Богу хвала! Рэжысёр Зміцер Бейнарт-Саладуха выйшаў з комы
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
10 дзён за жыццё Змітра маліліся людзі розных канфесій
Пан творыць цуды для верных Яму! Напярэдадні Дня ўсіх святых, пасля 10 дзён комы, прыйшоў у прытомнасць вядомы беларускі рэжысёр і культурны дзеяч Зміцер Бейнарт-Саладуха. 20 кастрычніка ў Змітра здарыўся інсульт. Яго даставілі ў шпіталь, правялі аперацыю, выдалілі тромб, але ацёк мозга павялічваўся. Лекары не давалі ніякіх шанцаў і казалі аб кепскіх прагнозах. Медыкі правялі другую аперацыю - па дэкампрэсіі мозга. Усе гэтыя дні Зміцер быў у коме на мяжы жыцця і смерці ў вельмі цяжкім стане, у яго ўздымалася тэмпература да 40 градусаў.
Але раптам тэмпература спала, ацёк зменшыўся, і Зміцер прыйшоў у прытомнасць.
Увесь час за добрага сябра, каталіцкага верніка, парафіяніна касцёла святога Роха на Залатой Горцы, маліліся людзі розных канфесій. Пакуль Зміцер застаецца ў рэанімацыі, і яго сябры працягваюць трываць у малітве, а таксама збіраць ахвяраванні на лячэнне і рэабілітацыю.
У свой час Зміцер быў галоўным рэжысёрам Гомельскага моладзевага тэатра, ставіў спектаклі ў Купалаўскім. Пасля стаў мастацкім кіраўніком ПАН-студыі, далучыўся да каманды «Кінаконг», якая агучвае фільмы па-беларуску.
Media
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу