Logo
Print this page

«На ўсе Божая воля». Што пішуць беларускія зняволеныя

Каталіцкая верніца, маці пецярых дзяцей Вольга Залатар моліцца аб зняцці з яе ўсіх абвінавачванняў

Беларусы працягваюць публікаваць лісты, якія атрымліваюць з СІЗА і калоній ад арыштаваных падчас грамадска-палітычнага крызісу, які працягваецца ў краіне. Многія пішуць аб даверы да Бога і даюць сведчанні сваёй веры. Напрыклад, 25-гадовая Вікторыя Гранкоўская, адлічаная студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ, асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі, піша:

- Гэта ўсё жыццё і досвед, які б ні быў. А сіл і цярпення ў мяне хопіць, на ўсё Божая воля.

Каталіцкая верніца Вольга Залатар, маці пецярых маленькіх дзяцей, распавядае, што чакае заканчэння следства, каб сустрэцца з сям'ёй і са святаром:

- Я малюся, каб з мяне знялі ўсе абвінавачванні без усялякіх умоваў. Гэта крывадушна-патрабаваць ад невінаватага прызнання віны. Я веру, што Бог апекуецца мной на гэтым шляху і ў канчатковым выніку прывядзе да дабра.

Дарэчы, многія валанцёры, якія пішуць зняволеным і перадаюць ім перадачы, дамовіліся аб тым, каб адначасова маліцца аб вызваленні вязняў і аб краіне. Час для штодзённай агульнай малітвы вызначылі ў 21.00. Валанцёры дамовіліся, што кожны можа звяртацца да Бога сваімі словамі або з дапамогай тэкстаў у малітоўніках - па ўласным меркаванні.

Media

Last modified onАўторак, 28 Верасень 2021 13:30
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.