Пинская духовная семинария приглашает юношей на реколлекции
- Автор katolik-gomel.by
- Опубликовано в Церковь
- Добавить комментарий
Пачатак рэкалекцый 28 ліпеня ў 15.00.
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 28 па 31 ліпеня.
У праграме рэкалекцый - штодзённая святая Імша, малітва, канферэнцыі, адпачынак і праца, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, размовы са святаром. Рэкалекцыі - найлепшы час, каб паглыбіць веды і ўзбагаціць сваё духоўнае жыццё.
Пачатак рэкалекцый 28 ліпеня ў 15.00.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:
+375 29 523 51 53 кс. Павел Ярашэвіч