Папа не глядзіць ТБ і марыць схадзіць у піцэрыю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Пантыфік кладзецца спаць а 10-й вечара і прачынаецца без будзільніка ў 4 раніцы.
Папа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскаму часопісу “La voz del pueblo”, у якім распавёў пра свае аўдыенцыі і сустрэчы з людзьмі, пагрозы замаху, спачуванне пакутам дзяцей і вязняў, абяцанне Маці Божай не глядзець тэлевізар і жаданне выйсці ў горад на піцу.
Святы Айцец прызнаўся, што не можа жыць без сустрэчаў з людзьмі: яму падабаецца у ватыканскім Доме св. Марты, дзе пастаянна пражывае каля 40 супрацоўнікаў Апостальскай Сталіцы і шматлікія госці, цэлебраваць ранішнюю Эўхарыстыю ў прысутнасці розных груп вернікаў. “Я стаў святаром, каб быць з людзьмі”, - сказаў ён.
Пантыфіку не хапае свабоднага выхаду ў горад, наведвання піцэрыі, карыстання аўтобусам і метро, што ён звычайна рабіў да абрання на Пасад св. Пятра. “Мне не хапае гораду, таму што я гараджанін у душы”, - падкрэсліў Святы Айцец.
Папа распавёў, што звычайна кладзецца ў ложак каля 21.00, чытае на працягу гадзіны і прачынаецца без будзільніка ў 4.00. Ён спіць таксама пасля абеду – ад 40 хвілін да гадзіны. Апошнім часам па вечарах ён чытае працы вялікага духоўнага настаўніка св. Сілуана Афонскага – манаха Канстантынопальскага Патрыярхату рускага паходжання.
Святы Айцец вельмі чуллівы да болю людзей: пакутаў мігрантаў, вязняў, хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу за веру, хваробаў дзяцей, выкліканых занядбаннем клопату пра навакольнае асяроддзе. “На людзях я не плачу. Два разы я быў на мяжы гэтага, але здолеў сябе спыніць”, - прызнаўся Пантыфік.
Францішак расказаў, што мае страх перад фізічным болем, што, магчыма, з’яўляецца наступствам аперацыі на лёгкіх, якую ён перанёс у 19-гадовым узросце. У 1990 г. ён паабяцаў Маці Божай не глядзець тэлевізар, што робіць да сённяшняга дня. Нават з турнірнай табліцай аргентынскага футбольнага чампіянату яго знаёміць адзін з швейцарскіх гвардзейцаў. Напрыканцы інтэрв’ю Папа прызнаўся, што марыць, каб яго запомнілі чалавекам, які спрабаваў рабіць дабро.
Related items
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная