BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі

Выдаўнікі сутыкаюцца з праблемай, якая даволі празаічная і адлюстроўвае рэчаінасць.

Каталіцкія вернікі Беларусі звярнулі ўвагу на тое, што ў апошні час большасць папулярнай рэлігійнай літаратуры выходзіць у перакладзе на рускую мову. Гэта здзіўляе многіх вернікаў, бо афіцыйная мова мясцовай Каталіцкай царквы – беларуская.

Напрыклад, выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі, якое найбольш актыўна друкуе духоўна-асветніцкія выданні, даўно выпускае кнігі па-руску. Сёлета яно прадставіла творы вядомых замежных святароў і публіцыстаў – зноў у перакладзе на рускую мову.

Адзін з вернікаў запытаў пра такі стан рэчаў у кампетэнтных асобаў і падзяліўся іх адказам.

Аказалася, пытанне не ў тым, што не хапае перакладчыкаў на беларускую мову. Выдаўнікі самі хацелі б друкаваць больш кніг па-беларуску, але яны сутыкаюцца з праблемай, якая даволі празаічная і адлюстроўвае рэчаінасць.

Прычыны практычныя і простыя: кнігі на беларускай мове дрэнна прадаюцца. А выдавецтвы існуюць, у асноўным, на даходы ад кніг і на ахвяраванні. Таму не могуць сабе дазволіць укладваць сродкі ў тое, што не будзе рэалізавана.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць