Logo
Print this page

Знайсці продкаў стала прасцей: у Беларусі запусцілі сістэму «Дапаможнік»

У інтэрнэт выклалі базу прозвішчаў у прывязцы да населеных пунктаў.

У адкрытым доступе ў інтэрнэце з'явілася база прозвішчаў беларусаў у прывязцы да населеных пунктаў. Пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая дапамагае зрабіць першыя крокі людзям, якія збіраюцца складаць генеалагічнае дрэва і шукаць у архівах сваіх сваякоў, выклаў Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі.

З дапамогай сістэмы helper.archonline.by можна знайсці населеныя пункты ўраджэнцаў з канкрэтнымі прозвішчамі. Напрыклад, увёўшы ўласнае прозвішча, карыстальнік даведаецца, у якіх населеных пунктах сучаснай Беларусі жылі яго цёзкі. І наадварот - па назве населенага пункта лёгка знайсці прозвішчы тутэйшых ураджэнцаў.

Сістэма працуе з прозвішчамі толькі на беларускай мове, паколькі кнігі «Памяць», адкуль чэрпалася інфармацыя, ствараліся менавіта па-беларуску. У цэлым у пошукавай сістэме тры графы для пошуку: «Паселішчы» (беларуская мова), «Паселішчы» (руская мова) і «Прозвішчы».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.