Logo
Print this page

Гэта ВІДЭА паглядзелі 16 млн чалавек: манахіні класна праспявалі We will rock you

Знаходзячыся ў сталовай, іспанскія законніцы вырашылі спантанна выканаць вядомую песню

Відэазапіс пра тое, як каталіцкія манахіні з Іспаніі спяваюць легендарную кампазіцыю We will rock you гурта Queen, узарваў інтэрнэт. Знаходзячыся ў сталовай, сёстры вырашылі спантанна выканаць вядомую песню. Выйшла проста супер: рытмы энергічнай кампазіцыі падхапілі некалькі законніц і праспявалі ўзрушаюча. Гэта не дзіўна - яны служаць у хоры Дачок Святога Паўла.

Відэа выклала на сваёй старонцы ў Facebook адна з сясцёр, Fay Josephine Pele. Толькі на яе старонцы запіс паглядзелі 1,5 млн карыстальнікаў, ролік хутка разышоўся па іншых старонках і відэаплатформах, а на пабліку Music World менш чым за тыдзень набраў больш за 16 млн праглядаў.

Гэта не першы выпадак, калі выкананне песень каталіцкімі манахінямі становіцца мега-папулярным. Напрыклад, узгадаем пра тое, як сястра Крысціна Скучыа выйграла конкурс «Голас Італіі».

Media

Last modified onСубота, 26 Студзень 2019 12:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.