Храм без крыжа: што не так з «калядным мястэчкам» на мінскай Камароўцы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яго можна назваць пэўным сімвалам нашага часу, і вось прычым тут Чырвоны касцёл.
Пасля таго, як 28 лістапада ў памяшканні Камароўскага рынку ў Мінску адкрылі «калядны гарадок», у медыя і сацсетках з'явіліся пазітыўныя водгукі. «Нават касцёлы ёсць», — узрадаваліся каталіцкія вернікі.
Сапраўды, разам з лубочнымі язычніцкімі калядоўшчыкамі ў кампазіцыі выкарыстаны макеты будынкаў, якія відавочна сімвалізуюць храмы. Прычым, не праваслаўныя, а менавіта каталіцкія — і па форме, і па афармленні. Але тое, што кідаецца ў вочы — на макетах храмаў, упрыгожаных нават вітражамі, няма ніводнага крыжа, хоць неад'емным атрыбутам любога хрысціянскага збудавання з'яўляецца менавіта крыж.
Такое секулярнае ўяўленне аб «калядзе» пазбаўляе свята галоўнага сэнсу і збівае з панталыку. Касцёлы з'яўляюцца дамінантамі ў кампазіцыі, аднак не гавораць пра самае важнае — у гонар чаго свята? Храм без крыжа, Раство без Хрыста, імітацыя свята — пэўныя сумныя сімвалы нашага часу.
Фота: Віктар Ведзень
Нагадаем, без Хрыста застаўся галоўны калядны сімвал беларускай сталіцы — Чырвоны касцёл, закрыты ўладамі ўжо больш за 14 месяцаў. Як кажа пробашч парафіі, які па-ранейшаму рэгулярна абыходзіць храм з малітвай, Езуса Хрыста выгналі з касцёла, зачыніўшы яго для вернікаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама арыштавана парафіянка
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы