BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня

Беларуская каманда стварыла перадачу пра містыку і экзарцызм, а таксама падкаст для жанчын: «Калі людзі гараць ідэяй, то можна рабіць і без вялікіх грошай».

Не толькі праграма «Той, хто выганяе д'ябла», якую вядуць два каталіцкія святары і якую мы ўжо прэзентавалі, але і YouTube-падкаст для жанчын «Да сябе з любоўю» — адначасова два магутныя праекты, створаныя прафесійна ў папулярным фармаце, запусцілі 10 траўня ў Беларусі.

Ніжэй раскажам, хто займаецца праектамі, якая іх мэта, і ці не з'яўляюцца яны камерцыйнымі — такая здагадка ўзнікла ў некаторых карыстальнікаў.

Але спачатку — пра падкаст для жанчын. Асаблівасць яго ў тым, што вядучай з'яўляецца манахіня і ўсе тэмы абмяркоўваюцца ў святле духоўнасці: рэалізацыя, самапазнанне, стасункі ў сям'і. Новыя відэа будуць з'яўляцца кожную пятніцу, а першае — пра прыгажосць — глядзіце ніжэй.

«Нерэлігійным людзям застаецца недаступнай тая велізарная колькасць ведаў і досведу, якія назапасіла Каталіцкая Царква. Падкаст створаны для таго, каб гледачы атрымалі адказы з абедзвюх пазіцый: як з рэлігійнай, так і з пункту гледжання псіхалогіі»,

— кажа вядучая праекта, сястра Міхаліна Маркевіч, якая больш за 16 гадоў належыць да ордэна дамініканак.

Удзельнікі ініцыятывы адказалі Katolik.life на пытанні, якія цікавілі вернікаў. Праекты не з'яўляюцца камерцыйнымі, не патрабуюць вялікіх фінансавых укладанняў, імі займаецца беларуская каманда, а ўдзельнікі працуюць на энтузіязме.

Адказным за праект з'яўляецца ксёндз Юрый Санько, пробашч мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха). Ён знайшоў рэжысёра, які вядзе здымкі за невялікае ўзнагароджанне.

«Шмат душы ўкладзена! Калі людзі гараць ідэяй і праектам, то можна рабіць і без вялікіх грошай. Святары працуюць за ідэю», — гаворыць суразмоўца.

У каманды ў планах шмат пастановак, і яна мае намер у найбліжэйшай будучыні стварыць «каталіцкае тэлебачанне» — калі ў праектаў будзе запатрабаванасць. Таму цяпер у камандзе разважаюць пра магчымасць збору данатаў — каб аплачваць работы па здымцы, мантажы і прасоўванні кантэнту.

Праекты евангелізацыйныя, разлічаныя не толькі на беларускіх каталікоў, таму выходзяць на рускай мове.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onНядзеля, 12 Май 2024 22:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць