Logo
Print this page

Гатова! Мастачка з Сібіры паказала, якім атрымаўся падарунак Тадэвушу Кандрусевічу

Яна прывязе партрэт, які пісала ў онлайн-рэжыме, у Мінск, каб падарыць яго ганароваму іерарху на ягоны Дзень нараджэння.

Мастачка Святлана Шэндрык з расійскага Новасібірска завяршыла працу над партрэтам беларускага арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча – былога Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Нагадаем, мастачка вяла анлайн-дзённік стварэння карціны і паказвала паэтапна працэс, які доўжыўся 27 дзён.

Каталіцкі іерарх адзначыць 78-годдзе 3 студзеня – да гэтай даты ствараецца карціна. Паводле мастачкі, аб напісанні партрэта алеем на палатне яе папрасіў пробашч архікатэдральнага касцёла ў Мінску ксёндз Дзмітрый Пухальскі.

Цікава, што ў тую ж дату свой дзень нараджэння адзначыць і Святлана:

«22 снежня ляцім разам з Тадэвушам Кандрусевічам да айца Дзяніса ў Ніжні Ноўгарад у рыма-каталіцкую парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а затым 27 снежня да самога Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінск – адзначаць нашы юбілеі 3 студзеня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на Нямізе! Гэта будзе мой самы лепшы і незвычайны Дзень нараджэння!», – напісала яна на сваёй старонцы.

Media

Last modified onСубота, 09 Снежань 2023 12:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.