BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Францішак пра сексуальнае выхаванне ў школах: «Секс - Божы дар, а не монстр»

Пантыфік падкрэсліў, што ў ідэале сексуальнае выхаванне павінна пачынацца дома

Падчас прэс-канферэнцыі Папы Рымскага Францішка, якая прайшла падчас пералёту з Панамы ў Рым, у сувязі з вялікай колькасцю выпадкаў ранняй цяжарнасці ў Панаме, Папу спыталі пра адносіны да сексуальнага выхавання ў навучальных установах.

“Я думаю, што ў школах трэба даваць сексуальнае выхаванне. Секс - гэта Божы дар, а не монстр. Ён з’яўляецца Божым дарам, прызначаным для любові, але калі нехта выкарыстоўвае яго, каб зарабляць грошы ці злоўжываць іншымі, гэта ўжо іншая праблема”, - сказаў Папа.

“Сексуальнае выхаванне трэба даваць аб’ектыўна, без ідэалагічных каланізацый. Таму што, калі ў школах даецца сексуальнае выхаванне, прасякнутае ідэалагічнай каланізацыяй, знішчаецца асоба”, - дадаў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што выхоўваць – значыць раскрываць лепшае ў чалавеку і суправаджаць яго. Для гэтага неабходны адпаведныя настаўнікі і падручнікі. “Я бачыў розныя: ёсць тыя, якія дапамагаюць сталенню, а ёсць такія, якія робяць шкоду”, - дадаў ён.

Пантыфік падкрэсліў, што ў ідэале сексуальнае выхаванне павінна пачынацца дома, яго павінны даваць бацькі. “Гэта, аднак, не заўсёды магчыма па прычыне розных сямейных сітуацый ці таму што яны не ўмеюць гэтага рабіць”, - падкрэсліў Францішак.

vaticannews.va/be

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць