Logo
Print this page

Хрысціян заклікалі вылучацца ў камісіі на парламенцкія выбары

Што кажа на гэтую тэму Катэхізіс Каталіцкай Царквы?

У Беларусі фармуюцца выбарчыя камісіі па выбарах у парламент, якія пройдуць 17 лістапада. Участковыя камісіі павінны быць сфарміраваны не пазней за 2 кастрычніка, а вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі могуць да 29 верасня палітычныя партыі, а таксама рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне.

І вось нядаўна ў каталіцкіх групах ў сацсетках з'явіўся заклік да вернікаў - падаваць заяўку на ўключэнне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, каб унесці свой уклад у сумленнае правядзенне выбараў і падлік галасоў. Меркаванні сярод карыстальнік сацсетак падзяліліся - многія лічаць, што няма сэнсу вылучацца ва ўчастковыя камісіі.

Прыводзім вытрымкі на гэтую тэму з Катэхізіса Каталіцкай Царквы, каб нагадаць яе вучэнне.

- Доўг грамадзян - разам з грамадзянскімі ўладамі ўносіць свой уклад на грамадскае карысць, у духу праўды, справядлівасці, салідарнасці і свабоды. Любоў да Радзімы і служэнне ёй выцякаюць з доўгу падзякі і закона любові (2239)

- Грамадзяне павінны, наколькі гэта магчыма, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Формы гэтага ўдзелу могуць змяняцца ў залежнасці ад краіны або культуры (1915)

- Грамадзянскі абавязак загадвае чалавеку супрацоўнічаць з грамадзянскай уладай у будаванні грамадства ў духу праўды, справядлівасці, салідарнасці і свабоды (2255)

Last modified onПанядзелак, 09 Верасень 2019 15:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.