Logo
Print this page

«Люблю слухаць званы!» 14-гадовы школьнік - пра незвычайнае захапленне

Юнак стварыў адмысловы канал на Youtube - пра касцёльныя званы

14-гадовы школьнік Ян з Мінску мае незвычайнае захапленне: ён любіць слухаць званы на каталіцкіх святынях, запісваць іх гучанне і здымаць на відэа. Юнак нават стварыў адмысловы канал на Youtube пад назвай Belarusbells.

- Захапляцца званамі я пачаў год таму, калі ўпершыню ўзняўся на званіцу ў бельгійскім горадзе Бруге. Здымаю, як гучаць званы, і выкладаю на свой канал. Люблю гучанне званоў менавіта ў каталіцкіх святынях, наведваю касцёлы. Больш за ўсё мне падабаецца слухаць званы на Чырвоным касцёле, архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і Троіцкім касцёле ў Відзах. Памятаю, як упершыню пачуў званы архікатэдры: стаяў насупраць касцёла з камерай, глядзеў на званы і вельмі радаваўся. Калі стану дарослым, хачу перайсці ў каталіцызм. Таксама захапляюся мастацтвам, і мая мара - стаць мастаком, - гаворыць Ян.

Дарэчы, юнак не толькі запісвае гучанне званоў, але і малюе іх. Таксама цікавіцца архітэктурай: неаготыкай, готыкай, неарамантыкай, неакласіцызмам і віленскім барока.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.