Logo
Print this page

Касцёл у ліфце: у Беларусі стварылі незвычайны макет

Ліфт упрыгожылі літаграфіяй карціны з касцёлам св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.

Мінскі культурна-экалагічны праект "Арт-ліфт", які займаецца добраўпарадкаваннем ліфтаў з выкарыстаннем малюнкаў гістарычнай і экалагічнай тэматыкі пры ўдзеле жыхароў пад'ездаў, стварыў незвычайны макет - з выявай аднаго з найпрыгажэйшых касцёлаў Беларусі. Гэта каталіцкі храм св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.

Для распрацоўкі макета была выкарыстаная літаграфія з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды «Гродна. Іезуіцкі кляштар і касцёл св. Францішка» (1861-1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. На сваіх малюнках ён перадаваў непаўторную жывапісную панараму тых месцаў, дзе падарожнічаў (тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны, краін Заходняй Еўропы) у 1840-80 гг.

- Упэўнены, што ліфт з такім малюнкам будзе служыць не толькі ўпрыгожваннем дома, але і садзейнічаць папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны для жыхароў Мінска, - пішуць у групе праекта і дзякуюць за дапамогу мастаку-афарміцелю Антону Енушэўскаму.

 

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.