Logo
Print this page

Уладальнік згубленага залатога кальца-ружанца пакуль так і не знайшоўся

Каштоўнасць знайшлі каля Чырвонага касцёла ў Мінску

Уладальнік згубленага залатога кальца-ружанца пакуль так і не аб'явіўся. У нядзелю, 1 сакавіка ў Мінску ля Чырвонага касцёла (каталіцкі храм св. Сымона і св. Алены) быў знойдзены залаты пярсцёнак для малітвы па Ружанцу. Каштоўны прадмет з крыжыкам пасярэдзіне знайшоў і падабраў індывідуальны гід па Мінску і Беларусі Вячаслаў Гладкіх. Ён размясціў аб'яву аб знаходцы на старонцы бюро знаходак у сацсетцы.

- Я знайшоў пярсцёнак, калі праводзіў экскурсію. Ён проста ляжаў на тратуарнай плітцы каля Чырвонага касцёла - бліжэй да Дома ўрада, - распавёў Katolik.life Вячаслаў Гладкіх.

Ён просіць адгукнуцца ўладальніка пярсцёнка, каб вярнуць знаходку. Каштоўную рэч згубіў, хутчэй за ўсё, католік, бо толькі вернікі каталіцкай канфесіі выкарыстоўваюць для малітвы такія пярцёнкі-ружанцы.

Last modified onАўторак, 17 Сакавік 2020 22:20
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.