Logo
Print this page

Дыпламаты ЕЗ у Беларусі наведалі могілкі і кляштар у Івянцы

Прадстаўнікі амбасадаў усклалі кветкі на магілы польскіх салдат

Прадстаўнікі амбасадаў Еўразвязу ў Беларусі наведалі Івянец і ўсклалі на прыкасцёльным цвінтары кветкі на магілы польскіх салдат, якія загінулі ў баях Другой сусветнай вайны. Таксама 13 ліпеня 2022 года дыпламаты наведалі тутэйшы касцёл Святога Міхаіла і кляштар францішканаў - помнікі пачатку XVIII стагоддзя. Амбасадары пазнаёміліся з гісторыяй кляштара і мястэчка, паведаміла нямецкая дыпмісія.

У 1943 годзе ў Івянцы жаўнеры Арміі Краёвай часова захапілі мястэчка. Мэтай «Івянецкага паўстання» было вызваленне раней арыштаваных чальцоў польскага падполля. Падчас акцыі жаўнеры АК забілі, паводле розных дадзеных, ад некалькіх дзясяткаў да 150 гітлераўцаў і іх калабарантаў. На могілках ля касцёла Святога Аляксея знаходзяцца магілы жаўнераў АК, якія загінулі ў 1943 годзе.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.