BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам

Гэта ікона «кібер-апостала» – святога Карла Акуціса.

У касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 11 кастрычніка арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў новы абраз. Гэты пакуль незвычайная для Каталіцкай царквы ў Беларусі і ўсім свеце выява – святога Карла Акуціса. Прычым, ікона спецыяльна была створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.

Пра гэта паведаміў падчас онлайн-трансляцыі Імшы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі, які імкнецца быць крэатыўным і сучасным душпастырам.

Карла Акуціса называюць апекуном моладзі, «заступнікам Інтэрнэту» і «кібер-апосталам», а таксама «апосталам Эўхарыстыі». Гэты італьянскі хлопец выкарыстоваў Інтэрнэт для распаўсюджвання каталіцкай веры, стварыў інтэрнэт-каталог Эўхарыстычных цудаў і імкнуўся штодня ўдзельнічаць у святой Імшы, называў яе аўтамагістраллю ў Неба.

Карла сышоў з жыцця ва ўзросце 15 гадоў, і быў кананізаваны ў 2025 годзе, стаўшы першым святым «міленіялам».

Выява святога Карла Акуціса размешчана ў бакавым алтары і будзе служыць заслонай абраза галоўнай апякункі парафіі – святой Марыі Магдалены.

Паводле пробашча новалукомскай парафіі, іконы гэтых двух святых злучаюць евангельскую гісторыю I стагоддзя хрысціянства з патрэбамі сучаснага лічбавага XXI стагоддзя. Пры благаслаўленні абраза святога Карла Акуціса гучаў спецыяльны спеў, створаны да кананізацыі новага святога таксама па ініцыятыве ксяндза Мікалая Ліпскага [на відэа ніжэй].

У сацсетках многія вернікі выказалі крытыку гэтай ідэі новалукомскай парафіі і адзначылі, што згенераваная АІ выява не можа называцца абразом, і перад ей не трэба і нельга маліцца.

Media

Last modified onПанядзелак, 12 Кастрычнік 2026 09:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць