Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У віцебскі суд святароў не прывозілі і судзілі дыстанцыйна. Стала вядома, што была затрымана таксама маладая свецкая верніца.
Суд над затрыманымі ў Віцебскай вобласці святарамі адбыўся 10 траўня дыстанцыйна. Як распавялі Katolik.life вернікі, затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністрацыйную справу праз «Скайп». Вынік суда вернікам і духавенству не паведамілі, аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні – гэта значыць, што ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.
Нагадаем, 8 траўня, былі затрыманыя міліцыяй айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех з ордэну Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне (Чытайце пра абставіны затрымання: «Прыехалі на трох машынах»).
Паведамленні адносна зняволеных святароў выпусціла польская правінцыя Місіянераў Аблатаў. Яна запрасіла да малітвы «ў сувязі з цяжкім становішчам» двух місіянераў, якія былі затрыманыя, адзначаецца ў камунікаце.
Супольную малітву Ружанца прызначылі на вечар 10 траўня «ў інтэнцыі вызвалення субратоў». З гэтага таксама вынікае, што святары застаюцца за кратамі. Занепакоенасць сітуацыяй і сваю салідарнасць выказаў з Рыма генерал кангрэгацыі.
Раней польская правінцыя паведамляла, што паводле яе звестак падставай затрымання стала падазрэнне ў нейкай «дыверсійнай дзейнасці».
Мы звязаліся з правінцыяй з просьбай патлумачыць, што маецца на ўвазе, бо ў польскай мове «dywersyjna działalność» можа мець розныя сэнсы. Аднак там адказалі, што не могуць паведаміць нічога, акрамя афіцыйна апублікаванай інфармацыі.
Акрамя таго, Katolik.life распавялі пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне. У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзін раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, парафіянку касцёла ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта.
Яна таксама знаходзілася ў зняволенні ў Віцебску, але 11 траўня высветлілася, што яе адпусцілі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Ён не прасіў аб адстаўцы». Парафіяне – аб звальненні пробашча Чырвонага касцёла
-
Мітрапаліт змяніў пробашча закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску
-
Не толькі аўто. У касцёлах масава асвячаюць транспартныя сродкі
-
«Гэта ікона здзяйсняе жаданні». БелСМІ маніпулюе рэлігіяй, каб сабраць лайкі
-
Шлях да Радзімы з Богам – беларусы замежжа праводзяць «дарослую» пілігрымку