Бог запрашае мяне на вячэру
- Written by Ольга Клюй
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Comments (1)
Апакаліпсіс. Цёмна, хоць і дзень, мноства ашалелых людзей на вуліцах, крыкі, паніка і стан унутранага ўсеабдымнага жаху.
Вакол нічога не бурыцца, не палае агнём, увогуле нічога не адбываецца з навакольным светам. Толькі людзі падаюць на калені і моляць Бога аб літасці, аб выратаванні, аб абароне... ад каго? Вакол рыскае нябачная армія дэмана і збірае сваю здабычу - аднаго за іншым выхоплівае з натоўпу людзей, якія гарлапаняць. Другое прышэсце Хрыста - стукае ў маёй галаве. І Ён пусціў дэманаў наперад, дазваляючы ім забраць тое, што па праву ім належыць.
Я падаю на калені, як тысячы вакол; я звяртаюся да Бога, як тысячы вакол; я прашу прабачэнне, як тысячы вакол; я малю пра выратаванне, як тысячы вакол... Жудасць і жах паглынаюць мяне ўсё мацней. Трэба маліцца, трэба маліцца. Бо Езус дараваў разбойніку, які быў ўкрыжаваны побач з ім на крыжы і які раскаяўся. І мне даруе, абавязкова даруе. Але чаму Ён не чуе мяне, чаму маўчыць? Я ўсё гучней і гучней заклікаю да яго. Але мой голас не можа перакрычаць натоўп. Ён згубіўся, заблукаў, зліўся з ровам тысяч. І ні слова нельга зразумець. І Ён слухае нас, але не чуе. Жах нарастае.
Але чаму я баюся? Чаго я баюся? Я ж хрышчоная, пастаянна спавядалася, прымала камунію, удзельнічала актыўна ў жыцці парафіі. Я ж сама асабіста чула на пропаведзі, што мы не баімся другога прышэсця Хрыста, а чакаем яго з трапятаннем, што мы не баімся смерці, а чакаем вяртання ў дом Айца. Чаму ж зараз я знаходжуся ў вар'яцтве, як тысячы... Ці была я дачкой свайго Айца? Ці сапраўды я прыходзіла на споведзь і сэрца маё пакутавала ад граху? Ці разумела я, калі ішла ў царкву, што іду на асабістую сустрэчу з Айцом? Ці ўсведамляла, якую ахвяру Хрыста прымала ў камуніі? Ці адчыняла я Біблію, каб Бог мог гаварыць са мной? Хоць аднойчы я сказала Яму “дзякуй” за маё жыццё? Вось адкуль гэты страх. Штодзённым здзяйсненнем абрадаў я замяніла асабістыя адносіны з Богам. Будучы так блізка каля царкоўнага алтара, я была так жа далёка ад Бога.
Неўсвядомлены жах змяняецца разуменнем безвыходнасці. І тут нехта дакрануўся да мяне са словамі: "Хадзем, пара вячэраць". Гэта мая знаёмая, з парафіі, з якой мы зрэдку бачыліся і яшчэ радзей размаўлялі. Мяне дзівіць яе твар. Яна не ўсміхаецца, але твар яе напоўнены шчасцем. Не шчасцем захаплення, але шчасцем супакою. У мяне няма сілы падняцца і няма жадання гаварыць. Акінуўшы поглядам вакол, я даю зразумець, што чакаю сваёй долі, як і тысячы. А яна працягнула мне нешта, ўклала ў маю руку, дапамагла ўстаць і вядзе за сабой.
- Што гэта?
- Твой пропуск да Бога і абарона ад дэмана, які прыйдзе за табой. А цяпер пара ісці, а то ежа астыне.
- Але як? Што за пропуск? Адкуль?
- Я заўсёды малілася за цябе...
Яна прыводзіць мяне ў сваю кватэру. Усё гатова да вячэры - сям'я ў зборы, стол накрыты. Чакалі мяне.
Я думаю, гэта быў просты і вельмі смачная вячэра. А я прачнулася. І наперадзе быў новы дзень. Не яшчэ адзін новы дзень, але сённяшні абноўлены дзень.
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе