Logo
Print this page

Caritas раздаў патрабуючым у Беларусі сотні прадуктовых набораў

Дапамогу атрымліваюць малазабяспечаныя, пенсіянеры, iнвалiды, шматдзетныя і тыя, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі

Пінская арганізацыя Caritas падрыхтавала каля 200 набораў прадуктаў харчавання, якія будуць перададзеныя малазабяспечаным людзям, пенсіянерам, iнвалiдам, шматдзетным і тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Падобную працу рэгіянальныя Caritas праводзяць і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Гомельская Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» пастаянная раздае патрабуючым харчовую дапамогу.

А, напрыклад, у Мінску сёлета дапамогу ў выглядзе 395 прадуктовых набораў атрымалі малазабяспечаныя людзі, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем'і і тыя, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Віцебскі Caritas таксама дапамагае людзям, якія жывуць у нястачы наборамі прадуктаў харчавання. Некаторыя прыходзяць у офіс, каб атрымаць дапамогу, а тыя, хто не можа дабрацца самастойна, атрымлівае гэтыя наборы дома.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.