Logo
Print this page

Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў бяздомных Мінска з Божым Нараджэннем

Перад святам Caritas правяла абед для бяздомных - для іх падрыхтавалі падарункі і Калядныя песні [фота]

З удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas зладзіла святочны абед для бяздомных. Таксама іх павіншавалі з надыходзячым святам Божага Нараджэння, перадалі падарункі і сродкі першай неабходнасці, заспявалі Калядныя песні. Гэта адбылося 15 снежня ў Доме начнога знаходжання на Ваўпшасава, 42 у Мінску.

- Час гэтых сустрэч - бясцэнны дар, дзякуючы якому разрываецца кола абыякавасці. Штораніцы яны ўстаюць і брыдуць у невядомасць... Практычна заўсёды іх просьбы застаюцца непачутымі... Яны часцей за ўсё здаюцца, п'юць... Насуперак міфам, большасць бяздомных жадае працаваць і стала шукаюць працу. Але вакансію знайсці такому чалавеку не заўсёды лёгка, а калі яна ўсё ж такі знаходзіцца, то часта іх падманваюць, не плацяць, паступаюць як з "невідзімкамі", людзьмі без дакументаў, рэгістрацыі, правоў і абароны. І яны выжываюць, кожны як можа, - пракаментавалі ў Caritas.

У дабрачынным таварыстве дадалі, што дзякуючы ініцыятыве "Абеды для бяздомных" штодня больш за 70 чалавек атрымліваюць харчаванне, і штогод да акцыі "Аплатка" далучаюцца іерархі Касцёла.

Media

Last modified onЧацвер, 16 Снежань 2021 18:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.