Загадкавы пілігрым ідзе ў Будслаў – 200 кіламетраў пешшу ў адзіночку
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Паломнік з нікам Quo Vadis не паказвае свой твар і не называе сябе. Мы ўжо звязаліся з незвычайным пілігрымам.
Незвычайную пілігрымку здзяйсняе каталіцкі вернік: 2 красавіка ён адправіўся ў адзіночную пілігрымку з Талачына (Віцебская вобласць) у Нацыянальны санктуарый у Будславе. Маршрут складае каля 200 кіламетраў.
На сваёй старонцы ў Instagram паломнік з нікам Quo Vadis не паказвае свой твар і не называе сябе. Мяркуючы па фота ў сторыс, мужчына ідзе як па трасах, так і па лясных дарогах. У шляху чытае малітвы.
У бліжэйшыя дні будзе рэзкае пахаладанне – уначы тэмпература апусціцца да мінусавой, прагназуюць мокры снег, таму паломніку прыйдзецца нялёгка. Начуе ён у намёце.
У інфармацыі пра сябе ў профілі старонкі вернік прыводзіць цытату з Евангелля ад Яна:
«Калi хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне».
Мы ўжо звязаліся з загадкавым пілігрымам і папрасілі прыадкрыць інтрыгу. Паломніка завуць Кірыл, і ён толькі нядаўна прыехаў у Талачын з... ЗША.
У райцэнтры мужчына жыў раней, потым пераехаў у Мінск, пасля – працаваць у Кітай, а затым – у ЗША. Апошні час Кірыл стаў чытаць Божае Слова, якое перамяніла ягонае жыццё – ён вырашыў вярнуцца ў родную парафію.
Падчас Вялікага посту служыў міністрантам, а пасля Вялікадня вырашыў выправіцца ў нялёгкі шлях, каб такім чынам праславіць Уваскрасенне Езуса.
«Я раней хадзіў у пілігрымкі. А цяпер так усё змянілася... Іншы погляд на жыццё, іншае разуменне Божага Слова. Ну а Будслаў... Я калісьці папрасіў Найсвяцейшую Панну Марыю быць маёй маці. Вось, іду да Яе, якая плакала і пакутавала пад крыжам Езуса».
Нагадаем, масавыя пешыя пілігрымкі ў Будслаў штогод праводзяць у канцы чэрвеня.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых