Logo
Print this page

Як Папу Францішка сустракалі ў Афрыцы - відэа

Першая краіна, якая вітала Пантыфіка на кантыненце - Мазамбік

4-9 верасня Папа Рымскі Францішак здзяйсняе Апостальскі візіт у тры краіны Афрыкі: Мазамбік, Мадагаскар і Маўрыкій. Увечары ў сераду Пантыфіка віталі ў сталіцы Мазамбіку.

Прама на лётным полі адбылася цырымонія прывітання, на якой прысутнічаў прэзідэнт краіны разам з жонкай, мясцовае духавенства. Францішка сустрэлі вайсковым парадам, выкананнем нацыянальных песняў і танцаў.

Назаўтра Пантыфік здзейсніў візіт ветлівасці да прэзідэнта краіны, сустрэўся з прадстаўнікамі ўлады, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, правёў міжрэлігійную сустрэчу з моладдзю. А затым Папа сустрэнецца з біскупамі, святарамі, манахамі, семінарыстамі, катэхетамі і аніматарамі ў мясцовай архікатэдры.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.