У Беларусі сабралі каля 2,5 тыс. подпісаў супраць ЛГБТ-прапаганды
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Зварот будзе накіраваны прэзідэнту Беларусі з просьбай прыняць адпаведны закон.
Завяршаецца збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Беларусі аб забароне прапаганды гомасэксуалізму сярод дзяцей і падлеткаў. Па дадзеных на 21 чэрвеня ў папяровым выглядзе сабрана ўжо больш за 1,5 тыс. подпісаў. Нядаўна быў адкрыты сайт для збору подпісаў у інтэрнэце - у электронным выглядзе на старонцы stop.lgbt.by падпісаліся ўжо амаль 900 чалавек, паведамілі Katolik.life арганізатары.
Акцыю ладзіць Каардынацыйны Савет грамадскіх прасямейных сіл Беларусі, у які ўваходзяць грамадскія аб'яднанні «Выратаванне немаўлятаў», «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалето», «Бацькоўства», «Горад без наркотыкаў», «Адкрытыя сэрцы», «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова», прадстаўнікі Аб'яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі, прадстаўнікі царквы ЕХБ і іншых арганізацый.
- Наша ініцыятыва не ўшчамляе нічыіх правоў і свабодаў, бо не тычыцца асабістага жыцця кагосьці. Мы адстойваем права бацькоў выхоўваць уласных дзяцей так, як лічым правільным. Мэтай звароту да прэзідэнта з'яўляецца ініцыятыва па ўнясення ў заканадаўства Беларусі Закона «Аб абароне дзяцей ад прапаганды і публічнага вызнавання нетрадыцыйных сэксуальных адносін», - патлумачылі арганізатары.
Дадзеная ініцыятыва з'яўляецца грамадскай, але абвінавачванні ў гамафобіі сталі гучаць і ў адрас Каталіцкай Царквы. У сувязі з гэтым нагадаем, што хрысціяне асуджаюць не грэшнікаў, а грэх, адпаведна - не геяў, а гомасэксуальныя стасункі.
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь