RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Белорусский «брат Луиджи» не встречался с Папой - нота Апостольской нунциатуры

У сувязі з нядаўна апублікаванымі ў некаторых сродках інфармацыі паведамленнямі адносна спадара Аляксея Шчадрова, вядомага таксама як брат Луіджы, Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь удакладняе наступнае:

1. Спадар Шчадроў не належыць да ніводнай арганізацыі, зацверджанай Каталіцкім Касцёлам, як ужо было ўдакладнена ў паведамленні курыі Гродзенскай дыяцэзіі, абнародаваным 19 ліпеня гэтага года на інтэрнэт-партале Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі www.catholic.by. Ён таксама не належыць да ніводнай супольнасці кансэкраванага жыцця (манаскай абшчыны), у тым ліку і да супольнасці Місіянераў Божай Любові Маці Тэрэзы з Калькуты.

2. Насуперак таму, што сам спадар Шчадроў нядаўна заяўляў, не было ні раней, ні ў цяперашні момант запланавана ніякай сустрэчы згаданага спадара са Святым Айцом Францішкам.

3. Ён таксама не быў прыняты на аўдыенцыі ніводным з Сакратароў Святога Айца. Паведамленне пра тое, што такая сустрэча нібы адбылася, што на ёй нібы прысутнічаў вялебны айцец Себасцьян Важакала, сузаснавальнік супольнасці Братоў Місіянераў Божай Любові, а таксама пра каментары, якія нібыта былі выказаны ў сувязі з гэтым, пазбаўлена ўсялякай падставы.

4. Мы заклікаем сродкі масавай інфармацыі, якія распаўсюдзілі абвергнутыя намі звесткі, неадкладна апублікаваць гэтую ноту. Мы таксама не можам устрымацца ад таго, каб на будучыню заахвоціць да ўважлівага папярэдняга ўдакладнення атрыманых ад спадара Шчадрова звестак перш, чым яны будуць распаўсюджаныя, з увагі на ўжо неаднаразовыя, на жаль, заявы з ягонага боку, якія не адпавядаюць рэчаіснасці.

Мінск, 24 ліпеня 2014 г., catholic.by
Добавить комментарий

Защитный код
Обновить