Logo
Print this page

Папа пачаў падарожжа на Кубу і ў ЗША

Перад вылетам ён наведаў сям'ю сірыйскіх бежанцаў.

Папа Францішак пачаў сваё дзесятае Апостальскае падарожжа за межы Італіі ў рамках якога наведае Кубу, ЗША і сядзібу ААН у Нью-Ёрку. “Airbus A330” італьянскай авіякампаніі “Alitalia” са Святым Айцом на борце выляцеў з рымскага аэрапорта “Leonardo da Vinci” у 10.30 па мясцовым часе. У паветры ён прабудзе каля 12 гадзін. За гэты час Папа праляціць над тэрыторыямі сямі краін: Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, некаторых астравоў ЗША, Багамаў і Кубы.

Першым пунктам візіту Пантыфіка стане сталіца Кубы, Гавана. Ён прызямліцца ў міжнародным аэрапорце “Jose Marti”, дзе адбудзецца афіцыйная цырымонія прывітання, пасля чаго Папа накіруецца ў Апостальскую нунцыятуру, дзе правядзе бліжэйшую ноч, паведамляе be.radiovaticana.va.

Перад вылетам з Італіі Францішак здзейсніў прыватны візіт у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ, каб даверыць апецы Маці Божай сваё Апостальскае падарожжа, і наведаў сям'ю сірыйскіх бежанцаў, што пасялілся ў Ватыкане.

raНагадаем, у Папы насычаная праграма падарожжа. На Кубе і ў ЗША ён сустрэнецца з кіраўнікамі краін, таксама ў Нью-Ёрку выступіць на Асамблеі ААН, а ў Філадэлфіі прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем'яў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.