Logo
Print this page

Навошта мне трымаць пост?

Гэта старамодны занятак, гэта для бабуль або для дзяўчат, якія хочуць схуднець, а мне навошта? Так думаюць не толькі фармальныя хрысціяне, але і некаторыя ўцаркоўленыя людзі.

Так думаў і я. Пішу пад псеўданімам, бо пост трэба трымаць у таямніцы, дарэчы. Наогул, пост - гэта не толькі ўстрыманне ад смачнай ежы. Ён мае яшчэ два найважнейшых складніка: малітва і міласціна.

Я зразумеў, што пост - гэта не закон і не правіла. Гэта велізарная дапамога ад Царквы. Дапамога для таго, каму надакучыла ягонае дурное жыццё. Для таго, хто хоча змяніць сваё жыццё і ўжо пераканаўся, што сам ён гэта зрабіць не ў стане. Для таго, хто хоча дазволіць змяняць сваё жыццё Ісусу Хрысту, сустрэцца з Ім і ўпусціць Яго ў сваё сэрца. Так, ўваскрослы Сын Божы заўсёды побач, але я не бачу Яго. Таму што ўва мне недастаткова пакаяння, і сэрца маё не адкрыта. Таму пост - выдатны час, які дае мне магчымасць для навяртання да Бога.

У час цяперашняга паста я маю намер устрымлівацца ад мясной і іншай ежы, менш паліць і піць алкаголю, каб зразумець, што «не хлебам адзіным жывы чалавек» і хоць на долю працэнта адчуць пакуты і тое, што перажываюць бедныя людзі, якіх у свеце - мільёны ! Каб праз адмову ад спакусаў, праз утаймаванне свайго цела змагацца са злым духам.

Я маю намер больш маліцца і чытаць Біблію, каб мае зносіны з Богам не абмяжоўваліся некалькімі хвілінамі у дзень. І пры гэтым не напускаць на сябе перад іншымі "посны" пануры выгляд - а радвацца!

Я маю намер больш даваць міласціны, каб убачыць, што Гасподзь клапоціцца пра мяне і Ён дае мне ўсё неабходнае, дазволіць Яму дзейнічаць у маім жыцці.

Я маю намер менш забаўляцца, сядзець за кампутарам - і аддаваць гэты час іншым: сям'і, суседзям, сябрам, якім патрэбна мая дапамога. Каб вучыцца любіць, а не жыць толькі для сябе.

Я веру, што ўсё гэта дапаможа мне сустрэцца з Жывым Уваскрослым Хрыстом і дасць сапраўдную, велізарную радасць! Але ведаю, што свае намеры не магу выканаць сам, таму буду часцей хадзіць у храм і прасіць аб дапамозе Святога Духа.

Ад рэдакцыі: А вы трымаеце пост? Пішыце аб гэтым у каментарах, на форуме або адказвайце на нашу апытанку >>>

Last modified onСерада, 18 Люты 2015 11:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.