Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Сужонка Алеся Бяляцкага пабывала на аўдыенцыі Папы Рымскага і распавяла амбасадарам пры Святым Пасадзе «пра пакуты беларусаў, якія імкнуцца да свабоды».
Наталля Пінчук, жонка Нобелеўскага лаўрэата, беларуса Алеся Бяляцкага, наведала 20 верасня Ватыкан. Пра гэта паведаміла Амбасада Літоўскай Рэспублікі пры Святым Пасадзе і Мальтыйскім Ордэне, якая і запрасіла беларуску зрабіць візіт у Ватыкан. Мяркуючы па апублікаваных фота, Наталля Пінчук удзельнічала ў агульнай аўдыенцыі Папы Рымскага Францішка, якая традыцыйна праходзіць у сераду на плошчы Святога Пятра.

Таксама падчас наведвання Ватыкана жонка Бяляцкага сустрэлася з пасламі некалькіх дзяржаў, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе. Наталля Пінчук пагутарыла з дыпламатамі і распавяла ім «пра пакуты беларусаў, якія імкнуцца да свабоды», паведаміла літоўская дыпмісія.
Нагадаем, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму 10 снежня 2022 года ў Осла ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Ён не змог асабіста атрымаць узнагароду, бо на той момант ужо 17 месяцаў знаходзіўся за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук. Яна ж выступіла з прамовай, працытаваўшы словы Алеся Бяляцкага, якія ён перадаў з-за кратаў >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Пасля, у сакавіку 2023 года, Бяляцкага асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Related items
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў