На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Многія не падтрымалі скаргу на высокую гучнасць трансляцый, але ёсць і тыя, хто пагадзіўся з аўтарам.
Цікавая дыскусія завязалася ў пабліку Смаргоні. Мясцовы жыхар паскардзіўся на тое, што прагуляцца ў нядзелю па гарадскім парку яму перашкаджаюць занадта гучныя гукі, якія даносяцца з каталіцкага храма Святога Арханёла Міхала (на які нядаўна быў здзейснены напад).
Аўтар паведамлення лічыць, што падчас святой Імшы гукаўзмацняльная сістэма транслюе службу занадта гучна. «На цэлы дзень з перапынкамі ўключаюць, я так разумею, гэта для людзей на вуліцы, хто ў касцёл не трапіў, але заўсёды гляджу, чамусьці людзей каля касцёла няма, ды і там аглухнуць, напэўна, можна. Няўжо нікому больш не перашкаджае?»
Аказалася, што большасці з тых, хто пакінуў водгукі, гукі з касцёла сапраўды не перашкаджаюць. Пост атрымаў ужо 6 тысяч праглядаў і 35 каментароў. Многія не падтрымалі скаргу, А сярод меркаванняў – такія:
«Не католік, але наадварот люблю ў нядзелю падчас службы ў парку шпацыраваць. Людзей потым шмат, усе радасныя».
Аднак ёсць і тыя, хто пагадзіўся з меркаваннем аўтара. Некаторыя лічаць, што гук сапраўды занадта гучны. Пры гэтым у дыскусіі адзначаецца, што трансляцыя з праваслаўнага храма таксама вядзецца на высокай гучнасці.
Нагадаем, у Ляхавічах некалькі чалавек скардзіліся на перазвон у касцёле – мелодыі прыйшлося адключыць.
Дарэчы, той самы жыхар Смаргоні адзначаў, што падчас Імшы ў касцёле «нейкая жанчына спявае не вельмі прыгожа». Ніжэй прыводзім нарэзку з відэа апошняй нядзельнай службы, каб даць магчымасць ацаніць прыгажосць спеваў хору.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу