Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Біскуп патлумачыў, што ў святочныя дні кожны ксёндз мае набажэнствы ва ўласным касцёле, «а то і ў двух ці трох».
Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска зноў нагадаў аб праблеме вострага недахопу каталіцкіх святароў. Нагодай стала тое, што пробашч у адной з парафій у Баранавічах не мог адправіць нядзельныя Імшы, а святары з іншых парафій не мелі магчымасці яго замяніць.
Таму ехаць служыць у Баранавічы давялося самому біскупу, як напісаў ён на сваёй старонцы:
«Шкада, што ў нас такое становішча з колькасцю святароў, што замяняць ксяндза даводзіцца біскупу. Яшчэ ў будні дзень куды ні што, прыедзе святар з суседняй парафіі, але ў нядзелю ці ўрачыстасць – не».
Біскуп патлумачыў, што ў святочныя дні кожны ксёндз мае набажэнствы ва ўласным касцёле, «а то і ў двух ці трох, хоць і здараецца, што ўдасца так пераставіць тэрміны святых Імшаў, каб выручыць суседа»:
«Але гэта ж яшчэ і адлегласць, і неспрыяльнае надвор'е, ды і проста стомленасць...»
Разам з тым біскуп, які сам яшчэ нядаўна быў звычайным пробашчам, адзначыў пазітыўны момант для сябе асабіста:
«Для мяне гэта радасць – зноў як быццам бы акунуцца ў парафіяльнае жыццё, прыпомніць сабе гэты рытм, якім я жыў столькі гадоў, будучы пробашчам: набажэнства, споведзь, Імша, размовы з людзьмі, зноў споведзь, чарговая Імша, чарговае набажэнства...»
Нагадаем, у некаторых парафіях у Пінскай дыяцэзіі, пасля непрацягу дазволу на служэнне ў Беларусі святароў з Польшчы, наогул няма пробашчаў. Напрыклад, у Ружанах. Там па-ранейшаму амаль ва ўсе буднія дні святая Імша не адпраўляецца, сюды даводзіцца прыязджаць святару з іншага горада.
Падобная сітуацыя таксама ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях, дзе шэрагу святароў даводзіцца абслугоўваць адразу некалькі парафій, аддаленых адна ад адной.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд