Logo
Print this page

Венесуэльскі палітык зрабіў прапанову дзяўчыне перад Папам Францішкам

Калі мужчына стаў на калені, пантыфік здзівіўся, а потым блаславіў пару [відэа]

На нядаўняй аўдыенцыі ў Папы Рымскага адбыўся незвычайны выпадак. Калі Францішак прымаў каталіцкіх палітыкаў, венесуэльскі актывіст Дарыё Рамірэс папрасіў рукі сваёй дзяўчыны проста падчас размовы з Папам.

Пасля аповяду пра сітуацыю ў Венесуэле з палітычнымі вязнямі, палітык прадставіў Святому Айцу сваю дзяўчыну Марыангелу Эспіналь і сказаў, што яна з'яўляецца жанчынай яго мары:

- Я пазнаёміўся з ёй у царкве, Бог паставіў яе ў маім жыцці, і я хачу зрабіць ёй прапанову, - сказаў венесуэлец, стаў на калена і папрасіў Марыангелу выйсці за яго замуж.

Мяркуючы па рэакцыі, такі ўчынак стаў нечаканым як для дзяўчыны, так і для Папы, піша прэса. Усе здзівіліся, узнікла паўза, і Францішак звярнуўся да дзяўчыны:

- Ён просіць тваёй рукі, што ты на гэта скажаш? Марыангела адказала: «Канешне, так», і пад усеагульныя апладысменты пантыфік блаславіў маладую пару.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.