Logo
Print this page

У анлайн-рэжыме мастачка з Сібіры піша партрэт беларускага іерарха

Адгадайце па дэталі: хто будзе на карціне? Падказка: хутка ў яго Дзень нараджэння. Адказ і падрабязнасці – у тэксце ніжэй.

Мастачка Святлана Шэндрык з расійскага Новасібірска працуе над стварэннем партрэта беларускага арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча – былога Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Каталіцкі іерарх адзначыць 78-годдзе 3 студзеня – да гэтай даты ствараецца карціна.

Паводле мастачкі, аб напісанні партрэта алеем на палатне яе папрасіў пробашч архікатэдральнага касцёла ў Мінску ксёндз Дзмітрый Пухальскі.

«1 лістапада я пачала стварэнне гэтай карціны з вобразам біскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ужо набыты квіток на самалёт зноў у любімы Мінск у снежні, каб 3 студзеня асабіста ўручыць дадзеную працу біскупу з ягоным вобразам», – напісала мастачка ў сацсетцы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

На сваёй старонцы яна паказвае працэс стварэння партрэта – па сутнасці, піша яго ў анлайн-рэжыме. «Дзень першы – як ажывае вока», – з такім подпісам аўтар выклала першае відэа.

Media

Last modified onПятніца, 03 Лістапад 2023 11:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.