Ветхага Запавету. У мяне спыталіся. Я адказаў, вы ўсміхнуліся, але я ўсё думаў – правільна ці не, правільна ці не… Пасля пабег адразу правяраць. Усе пайшлі частавацца. Канфекты, чай. А я так баяўся, што памыліўся – пабег правяраць. Бо бацька ж – апошнія грошы аддаў, каб толькі мяне ўзялі, каб толькі мяне навучыць. Брату майму не пашэнціла – аддаў яго ў майстэрню, а мяне вось – вучыцца. Прыбег у кабінет – нікога. Кнігу адкрываю – правільна. Так добра стала, так лёгка. А так было страшна. Ведаеце, я ненавідзеў вас. Спадзяваўся, чакаў пераменаў. І вось… Не атрымалася. Шкада. – ён замаўчаў, але амаль адразу засмяяўся і працягнуў –І вось я тут, і вы побач. Якая сустрэча? А я спадзяваўся, ведаеце, на іншае, я верыў ў гэта ўсё… У тое, што гэта магчыма, што трэба штосьці ахвяраваць, але пасля… Я быў гатовы ахвяраваць… І сябе. Думаў цяпер – цяпер перамога, справядлівасць. Не. Ізноў страх. Так і не адвыклі мы ад страху. Страх наскрозь – цераз усю гісторыю…

Настаўнік супакоіўся. Ён выказаўся. Вартавыя не перапынялі, некаторыя нават глядзелі на яго з жалем, а хтосьці з усмешкай Першыя словы не даваліся – вельмі дрыжэлі сківіцы, але пасля ён пачаў выказваць сябе, бо столькі накапілася, асабліва за гэтыя дні і не было каму сказаць, не было чалавека… і вось. Вывелі ксяндза.

-О, і ты тут, – усмехнуўся настаўнік ксяндзу. – Далучайся. У нас тут добрая кампанія.

Ксяндза паставілі побач. Стары святар глядзеў на настаўніка, пакуль той казаў, пасля ён апусціў галаву. Ён узгадаў яго. Чамусьці таксама ўзгадаў. Колькі іх было розных навучэнцаў, гімназістаў і не толькі, але ён нават узгадаў тую падзею. Настаўнік працягнуў

-А пасля мае таварышы, тыя, што звачайныя, ісцінныя, тыя, у каго вы не спыталіся нічога, яны дражнілі мяне – “Што, спужаўся жыд?”. Так смяяліся. Хоць яны былі добрыя хлопцы, звычайна. Была нават нейкая салідарнасць сярод нас, але тады чамусьці не ўстрымаліся… А я і праўда вельмі спужаўся. І чаго пужацца? Вы ж не забілі б мяне, і не арыштавалі. Але ж бацька, ён так на мяне спадзяваўся. Так не хацелася падводзіць, - ён памаўчаў, ніхто не спыняў яго, і працягнуў, - Цікава вось дзе яны ўсе падзеліся, усе гэтыя ісцінныя, абаронцы. Так. Хтосьці змагаўся. Вось Стась, напрыклад. Праўда за сваё, не за ваша. Але ж як усё развалілася. Даволі проста, даволі хутка. А здавалася б – царства. І вы былі так упэўнены ў сваіх сілах. І вось цяпер… Ніхто вас не абараняе. Няхай мяне – я чужародны элемент, так бы мовіць, але й вас таксама… Ніхто. Вось яны стаяць, пільнуюць нас, а яны ж таксама, былі калісь ісцінныя… І вось

Святар нібыта ажыў:

-Да-да. Простите меня. И вы правы. Да. Вы знаете, я недавно тоже думал об этом. Царство. Мы надеялись, на него. И я тоже. Очень верил. Вы знаете, я и сейчас, всё еще верю. Но мы забыли о главном – совсем забыли о Нем. Мы так хвастались нашей мыслью, культурой, величием, своим значением, нашей миссией... даже нашим драматизмом... самими собой. Казалась, что мы всё понимаем. Но на самом деле мы просто играли. Притворялись... Нельзя врать… А Он ведь говорил. Вот вы спрашиваете… где все, где они? Но Он ведь говорит нам: “Не от мира сего”. Его Царство не от мира сего. Мы хотели совместить, мы этого всегда хотим. Объясняем. Но в итоге…

Настаўнік слухаў яго. Глядзеў. Пасля апусціў вочы. Позірк яго, які гарэў яшчэ хвіліну назад, згас. Ён не чакаў ад яго адказу.

-Што ж, значыць спадзяванні толькі на Нябёсы? Думаеце тут не магчыма нічога добрага? Можа нават грэх спадзявацца на згоду, на лад, на зямлю, на чалавека… Навошта ўсё?

-Не грэх быць добрым чалавекам, нават і тут, і цяпер. Гэта не грэх, – прамовіў ксёндз.

Вывелі старасціху. Тая пабачыла святара і падбегла да яго за благаславеннем.

-Бацюшка, благаславіце.

Святар здзіўлена паглядзеў на яе. Не чакаў сустрэць яе тут. З яго стомленых вачэй раптам пацяклі слёзы. Ён таксама рушыў да яе, але жанчыну схапілі і паставілі ў шэраг.

Вывелі айца-настаяцеля. У яго былі разбітыя рукі абкручаныя нейкімі анучамі. Анучы былі перамазаныя крывёю, ужо засохлай, светла карычневай. Ён стаў побач са старасціхай. Вывелі яшчэ некага. Хтосьці стаяў з шырока расплюшчынымі вачыма, цяжка ўсхвалявана дыхаў. Хтосьці глядзеў на новых, якіх падводзілі і станвавілі ў шэраг. Хтосьці не. Проста стаяў, апусціўшы галаву. Адзін мужчына, з гарадскіх, плакаў, паўтараючы бясконца: “Товарищи, произошла ошибка… это недоразумение. Я все расказал, все подтвердил. Товарищи это ошибка”.

Нарэшце чэкісты ажылі. Адзін пайшоў, вярнуўся разам с лейтэнантам. Гэта быў той – маладзейшы.

-Так. Хорошо.

Выйшаў і старэйшы.

-Садите этих, - загадаў старэйшы чэкістам.

-Ну ладно. Я поеду с этой группой. – прамовіў малады, - Следующих, через час… Как раз… за два раза справимся.

***

Яны селі ў фургон. За німі зайшлі чэкісты, сярод якіх быў і старасціхін аднавясковец.

Яна падсела побач са святаром. З іншага боку ад святара сядзеў айцец-настаяцель.

-Ну вот мы и вместе… Дорогие мои. Как хорошо, что вместе, – святар усміхнуўся, нават хлопнуў сябе па каленях.

Але яму ніхто не адказаў. Праз хвіліну старасціха наважылася.

-Хацелася спавядацца, а тут во як. Не атрымалася.

-Ну что же ты, дорогая моя. Что тебя гложет…

Яна маўчала.

-Так страшна. Кацька – дачка мая, малая яшчэ. Як яна цяпер? Як яны цяпер, дзеткі мае? Што з імі цяпер. – уздыхнула тая, бо паліліся слёзы. - А я тут во. Не ведаю як…

Святар не адказаў адразу, але каб падтрымаць яе, пачаў:

-Ты знаешь, они наверное заберут и мою дочь. Наверное, уже и забрали… Я даже не знаю, что тебе и ответить… - раптам твар у яго змяніўся на нейкую радасную рашучасць. – Только знаешь. Я вот думал: неужели Господь любит мою дочь меньше, чем я, или твоих детей меньше, чем ты. Я не верю в это. Ты ведь веруешь? Веришь Ему?

Старсціха выцерла слёзы рукавом.

-Верую бацюшка, прабачце мяне.

-Бог простит тебя, и ты меня прости.

Яны паехалі. Гарадскі зароў, паспрабаваў падняцца, але яму суванулі прыкладам у бок, ён закашляўся:

-Куда же вы. Товарищи... ошибка… недоразумение. Я все расказал, все подтвердил.

Яны ехалі па горадзе.

Настаўнік думаў, спачатку пра тое, што выказаў сам. Пасля думаў пра адказы святароў. Яны, гэтыя словы, адцягнулі ўвагу, напоўнілі яго новымі думкамі. Але раптам ён усвядоміў. Ён зразумеў куды яны едуць. Гэта ўсё. У галаву ударыў жар. Занудзіла. А пасля ўнутры ўсё сціхла.  Ён пачаў разглядаць тых, хто быў побач. Ён глядзеў на старасціху. Вось як дзіўна сустрэліся. Якая прыгожая жанчына. Цяпер ён пазнаў яе. Яе дачку. Яна, яе Кацька, сваімі слязьмі, скупымі дыяментами, натхніла яго на гэтую прыгоду, якая вось-вось мела скончыцца. Адна з лепшых вучаніц. Так уважліва слухала, акуратна запісвала ў сшытак. І гэты стары ў расе. Як ён узрадваўся. Ніхто не адгукнуўся на яго радасць. Ніхто не захацеў, ніхто не здолеў адказаць. Светлыя твары. Нават гэты гаротнік-інжынер, цяпер калі ён суцішыўся ад свайго ляманту, у сваім апошнім адчаі падаўся яму неверагодна глыбокім. Хацелася напісаць з яго карціну. Гэтыя сяляне з іх адвечнымі тварамі, якія здавалася могуць сцярпець усё. Нейкі неспакой заставаўся ў вачах айца-настаяцеля. Настаўнік не вытрымаў і спытаўся:

-Што з вамі?

Саборны айцец-настаяцель выхаплены са свайго маўчання, спужана зірнуў на настаўніка. Нейкі час бязглузда глядзеў, пасля моўчкі апусціў вочы.

-Прабачце, мне падалося, што з вамі штосці не так, - апраўдаўся настаўнік.

-Не так..., - паўтарыў айцец-настаяцель, пасля даволі працяглага маўчання дадаў, - Предал. Всех предал. И вас батюшка, и вас, - ён зірнуў на старога святара і старасціху, - даже не знаю кого. Всех. И зачем? – ён сам адказаў. – Так жить хотелось. Так захотелось жить. Еще хоть немного. Еще немножечко. Жить… И что теперь? Как теперь умирать? Господи. Как же теперь?

Настаяцель цяжка дыхаў пакуль выказваў усё, і на апошніх словах заплакаў. Стары святар паклаў руку на яго плячо, ад чаго той здрыгануўся.

-Отче, главное не отчаивайтесь, - святар памаўчаў, ён пахлопваў айца-настаяцеля па плячу, - Что же, мы слабы. Думаю… я надеюсь, - ён зірнуў на старасціху, пасля на настаўніка і на ксяндза, - Надеюсь, здесь никто не осуждает вас, а потому… не отчаивайтесь.

Айцец-настаяцель паваліўся на плячо старога святара і горка заплакаў.

-Предал. Господи, я предал… - паўтараў ён без перапынку.

***

Чэкіст, аднавясковец старасціхі, сядзеў разам з іншымі салдатамі з краю. Яны маўчалі. Слухалі смяротнікаў. Пасля яго саслужбовец раўкнуў.

-Цішэй вы.

Яна не пазнала яго. А ён адразу працвярэзіўся, як пабачыў яе.

“Што рабіць? Як ён яе... Застрэліць яе?”

Спачатку ён хацеў застрэліцца. Але ж нельга. Як так? Ды й бязглузда неяк. Трэба хоць гэтага ваўка-лейтэнанта прыбіць, а потым ужо і яго самога “баявыя таварышы” пакладуць побач. Ехалі далей.

“Як страшна.”

 

Лесапасадка

Лес, які стаяў тут, ссеклі колькі год назад – пайшоў на захад, да капіталістаў. Цяпер вось пачалі садзіць новы. Пустка, якая парасла костоў'ем цягнулася далёка на ўсе бакі. Толькі на захадзе віднелася ўзвышша шашы, па якой зрэдчас праязджала што-небудзь. Па полі павольна ехала падвода. На яй сядзелі тры чалавекі. Мужык, яго жонка і іх яшчэ малая дачка, можа сямі гадоў.

Спачатку ехалі наўздагад, пасля натрапілі на ледзь заўважную, амаль яшчэ не раз'езджаную сцяжыну і паехалі па ёй. Арыентаваліся па свежа пасаджаных сасновых дрэўцах. Уся падвода была нагружана саджанцамі. Ехалі ціха.

-Трэба было ўсё ж малую дома кінуць. Сяння й нядзеля ж, а мы як…, - прамовіла нарэшце жанчына.

-Хай прывыкае, - адказаў мужык.

-Во дажылі… Нядзеля, а мы на полі - уздыхнула жанчына. – Дый хто ўжо садзіць цяпер. Ужо маразы пачаліся…

-Маўчы ты…

Яны пад'ехалі да краю лесапасадкі. Звярнулі з дарогі на поле.

-Птрр…, - мужык нацягнуў лейцы.

Коні спыніліся. Селянін саскочыў з падводы. Пачаў разглядаць прылады, пасля падыйшоў да коней каб распрэгчы.

-Хто-та едзе. – жанчына глядзела ўдалечыню, у бок шашы. Там фургон, з'ехаў з дарогі і цяпер набліжаўся да іх па той самай сцяжыне.

Мужык зірнуў.

-Хто там такі шчэ прэцца.

Яны стаялі моўчкі, чакаючы машыну, што ўсё бліжэй пад'язджала да іх.

Фургон спыніўся побач. З яго выйшаў малады ў вайсковай форме. Падбег да іх.

-Кто такие? Что здесь делаете?

-Во… Лес прыехалі садзіць.

Напужаны мужык дрыжачымі рукамі дастаў з кішэні паперы і працягнуў лейтэнанту. Той выхапіў іх. Паглядзеў, пасля на мужыка на яго жонку зірнуў на падводу з дрэўцамі і малой. Адвярнуўся, незадаволены.

-Предупреждали ведь, после обеда. Почему так рано?

-Дык думалі, каб раней управіцца.

Лейтэнант злаваўся. Прайшоўся да падводы.

-Фамилия как? Откуда?

-Мы…

-Ладно, - перапыніў яго лейтэнант, склаўшы перададзеныя селянінам паперы і схаваўшы іх у кішэні. – Поедеш за нами. Поможешь.

Афіцэр сеў у машыну. Фургон таксама збочыў са сцяжыны і аб'ехаўшы падводу, пацягнуўся паўз сасновыя саджанцы ўглыб поля.

-Хто гэта? Чаго ім? - спалохана спыталася жонка ў мужа.

-Адкуль я ведаю. Сядай хутчэй.

Селянін ускочоў і як мог хутка паехаў за машынай.

-Но!!! Пайшла.

Подвода адставала ад фургона, і той хоць і цяжка ехаў па бездарожжы, але ж усё роўна быў добра наперадзе.

Фургон спыніўся. З яго выскачылі некалькі жаўнераў. Пастроіліся. Лейтэнант штосьці скамандваў. Сам падыйшоў да насыпу. Пад'ехаўшы бліжэй сяляне рагледзелі й яму.

 

Яма.

Прыехалі. Жаўнеры-чэкісты хутка павыскоквалі. Да іх падыйшоў малады лейтэнант. Хтосьці ў фургоне пачаў стагнаць. Пакуль чэкісты былі побач, яны баяліся залішне праяўляць сябе, але цяпер, калі дарога скончылася не вытрымалі. Адзін селянін заплакаў, услед за ім яшчэ хтосьці. Усе цяжка дыхалі, як быццам доўга-доўга беглі.

-Давай ка сюда, милая моя. – стары святар адцягнуў старасціху ў дальні кут..., - Молись, молись. Не останавливайся. Всё хорошо. Господь уже рядом. Молись.

Першага выцягнулі інжынера. Ён, самы перапужаны спачатку, цяпер ужо супакоіўся, і выглядаў нават высокародна. Павялі. Стрэлілі... Яго цела кудысьці ўпала.

***

Пасля першага стрэла пачало плакаць нейкае дзіця звонку. Услед за ёй загаласіла жанчына.

-Ай людзі!!! Што ж вы робіце!!! Госпадзі!!!

Малая, пачуўшы спужаны голас сваёй маці, зараўла яшчэ больш, сарваўшыся ў дзіцячыю істэрыку. Старасціха ўздрыгнула. Адкуль тут людзі? Што там? Хто гэта? Падыйшлі жаўнеры. Вывелі селяніна

-Пшоў.

...стрэлілі.

***

Вывелі яшчэ аднаго. Той плакаў.

-Госпадзі, ратуй мяне.

...стрэлілі.

***

Усе яны, акрамя настаўніка, кожны як мог шапталі малітвы. Слухалі галошанне маці з яе малой на вуліцы. Настаўнік нібы заварожаны, глядзеў на ўсіх. Крайні цяпер сядзеў айцец-настаяцель. Стары святар звярнуўся да яго.

-Давайте отче, и вы пересядьте... Пока еще… Еще немного... Помолитесь

-Нет. Лучше вы помолитесь. За меня. Прошу вас.

Узяліся за айца-настаяцеля.

-О, Господи, страшно, – ён заплакаў. – Простите меня, простите меня, простите меня…

Стары святар перахрысціў яго

-Прими, Господи…

…стрэлілі.

***

Стары святар сам падсунуўся да краю.

-Ну что ж…

Ён зірнуў на тых, хто яшчэ заставаўся. На ксяндза. На старасціху.

-Что ж дорогие мои. Пойду я. Теперь я. Оставайтесь с Богом.

-С Богом, - адказаў ксёндз.

-З Богам, - падхапілася й старасціха.

-З Богам, - паўтарылі некалькі сялянскіх галасоў.

Стары нават глядзеў вонкі, як быццам чакаў з нецярпеннем гэтую хвіліну пакуль чэкісты падыйшлі да машыны. Нарэшце.

-Ох, ребята. Вот и я. Идемте.

Ён сам выйшаў з фургону. Азірнуўся. Было так прыгожа. Так добра. Ён зірнуў на сялянскую сям'ю, што стаяла ля сваёй падводы. Скамянелы мужык, побач з ім яго жонка, якая прыхіліла да сябе дзяўчынку, хаваючы яе твар у сваёй спадніцы. Пабачыўшы старога святара ў расе, жанчына перахрысцілася, выдыхнуўшы

-О Госпадзі, Божа мой.

-Ну что ж вы? Тише, тише, - святар перахрысціў іх, благаславіў.

Ён яшчэ раз зірнуў навокал. Нават гэтае шэрае поле і гэтае шэрае неба падавалася самым цудоўным краявідам, які толькі яму даводзілася бачыць у сваім жыцці.

Падвялі да ямы. Ён зірнуў на іх. Да яго падыйшоў чэкіст. Выцягнуў руку з пісталетам…

-Господи, прими…

…стрэліў.

***

Павялі ксяндза. Праходзячы паўз маладога лейтынанта, ён, нібыта наважыўшыся, прыпыніўся.

-Простите, вы не могли бы... Тот ваш сослуживец, он еще допрашивал меня. Знаете я ему нагрубил, там на допросе. Теперь вот так не хорошо себя чувствую. Он ведь остался таким злым после этого допроса... И с утра снова смотрел на меня так. Я надеялся, что он повезет нас сюда, но вот... нет. Вы не могли бы передать ему мои извинения? Прошу вас.

-Что?

-Поспросите его простить меня за грубость, которую я себе позволил. Всё.

Ксяндза штурхнулі да ямы, развярнулі, падыйшоў чэкіст з пісталетам...

-Dominus inluminatio mea et salus mea quem timebo...

...стрэліў.

***

Павялі настаўніка.

-Ну, пойдзем, жыдзе. Можа і ты памолісся?

Жаўнеры засмяяліся ціха перагаворваючыся паміж сабою.

-Ты бачыў як жыды молюцца? Так качаюцца, качаюцца.

Салдаты засмяяліся яшчэ гучней. Лейтэнант, пагардліва абарваў іх:

-Тише.

Вось яна, яма. Вось стаіць следчы. Гэта ён дапытваў яго апошні раз. Там далей сям'я. Глядзяць на яго. Маленькая дзяўчынка, якая амаль схавалася ў нагах сваёй маці. «Чаго яны тут? Што з імі будзе?»

Яго развярнулі. Яма. Там целы людзей, якімі ён толькі што любаваўся. Вось ён перад імі. А што далей?

-Ці ёсць Ты? Госпадзі? Там? Ці Ты праўда ёсць? Там? Я не ведаю. Вось я…

…стрэлілі…

***

Пасля таго як вывелі настаўніка, у фургоне засталіся адны сяляне. Старасціха нікога не пазнала. Некаторыя твары здаецца былі знаёмыя, але імёнаў яна не ведала. На ўсялякі выпадак паздароўкалася. Тыя адказалі. Усе былі ў слязах. Дрыжэлі, калаціліся. Кагосьці вырвала. Хтосьці страціў прытомносьць –яго вывалаклі і застрэлілі. Аднаго за адным іх выводзілі-выцягвалі і стралялі. Там, звонку, нейкая малая дзяўчынка працягвала плакаць. Моцна раўла. Голас яе ўжо сарваўся, але напэўна каб заглушыць свой страх, яна раўла ўсё мацней. «Мама, мама…». Таксама й жанчына галасіла, войкала пасля кожнага стрэлу і пачынала крычаць «Людзі, што ж вы робіце? Госпадзі!».

Адкуль яны тут?

Засталася яна адна. Думала пра сваіх дзяцей, шаптала псалмы, збівалася, пачынала зноў.

***

Яны ўсе пападалі ў яму і цяпер ляжалі там нібыто скінутая кімсьці адзежа. Адзін на адным.

Чэкіст, аднавясковец старасціхі, стаяў з пісталетам у руках. Усё было зроблена. Яны стралялі мяняючыся. І цяпер зноў яго чарга. Інакш і не магло быць. Яны вывелі старасціху. Тая ішла цяжка дыхаючы ротам. Спатыкнулася. Паглядзела на сялянскую сям’ю, на малую. Не на яго. На яго нават не зірнула. Яна старалася наогул не глядзець на жаўнераў. Яе падвялі да ямы. Яна зірнула ў яму. Войкнула.

-Ой, Госпадзі!

Жанчына павалілася на калені перад забітымі, але ўпёрлася рукамі ў зямлю і не ўпала. Бацюшка ляжаў неяк дзіўна. Як быццам прыснуў, падклаўшы руку пад галаву. Выгляд яго супакоіў жанчыну. На пяску вакол забітых было рэдкае рознакаляровае лісьце ды йголкі, што наляцелі сюды, з маладых пасаджаных трохі далей дрэўцаў.

Чэкіст дрыжаў. Цяпер яго чарга страляць. Да яго падыйшоў саслужбовец:

-Давай я.

Ён маўчаў, не адыходзіў. Старасціха, такая родная, такая ціхая стаяла на каленях да яго спіной і глядзела ў яму. На яго так і не зірнула. Саслужбовец адштурхнуў яго рукой:

-Давай... Адыйдзі.

Старасціха ўзняла вочы. Павярнулася, зноў зірнула на малую.

-Маці Божая... Дзеткі мае... Каценька...

Саслужбовец стрэліў.

Яна ўпала ў яму.

-Госпадзі, -прамовіў нарэшце чэкіст.

Пабаяўся. Так і не наважыўся. А цяпер раптам паліліся слязы, накіраваў на лейтэнанта пісталет. Стрэліў. Прамазаў.

-Ах жа ты…

Каманда кінулася на яго. Ён прыцэліўся ў іх. Але яго саслужбовец аказаўся больш спрытным – стрэліў першы. На павал.

Ён зваліўся ў яму, але неяк адкаціўся ад сваіх нядаўніх ахвяраў.

Лейтэнант нават не паспеў зразумець як і што адбылося. Ён падбег да ямы. Уся каманда маўчала спужаная нечаканымі паводзінамі свайго здавалася б… Але ж як аказалася не свой. Нарэшце, саслужбовец растлумачыў:

-Ён з месных сам. Я на вуліцы бачыў – ішоў неяк, і вунь тая, што ляжыць, дзеравенская, пазнала яго.

-Вот дурак…, нарэшце прамовіў лейтэнант, - И как теперь его оформлять?

Усе прыціхлі, баючыся перабіць думкі таварыша-начальніка, наконт афармлення такога нечаканага здарэння.

-Доставайте его. – загадаў нарэшце лейтэнант, - в фургон. Развели в отделе какой-то… бардак. Всё… Надо с этим разбираться. Дурдом какой-то…

Знаёмы забітага чакіста, першы ўскочыў у яму, але павярнуўся да святара і рэзка сарваў з яго крыж. За ім ускочылі астатнія. Гэтыя ўжо падхапілі забітага чэкіста. Выкінулі яго з ямы.

-Крест назад брось. – Лейтэнант павярнуўся да чэкіста які як раз засоўваў крыж у кішэню. – Или ты хочешь на себя его надеть?

Усе змоўклі.

-Тогда тебе в яму. Все, кто с крестами – в яму, - лейтэнант глядзеў адразу на ўсіх сваіх падначаленых, вывучаў.

Чэкісты ўтаропіліся ў зямлю, маўчалі. Вінаваты хуценька дастаў крыж і кінуў у яму. Лейтынант адвярнуўся, пайшоў ад іх, бубнячы пад нос:

-Все кресты и все кто их носит – всех в яму, всех под землю.

Ён адыйшоў прысеў на пясчаны пагорак. Зняў фуражку, і правёў рукамі па валасах, быццам збіраючы ў галаву рой праблемаў, што раптам наваліліся на яго. Узняў галаву на селяніна:

-Сюда иди.

Той пасунуўся да яго, спачатку няўпэўнена, пасля хутчэй і хутчэй. Падыйшоў амаль бягом, спатыкаючыся. Вочы навыкат, аграмадныя. Рот адкрыты.

-Так. Сейчас мы поедем. Этих присыплете, полностью не закапывать. Так чтобы не было видно. Через час сюда подъедет еще одна машина. Дождетесь. Дальше получите указания от офицера. Все понял?

-Так, так…

Жаўнеры закінулі свайго былога таварыша ў фургон. Усё скончана. Толькі сялянская малая, якая была прыпынілася на хвілінку, ізноў працягнула раўці, але ўжо нават і яна пачынала супакойвацца. Тым не менш, лейтэнант нарэшце вырашыў разабрацца з гэтай сям’ёй, якая, як яму падалося, стала прычынай таго, што ўсё пайшло не так. Ён гаркнуў селяніну:

-Что с ней?

-Дык, спужалася...

-Какого... Зачем вы притащили сюда ребёнка?

-Не было з кім… Думалі, паможа трохі тут

Лейтэнант узняўся і падыйшоў да жанчыны

-Ну что, рядом лечь хотите, - ён кіўнуў галавой у бок ямы.

-Не…не…не. Паночку…

Да іх падбег і мужык:

-Таварыш-начальнік, не трэба. – забляяў ён. – Ня трэба, ня трэба… ня трэба.

Сяляне паваліліся на калені, спачатку мужык, пасля жонка, якая пацягнула за сабой і дачку.

-Тогда, чтоб держали рот на замке! – адчаканіў лейтэнант. – Ясно?

-Так, так, так… Канешне.

-Что вам ясно?

-Нічога... нікому.

-А это что по вашему? Это кто по-вашему?

-Нікому... нічога...

-Это враги! Ваши враги! Или кто они для вас? Чего упали? Встать!

Сяляне падскочылі. Малая ўсё цішэй, але яшчэ працягвала плакаць. Лейтэнант зірнуў на яе падазрона, пасля падняў вочы на селяніна і доўга безвыразна глядзеў. Мужык усё зразумеў

-Ні…ні…нічога не скажам, нікому, нічога… Мы нічога, нікому... І яна нічога, праўду кажу… Ні…

Лейтэнант глядзеў на яго. Ён проста вырашыў патрэніраваць свой каронны позірк які выкарыстоўваў падчас допытаў, на гэтым небараку, а таксама адцягнуць увагу, ад усёй гэтай бязглуздай мітусні, ад гэтага тэатру, у які ператварылася сёняшняе “выкананне”.

-Нічога, не скажа. Дачушачка… Яна нічога… не скажа

Зусім ашаломлены пабачаным, а таксама тым, што цяпер узяліся і за іх, мужык падцягнуў сваю дачку да сябе, пагладзіў яе па галаве, паспрабаваў закрыць рот шырокай сваёй далонню. Дачка прыціхла, супакоіўшыся пад роднай бацькавай рукой.

-Нічога… ні… Я ёй… я ёй… яна нічога, я ёй язык… язык… я ёй язык… адрэжу… яна нічога… праўда нічога…

Ён палез у кішэню, дастаў свой ножык.

-Вось праўда, глядзіце. Дачушачка… адкрый…

Лейтэнант, уражаны гэткай “лаяльнасцю”, назіраў за ім, сам прыадкрыўшы рот.

-Дикарь. Дикари. – ён рынуўся да яго, - Ты что с ума сошел. Нож ведь у тебя грязный. Заразишь ее и сдохнет через пару дней.

Ён моцна пнуў яго нагой у плячо, так, што той адляцеў на метр. Дзяўчо змоўкла. Гэта быў страх. Пасля такого чалавек перастае гаварыць, нават маючы язык за зубамі. Лейтэнант падыйшоў да яе і паклаў руку на галаву.

-Не бойся девочка, советская власть не даст тебя в обиду. Защитим… Такая у нас работа.

 

Каця

Кастрычнік – 1 лістапада, 1937 года.

Кацю забралі ў дзіцячы дом. Там было страшна. Рэжым і строгасць шакавалі, але больш за ўсё пужалі самі дзеці, у асяродку якіх яна апынулася. Спаленыя махоркай ды гарэлкай твары. Тут было ўжо за паўсотню дзяцей розных узростаў: ад 4-5 гадовага і да падлеткавага. Шмат было злачынцаў, звязаных з гарадскімі крымінальнікамі. Было 5 выхавальніц-жанчын пад кіраўніцтвам аднаго 40-гадовага былога вайскоўца, які, тым не менш, вайны ўжо не пабачыў, а прасядзеў недзе па частках. Такі сабе, бухгалтар у мундзіры. Выхавальніцы мелі пэўны прыбытак ад сваіх дзяцей і ад іх вулічных шэфаў. Дзяліліся таксама з начальнікам інтэрната.

Іх паступіла адразу 8 з вобласці. Далей збіраліся раскідаць па раённых прытулках. Кацю, на яе шчасце, аддалі ў пакой дзе былі больш малодшыя. Але й тут трое старэйшых 10-12- гадовых дзяўчат, спрабавалі навучыць і паказаць ёй “сапраўднае жыццё”, ягоную, жыцця, “праўду”. Каця толькі спужалася гэтай “праўды”. У яе хапіла розуму, і яшчэ хапала волі, зразумець, што гэта не праўда, гэта падман. Яна хавалася ўнутр, амаль не размаўляла. Не здавалася. Трывала.

Самы большы жах сыходзіў ад старэйшых хлопцоў. Яны гвалцілі дзяўчынак. Нажаль яна ўжо чула ў свае 9 гадоў пра гвалт.

Каця была невялікая, малая ростам, ды худая. Хоць тут усе былі празрыстыя з шэрымі тварамі, з вялізнымі, на выкат, галоднымі вачыма.

Яна маўчала нічога, нікому не казала. Хавалася як магла. Пакуль яе не чапалі. Толькі пакрыквалі ды падганялі.

На шчасце цётка не кінула і прыязджала да яе ўсе тры тыдні. Штонядзелю прыязджала да яе. І вось гэтым, апошнім разам таксама, ужо зусім позна, бо давялося ісці пешкі.

Ганна - бацькава сястра. Яна была добрая, такая ж як бацька. Невялічкая ростам, круглатварая, лёгкая на слёзы. Сваіх дзяцей у яе не было, выйсці замуж не атрымоўвалася. Забраўшы двух малых, яна не ўхапіла Кацьку, якую забралі ў той жа дзень са школы. Хацелі і малых забраць, але яна дамовілася са старшынёй, той дазволіў. Штосьці падпісаў. Сама Ганна была непісьменная, нічога не разумела. Старшыня ведаў яе брата, здаецца, і ёй сымпатызаваў. Сам ён быў удовы. Некалькі разоў яна прасіла яго, каб паспрыяў. Ён маўчаў, хоць сам ужо аформіў вяртанне Каці назад.

Яна закруцілася ў той дзень. Было, дамовілася з суседзямі пад’ехаць да горада, але не паспела. Урэшце, ужо пасля пятай вечара, пабегла пешкі. Уся мокрая, дабегла толькі на пачатку дзясятай, да інтэрната.

Ледзь дагрукацелася і дапрасілася каб паразмаўляць з выхавальніцай. У той вечар дзяжурыла маладая жанчына. Рызыкоўная. Яна пазнала Ганну і ведала пра Кацю. Бачыла ў начальніка паперы на яе вяртанне.

-Еще бы попозже пришла.

Ганна не ведала, што адказаць. Вінаватая. Але раптам наважылася.

-Вось тут сала, - працягнула яна выхавальніцы.

Тая ўзяла. Ганна вырашыла рызыкнуць.

-Вось тут у мяне, - яна азірнулася, дастала з кішэні і працягнула некалькі банкнотаў. – А я б забрала яе. Чаго яна тут…

Тая не зразумела. Глядзела на яе. Атрымоўваецца нічога ня ведае. Каза. Пасля схапіла грошы, сунула сабе.

-Одежду взяла?

-Як? А…

-Я форму тебе не отдам.

Ганна глядзела на яе, шукаючы словы.

-Ну так что?

-Так, так, ёсць. Усё ёсць. – сказала Ганна, ківаючы галавой.

Выхавальніца яшчэ паглядзела на яе. Пасля долу. Грошы былі ўжо ў кішэні.

-Стой здесь, молчи. Если кто подойдет, просто молчи, - сказала яна і, развярнуўшыся хутка пайшла па калідоры.

Як страшна было Ганне чакаць у гэтым шэрым, хоць і пафарбаваным зялёным, але ўсё роўна шэрым калідоры, дзе й воку не было на чым прыпыніцца. Ажно дыхаць не было чым.

Адзежа. Як жа адзежа. Дзе яе тут возьмеш.

Гэтымі думкамі яна трохі перавяла дых, нават пачала глядзець у розныя бакі, нібы шукаючы ў голых кутах, ці не пакінуў хто дзе… адзежы. Праз неймаверна доўгіх хвілін 5 выхавальніца нарэшце прывяла Кацю – пастрыжаную зусім коратка, у свабоднай памятай сукенцы і стаптаных бацінках яна стаяла апусціўшы вочы.

-Каця.

-Цёця, - ажыла тая, - учапіўшыся за яе позіркам, але засталася стаяць каля выхавальніцы.

Тая ж падыйшла да Ганны з нейкімі паперамі.

-Вот здесь подпиши, - выхавальніца падвяла яе да падваконніка. – Сейчас, – кудыйсці зайшла, прынесла чарніліцу з ручкай.

-Я… не ўмеяю.

-Да-а... Руку давай. Правую. – выхавальніца ўзялася за яе далонь, паклала ў яе ручку, склала ёй пальцы. – Расслабь. Ну… Расслабь руку.

Абмакнула ручку і вывела яе імя на нейкіх паперах.

-Ну, давай быстрей, - шыкнула яна Ганне, - Давай доставай. Что там у тебя? – пасля звярнулася да Каці, - Раздевайся быстрей.

-Ва ўборную можна, - нарэшце знайшла выйсце Ганна.

-Что? – не зразумела адразу выхавальніца, а пасля здагадаўшыся і закаціўшы вочы, - О-о-ох… Да вы барышни.

Выхавальніца ўчапілася за Каціна плячо і пацягнула яе за сабою, падхапіўшы й Ганну.

-Быстрей давайте.

Вывела іх на двор:

-Туда вон, видишь. И – быстр-р-ро, - прашыпела яна ў твар Ганне, - Посадишь нас обоих.

Ганна падхапіла Кацю пад руку і пацягнула да будак.

-Одежду не вымаж, - шыкнула выхавальніца наўздагон.

Ганна закрылася, падхапіла Кацю, паставіла на сядзенне і сама пачала расшпільваць пінжак.

-Скідай усё.

Каця не зразумела.

-Каценька, давай хутчэй.

Каця зразумела. Пачала распранацца.

-Акуратненька. Асьцярожна, не замаж.

Ганна адвярнулася. Выцягнула рукі са сваёй сукенкі, каб не агаліцца, і хуценька сцягнула праз галаву ніжнюю сарочку. Пасля скінула боты, сцягнула калготкі. Паправілася. Пасля накінула сарочку на Кацю.

-Нацягвай калготы.

Ганна падвязала калготкі, каб не спадалі, падабрала сарочку і накінула на Кацю пінжак. Зашпіліла, падняла каўнер, колькі можна было. Пінжак амаль закрываў ногі дзяўчынкі, але ўсё роўна выглядала яна вельмі недарэчна.

-Ну й добра.

Яна паспрабавала перагледзець інтэрнатаўскую адзежу. Але ўсё было амаль у поўнай цемры.

-Ну пойдам.

Прайшло без малога дзве хвіліны, як яны падыйшлі да выхавальніцы. Тая глядзела на Кацю, пасля зірнула на Ганну.

-Ты что?

-Пойдам мы. Вось, - Ганна працягнула ёй складзеную інтэрнатаўскую адзежу.

Выхавальніца аўтаматычна прыняла скрутак і боты. Яны пайшлі.

-Стой.

Выхавальніца падыйшла да яе.

-Пошли.

Яна павяла іх назад да сарціраў.

-Да мы ціхенька, - запярэчыла была Ганна.

-Идем.

Яна завяла іх за будкі. Падвяла да дзвярэй агароджы.

-Так, слушай меня. Пойдеш вдоль заборов. На основную улицу не вылазь. Дойдеш до конца, потом по обрыву, вдоль реки. Быстро перебегаешь дорогу. Смотри, чтобы никого не было. Самое опасное место. Ясно тебе?

Ганна кіўнула.

-Потом в канаву и через железку. Дальше проще. Поняла.

-Так, так, - кіўнула Ганна, -Дзякую вам. Спасіба.

Выхавальніца хацела была сунуць ёй Каціны боты, але спынілася. Ды й яны ўжо адыходзілі ад яе.

-Дзякую вам.

-Давай иди отсюда.

Яны пабеглі.

-Вот коза…

Яны то беглі, то йшлі. Здаецца прайшла добрая гадзіна, пакуль яны дайшлі да маста, хоць на сам рэч, прайшло хвілін дзесяць. Перабеглі цераз мост і чыгунку і апынуліся ў прыгарадзе. Тут стала не так страшна. Але ў цемры Ганна не знайшла шашу і заблукала у гэтых вулках Залінейнага. Колькі разоў траплялі ў дваровыя тупікі. Пабудзілі ўсіх сабак, якія напоўнілі сваім брэхам гарадскую ўскраіну, якая схавалася ў ночы. Але на дзіва, ніхто з людзей не выйшаў зірнуць на парушальнікаў іх сна. Ганна ішла, толькі прыблізна ўсведамлюячы, у які бок ім трэба кіравацца. Нарэшце, праз вечнасць, яны выйшлі з горада, за якім раскінуліся палі. Пабачыўшы палоску леса яна пасунулася да яе. Кацьку яна спачатку нават спрабавала несці на руках, але хутка стаміўшыся зусім, спусціла, і тая бегла за ёю ў сваім нязграбным адзенні, з мокрымі ад дарожнага бруду нагамі. Пакуль прайшлі паўз лес пачало віднець. Па горадзе ішлі моўчкі. Ганна толькі вохкала ды цяжка дыхала, але як выйшлі ў поле пачалі прарывацца й слёзы. Каця маўчала. Раптоўнае збаўленне ад прыюта, спачатку трохі ўзняло яе настрой, але пасля наваліліся ўспаміны пра ўсе астатнія здарэнні апошняга часу, а таксама нявызначанасць яе далейшага становішча…

Толькі калі ўжо стала светла і яны мінулі дарогу, якую з аднаго боку акаймоўваў лес, а з іншага палі, яны выйшлі да вёскі, пазнаўшы якую Ганна нарэшце зарыентавался. Дыханне яе ўжо суцішілася. Але вочы, напоўненыя шчэ хвіліну назад небяспекай і слязьмі, апусцелі й высахлі. Яны ішлі ўжо роўна, без рыўкоў. Хутка зноў апынуліся ў полі. Яшчэ было даволі рана, дый пара была ўжо не рабочая. Нікога не было. Толькі голая шэрая пераараная зямля, з палоскамі рэдкага кустоў’я і дрэўцамі з рэштай чорнай лістоты на тонкіх галінках. Хацелася галасіць, ды не было чым. Нічога не засталося.

***

Старшыня колькі разоў наведваўся да іх, да цёткі Ганны, у якой яны цяпер жылі ўчатырох. Ён прыходзіў, садзіўся ля стала, пытаўся пра іх справы. Цётка садзілася ля грубкі на невялічкі ўслончык, адказвала, што ўсё ў ніх добра. Старалася не глядзець на старшыню, маўчала. Яна, раней такая гаваркая, цяпер амаль заўсёды маўчала. Зрэдчас пачынала ціхенька плакаць, але нядоўга і ўціхую, каб ніхто не пабачыў. Старшыні было вельмі няёмка. У невялічкай іх хатцы на адзін пакой, які быў раздзелены на две часткі толькі фіранкай, цяпер было зашмат народу. Малыя, звычайна хаваліся ў цёмны кут, калі ён прыходзіў, але Каця наадварот, нібыта спецыяльна, выходзіла і садзілася ля вакна. Ганна сама папрасіла яе аб гэтым. Так яны і сядзелі, не гледзячы на яго. Маўчалі. Пасядзеўшы хвілін 20, ён, са словамі «Ну пайду я. Кажы, калі што трэба – я дапамагу» сыходзіў. Ён прыходзіў так 3 разы, але пра сябе ўжо вырашыў, што больш да іх не пойдзе…

***

Каця праз пару дзён вярнулася ў школу. Пачаўся лістапад. У іх быў новы настаўнік. Зусім іншы. Яна сядзела за сталом побач з вакном. Глядзела праз поле на палоску леса.

Праходзіў адкрыты ўрок, прысвечаны надыходзячаму святу рэвалюцыі. Была нядзеля, але дзяцей сабралі ў школе. Дарослыя ж пайшлі на “нядзельнік”.

За настаўніцкім сталом сядзеў старшыня. Каля вакна стаяў новы настаўнік і сачыў за вучнямі. У яго быў твар на якім цяжка было разгледзець што-небудзь. Зрэдчас ён паглядаў на старшыню. Той, не звыклы да дзіцячай аўдыторыі выцягваў з сябе словы.

-Да... Дзеці... І мы перамаглі ўсю гэтую контру... і цяпер у нас такі час... нада нам пацярпець... бо на нас увесь свет глядзіць... І трэба нам пабудаваць новую, зусім новую краіну, каб вы ўжо дзеці жылі ў ... жылі ў камунізме.

Каця адна з усіх дзяўчынак сядзела ў хустцы. Астатнім дзяўчынкам новы настаўнік сказаў не хадзіць у школу ў хустках, прынамсі здымаць на ўроках. Кацю таксама прымушаў, але сёння за яе ўступіўся старшыня, які сказаў не гледзячы на яе: “Хай пакуль паносіць, валасы ж яе абрэзаныя”. Настаўнік праўда запярэчыў: “Да конечно, но мы же в помещении», але пакінуў Кацю.

-Ну что же дети а теперь давайте прочтем стихотворения, которые вы сегодня подготовили. – ажыў нарэшце настаўнік з безвыразным тварам. Ён нават паспрабаваў усміхнуцца.

За вокнамі, недзе, здалёку пачуўся стрэл. Настаўнік здрыгануўся ўсім і глянуў у бок вакна. Старшыня таксама паглядзеў у вакно.

-Ну, кто первый? – новы настаўнік зноў павярнуўся да дзяцей, - Может ты Миша? Давай, выходи сюда.

Хлопчык, які сядзеў ціха, як і астатнія дзеці, хацеў быў запярэчыць:

-Чаму я?

-К доске, - рэзка перапыніў яго настаўнік.

Той, апусціўшы вочы, падняўся і пасунуўся да настаўніцкага стала.

За вокнамі удалечыні зноў пачуўся стрэл. Настаўнік здрыгануўся, але ў вакно больш не паглядзеў. Старшыня ж наадварот як павярнуўся тварам да вакна, так больш і не адварочваўся. Хтосьці з дзяцей пачаў шаптацца.

-Тишина! - гаркнуў настаўнік.

«Чаго я тут?» - думала пра сябе Каця.

«Хто цяпер у царкву хадзіць будзе?» - зноў падумала яна.

Яна наважылася: «Пайду я».

Міша спрабаваў штосьці прачытаць. Але нічога не памятаў. Ён паўтараў за настаўнікам.

Каця ўстала. Зноў пачуўся стрэл. Яна падыйшла ўжо да дзвярэй, калі разгублены настаўнік, нарэшце, спытаў яе:

-А ты куда собралась?

Яна зірнула на яго. Нічога не адказала. Што яму адказаць? Нарэшце і старшыня адвярнуўся ад вакна і таксама зірнуў на яе.

Зноў стрэлілі…

Каця павярнулася да дзвярэй, каб адчыніць іх.

-Я тебя спрашиваю, - новы настаўнік павысіў голас і пайшоў да яе.

Але старшыня, які ўзняўся нарэшце з-за стала, спыніў яго

-Хай ідзе.

-Что? – настаўнік, нават спатыкнуўся, апусціўшы галаву і зірнуўшы на яго.

Старшыня ўзяў сваю фуражку, нібыта таксама збіраючыся нарэшце сыйсці, і паўтарыў:

-Хай ідзе…

Каця выйшла з кабінета і зачыніла за сабой дзверы. Прайшла па калідоры, выйшла на вуліцу. Недзе далёка стралялі. Вось яшчэ. Яна зірнула ў той бок. Трохі пастаяла. Стрэлы спыніліся. Яна павярнулася і закрочыла па вулачцы, што вяла да царквы.

Андрэй Ананьеў.

Гомель.

 

Яшчэ раз прашу прабачыць мяне за шматлікія памылкі ў тэксце. Свае заўвагі вы можыце перасылаць на маю старонку ў Facebook.